У Магілёў Някляеў прыехаў з празрыстай скрыняй

27.10.2010 У Магілёў Някляеў прыехаў з празрыстай скрыняй

26 кастрычніка Магілёў наведаў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Уладзімір Някляеў. На працягу больш чым гадзіны ён размаўляў з магілёўцамі і адказваў на іх пытанні.

Магілёў: Назіранне расцэньваецца як умяшальніцтва ў працу камісіі

27.10.2010 Магілёў: Назіранне расцэньваецца як умяшальніцтва ў працу камісіі

Наведванне праваабаронцам Барысам Бухелем Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі 11 і 15 кастрычніка расцэнена як прамое ўмяшальніцтва ў працу гэтай камісіі. Гэта вынікае з адказу Магілёўскай абласной выбарчай камісіі на скаргу праваабаронцы адносна адсутнасці адзінай працэдуры рэгістрацыі падпісных лістоў.

Аршанскія раённыя чыноўнікі масава запісаліся ў ініцыятыўную групу Лукашэнкі

27.10.2010 Аршанскія раённыя чыноўнікі масава запісаліся ў ініцыятыўную групу Лукашэнкі

Цалкам процілеглая сітуацыя па горадзе Орша. Тут у складзе групы наогул няма ні аднаго кіраўніка навучальнай установы або прадпрыемства.



Віцебская міліцыя не знайшла таго, хто збіў Андрэя Лядоўскага

27.10.2010 Віцебская міліцыя не знайшла таго, хто збіў Андрэя Лядоўскага

Пра гэта пацярпеламу збіральніку подпісаў паведаміў супрацоўнік Першамайскага РАУС Віцебску. Але актывіст збіраецца настойваць, каб хулігана ўсё ж адшукалі.

Гродна: Ва ўчастковыя камісіі вылучаюць цэлымі спісамі

27.10.2010 Гродна: Ва ўчастковыя камісіі вылучаюць цэлымі спісамі

Па некаторых дамах зафіксаваныя выпадкі, што да людзей прыходзяць і прапаноўваюць падпісацца за вылучэнне ў склад участковай камісіі вялікага спісу чалавек – патэнцыйна цэлага яе складу.

Бабруйск: Супрацоўнікам структураў МНС і МУС забаронена падпісвацца за апазіцыйных прэтэндэнтаў

27.10.2010 Бабруйск: Супрацоўнікам структураў МНС і МУС забаронена падпісвацца за апазіцыйных прэтэндэнтаў

Сябры ініцыятыўных групаў даволі часта сутыкаюцца з праблемай, калі бабруйчане жадаюць пакінуць подпіс, але баяцца.

Брэст: На пікетах па збору подпісаў акрамя рэальных прэтэндэнтаў з'явіліся віртуальныя

27.10.2010 Брэст: На пікетах па збору подпісаў акрамя рэальных прэтэндэнтаў з'явіліся віртуальныя

У некалькіх месцах у горадзе можна было бачыць і іншага прэтэндэнта - Уладзіміра Някляева. Праўда, пакуль гаворка ідзе не пра самога лідэра грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", а яго "віртуальную" выяву, выкананую ў поўны рост.

Барысаў: Забаранілі назіраць

27.10.2010 Барысаў: Забаранілі назіраць

Назіральнікі ў Барысаўскай ТВК Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч атрымалі сёння адказ на свае звароты ў Барысаўскую тэрытарыяльную выбарчую камісію з просьбай дазволіць ім назіраць за працэдурай праверкі сапраўднасці сабраных за патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкі пост подпісаў.

Студэнт паліталогіі ЕГУ Мікалай Дзядок  застанецца за кратамі

27.10.2010 Студэнт паліталогіі ЕГУ Мікалай Дзядок застанецца за кратамі

26 кастрычніка ў Менгарсудзе разглядалася абскарджваньне  рашэньня суду Цэнтральнага раёна Менска адносна меры стрыманьня ў дачыненьні да студэнта паліталогіі ЕГУ Мікалая Дзядка. Судзьдзя Менскага гарадскога суду Ігар Крот скаргу не задаволіў. Мікалай Дзядок застаецца пад вартай.

26.10.2010 Партыі БХД чарговы раз адмовілі ў рэгістрацыі

Міністэрства юстыцыі чарговы раз адмовіла актывістам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў рэгістрацыі палітычнай партыі.

Баранавічы: Усебеларускі народны сход –  піяр дзеючага прэзідэнта

26.10.2010 Баранавічы: Усебеларускі народны сход – піяр дзеючага прэзідэнта

Так лічаць 69% чытачоў Баранавіцкай недзяржаўнай газеты “Intex-press”, у апытанні на сайце якой прыняло ўдзел 145 чалавек.

Гродзенскі раён: Адміністрацыйны ціск у СВК “Азёры”

26.10.2010 Гродзенскі раён: Адміністрацыйны ціск у СВК “Азёры”

Жыхар мястэчка Азёры, што ў 30 кіламетрах ад Гродна, Канстанцін Дзмітрыеў падаў скаргу ў ЦВК на дзеянні адміністрацыі ў сельскагаспадарча-вытворчым кааператыве “Азёры”.

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу Тараса Сургана

26.10.2010 Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу Тараса Сургана

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу віцебскага грамадскага актывіста Тараса Сургана, які вывесіў на мосце бел-чырвона-белы сцяг.

26.10.2010 БХД просіць Генпракуратуру прыцягнуць да адказнасці міністра юстыцыі

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) просіць Генеральную пракуратуру прыцягнуць да адказнасці міністра юстыцыі Віктара Галаванава. Адпаведная заява ў Генпракуратуру пададзена 26 кастрычніка, паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Павел Севярынец.

 Гомель: На тэрыторыі прадпрыемства «Віпра» подпісы за Лукашэнку збіраюць у працоўны час

26.10.2010 Гомель: На тэрыторыі прадпрыемства «Віпра» подпісы за Лукашэнку збіраюць у працоўны час

Гомельскія праваабаронцы зафіксавалі факт збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі на тэрыторыі прадпрыемства ў працоўны час. «Віпра» з'яўляецца найбуйнейшым у сістэме таварыства глухіх прадпрыемствам, дзе працуе 840 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства