26.10.2010 Гары Паганяйла: ЦВК перавышае паўнамоцтвы
Суд Маскоўскага раёну Менску разгледзеў пазоў вядомага юрыста, старшыні юрыдычнага аддзела Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйла. Падставай для звароту да правасуддзя паслужыла пастанова Цэнтрвыбаркама ад 15 верасня 2010 N 49, што абмяжоўвае парадак накіравання ў выбарчыя камісіі назіральнікаў ад партый і грамадскіх арганізацый.
26.10.2010 Сябра Мінскай гарадской камісіі: “Ініцыятыўнай групе А.Лукашэнкі неабходна вынесці папярэджанне” (відэа збору подпісаў не сябрамі ініцыятыўнай групы)
Ініцыятыўнай групе А.Лукашэнкі неабходна вынесці папярэджанне -- у гэтым упэўненая сябра Мінскай гарадской выбарчай камісіі юрыст Галіна Сямдзянава, якая ўдзельнічала ў разглядзе скаргі на парушэнні пры зборы подпісаў сябрамі ініцыятыўнай групы кіраўніка дзяржавы. Г. Сямдзянава збіраецца звярнуцца ў ЦВК.
26.10.2010 Барысаў. Някляеўцы злавілі правакатараў
Сябры ініцыятыўнай групы, якія збіраюць подпісы за патэнцыйнага кандыдата Уладзімера Някляева ў Барысаве, сутыкнуліся з нечаканай праблемай: у горадзе аб'явіліся фальшывыя зборшчыкі подпісаў
26.10.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Час выбару”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”.
Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
26.10.2010 Жодзіна: Назіральнік просіць рассакрэціць ад яго паседжанні гарадской камісіі
Назіральнік звярнуўся ў Жодзінскую ТВК з просьбай прадставіць яму магчымасць прысутнічаць на паседжанні падчас праверкі подпісаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі прэтэндэнтаў у кандыдаты.
26.10.2010 Нараўлянскі выканкам падтрымлівае Лукашэнку адкрыта, а жыткавіцкае “Новае жыццё”- стрымана
Чым далей раённы цэнтр ад абласнога, тым больш асвятленне кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь набывае ўражанне шэраговага мерапрыемства. А сям-там раённыя выканаўчыя камітэты і дзяржаўныя газеты адкрыта падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку.
26.10.2010 Светлагорск: Участковыя камісіі яшчэ не сфармаваны, а па дамах ужо ходзяць іх «прадстаўнікі»
Паводле заканадаўства, участковыя камісіі фарміруюцца не раней 1 лістапада. Аднак у Светлагорску «прадстаўнікі ўчастковых выбарчых камісій» ужо звяраюць спісы выбаршчыкаў. Апазіцыя, якая хоча ўдзельнічаць у працы камісій, лічыць: улада сфарміравала іх таемна.
26.10.2010 Намеснік міністра інфармацыі праінструктаваў раённыя СМІ
Як стала вядома "Праваабаронцам за свабодныя выбары", 22 верасня намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Слабадчук сустрэўся з калектывамі буйнейшых салігорскіх дзяржаўных СМІ - Салігорскага тэлеканала і газеты “Шахцёр”. Чыноўнік тлумачыў журналістам, як неабходна асвятляць падзеі рэгіёна, горада і краіны, а таксама маючы адбыцца 4-ы Усебеларускі народны сход.
26.10.2010 Магілёў: Спіс з квотамі на вылучэнне ва ўчастковыя камісіі знялі
“Спіс прадпрыемстваў, што вылучаюць прадстаўнікоў у склад участковых камісій”, вывешаны дагэтуль на дзвярах актавай залі Адміністрацыі Ленінскага раёну Магілёва, знік. Пра гэта паведаміў праваабаронца Аляксей Колчын. Ніякай тлумачальнай інфармацыі з гэтай нагоды сябры выбарчай камісіі не даюць.
26.10.2010 У Віцебску зноў напалі на збіральніка подпісаў
Ахвярай нецвярозых жыхароў шматкватэрнага дома па праспекце Будаўнікоў стаў Сяргей Уласаў, збіральнік подпісаў за вылучэнне Віталя Рымашэўскага. Актывіст сутыкнуўся з агрэсіўна настроенымі грамадзянамі ў пад’ездзе. Яны не толькі выказалі незадавальненне працай збіральніка подпісаў, але і пусцілі ў ход кулакі.
26.10.2010 Аляксандр Надсан падтрымаў кампанію за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі: "Для мяне жыцьцё – гэта дар Божы” (Відэа)
Беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы айцец Аляксандр Надсан падтрымаў праваабаронцаў у барацьбе за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Пад час сваёй нядаўняй паездкі на Беларусь ён знайшоў магчымасьць сустрэцца з праваабаронцамі, каб падпісаць Петыцыю за адмену сьмяротнага пакараньня ў рамках апошняга этапа кампаніі, якую праводзіць беларускія праваабаронцы.
25.10.2010 Неплацельшчыкаў высяляюць і ў сацыяльна арыентаванай Беларусі
Тое, што Беларусь з’яўляецца сацыяльнаарыентаванай дзяржавай, хутка стане ўжо не казкай, а быллю. Калі Палата Прадстаўнікоў прыме новы Жыллёвы кодэкс у канчатковым варыянце, дык будзе зусім весела. Законапраект яшчэ не ўступіў у сілу, а ўжо пачалі паводле рашэння суда перасяляць неплацельшчыкаў камунальных паслугаў у памяшканні меншай плошчы.
25.10.2010 Віцебск: Горад у чаканні выбараў (фотарэпартаж)
У Віцебску на вуліцах у шматлюдных месцах пачала з'яўляцца вонкавая рэклама, якая паведамляе гараджанам пра маючыя адбыцца выбары. Галоўным чынам, гэта шчыты і расцяжкі "савецкага тыпу" розных памераў з аднатыпнай інфармацыяй.
25.10.2010 У Брэсцкім раёне пра выбары амаль не ўспамінаюць, галоўнае - Усебеларускі народны сход
Ні афіцыйны сайт Брэсцкага райвыканкама, ні дзяржаўная раённая газета “Заря над Бугом” не лічаць цяперашнюю выбарчую кампанію па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь важнай падзеяй, годнай рэгулярнага інфармавання грамадзян.
25.10.2010 Віцебск: Абласная выбарчая камісія замоўчвае скаргі і парушэнні
У апошніх нумарах мясцовых газет кіраўніцтва камісіі канстатуе, што выбарчая кампанія праходзіць без трывожных інцыдэнтаў. І гэта выклікае абурэнне тых, хто накіроўваў туды скаргі.










