29.10.2010 Назіральнік ад СНД – былы дэпутат па Бабруйскай сельскай акрузе
Алесь Чыгір: Як я магу пракаментаваць тое, што Кулакоўскі будзе назіральнікам ад СНД? Ну падумайце самі, ці можа быць аб’ектыўным чалавек, які ўсім, чаго дасягнуў у жыцці, абавязаны Аляксандру Лукашэнку.
29.10.2010 Баранавічы: Больш за ўсё сабрана подпісаў за Статкевіча і Уса, менш за ўсё – за Някляева
29 кастрычніка баранавіцкія сябры ініцыятыўных груп дэмакратычных прэтэндэнтаў у прэзідэнты падсумоўваюць вынікі збору подпісаў.
29.10.2010 Пінск: 19 прадстаўнікоў апазіцыйных партый вылучаны ў склад участковых камісій
Варта адзначыць, што пінскія апазіцыянеры вырашылі засяродзіцца на гарадскіх участках, на раён, нажаль, не хапае рэсурсаў.
29.10.2010 Брэст: Затрыманыя актывісты ініцыятыўнай групы Рымашэўскага
Машыну, на якой Шурхай вяртаўся з паездкі па рэгіёне і вёз падрыхтаваныя да здачы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі падпісныя лісты за вылучэнне Рымашэўскага, спынілі супрацоўнікі ДАІ.
29.10.2010 Юрый Глушакоў: Не хапіла подпісаў
У апошні дзень збору подпісаў пра сваё рашэнне зняцца з выбараў заявіў вылучэнец ад Беларускай партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў.
29.10.2010 Пінск: Перадвыбарчы плакат знялі, манекены апранулі (фотафакт)
У Пінску з-за перадвыбарчага плакату змянілі вітрыну ў краме жаночай бялізны. Два тыдні таму адміністрацыя адной з пінскіх крам вывесіла плакат з інфармацыяй пра правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у вітрыне з жаночай бялізнай. Інфармацыйны плакат двухсэнсоўна атачалі манекены.
29.10.2010 Гарошкаў чакае прыхільнікаў творчасьці Анатоля Сыса
Сьвята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса «Дух – гэта, людзі, Я!» па традыцыі адбудзецца на радзіме паэта – у вёсцы Гарошкаў 30 кастрычніка, бліжэйшыя выходныя пасьля дня нараджэньня Анатоля. У паэтычным сьвяце возьмуць удзел знакамітыя пісьменьнікі з розных куткоў Беларусі: Менска, Гомеля, Рэчыцы, Светлагорска, а таксама родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры.
29.10.2010 Віцебск: Напад на пікет ініцыятыўнай групы Някляева
Ахвярай невядомага хулігана стала пластыкавая фігура патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта, якая выкарыстоўвалася як атрыбут пікета. Збіральнікі подпісаў не пацярпелі, а вось выяве Уладзімера Някляева дасталося – хуліган паваліў яе на зямлю, некалькі разоў ударыўшы кулаком.
29.10.2010 Баранавічы: Каардынатару ініцыятыўных груп Статкевіча і Уса пагражалі невядомыя па тэлефоне.
Каардынатару ініцыятыўных груп Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса ў Баранавічах Яраславу Грышчэню пагражалі невядомыя па тэлефоне. Актывісту прыгразілі, што ён павінен не аддаваць сабраныя подпісы, калі хоча спакойна жыць у краіне.
29.10.2010 Салігорск: Міліцыя затрымала зборшчыка подпісаў
Cупрацоўнікі патрульна-паставой службы затрымалі і даставілі ў мяцовы РАУС зборшчыка подпісаў, які ладзіў пікет каля ўнівермагу "Салігорск". У пастарунку перад маладым чалавека выбачыліся і адвезлі назад на месца пікетавання.
29.10.2010 Іванава: У пошуках сябраў камісіі
Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева доўга шукалі ў Іванаўскім райвыканкаме, дзе ў адным з кабінетаў месціцца раённая выбарчая камісія, каму здаць падпісныя лісты.
29.10.2010 У Віцебску аштрафавалі хулігана, які абражаў збіральнікаў подпісаў
Суддзя Кастрычніцкага райсуда Алеся Жарыкава прысудзіла Аляксандру Гайдукову штраф памерам 700 тысяч рублёў. Суд разгледзеў інцыдэнт, які адбыўся 18-га кастрычніка на вуліцы Леніна, дзе стаіць шэраг пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатау ў прэзідэнты.
29.10.2010 У Беларусі пачынаюць ужываць алкаголь усё ў больш маладым узросце
Пра гэта паведаміў загадчык аддзела наркалогіі РНПЦ псіхічнага здароўя Андрэй Капытоў 29 кастрычніка ў Мінску на рэспубліканскім семінары «Актуальныя праблемы залежных паводзін».
29.10.2010 Гомель: Праваабаронца патрабуе вынесці папярэджанне ініцыятыўнай групе Лукашэнкі
Падставай для звароту ў ЦВК стаў той факт, што на тэрыторыі прадпрыемства «Віпра» грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх» у працоўны час подпісы за дзейнічаючага кіраўніка дзяржавы збірала сябра ініцыятыўнай групы Вікторыя Сёміна.
29.10.2010 Бабруйск: Сяброў ініцыятыўных груп хвалюе, што ТВК не ўлічвае колькасць здадзеных подпісаў
Згодна з Метадычнымі рэкамендацыямі ЦВК, тэрытарыяльныя камісіі не павінны ўлічваць і адзначаць колькасць подпісаў у здадзеных падпісных лістах (павінна фіксавацца толькі колькасць падпісных лістоў), але такая практыка вельмі хвалюе сяброў ініцыятыўных груп незалежных вылучэнцаў.










