02.11.2010 Берасцейшчына: Прадстаўнікі ад ПБНФ уключаны ў некаторыя ўчастковыя камісіі
Стала вядома, што ва ўчастковыя камісіі ад Партыі БНФ уключаны 2 з 5 накіраваных прадстаўнікоў у Драгічынскім раёне, 2 з 4 - у Маларыцкім, 1 - у Івацэвіцкім і 3 - у Кобрынскім. У Бярозаўскім раёне колькасць уключаных ва УК прадстаўнікоў ад партыі БНФ трымаецца ў сакрэце.
02.11.2010 ЦВК не прызнае парушэнні выбарчага заканадаўства падчас збору подпісаў за вылучэнне А.Лукашэнкі
Грамадскія актывісты Мікіта Красноў і Вячаслаў Дзіянаў атрымалі з Цэнтрвыбаркаму адказ на сваю скаргу. Яны заяўлялі пра выкарыстанне адміністратыўнага рэсурсу падчас збору подпісаў сябрамі ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі. У прыватнасці, указвалася на тое, што студэнты БДУІРа ў вучэбны час стаяліў пікетах, а “курыраваў” іх працу сябра ініцыятыўнай групы Аляксандр Аляксандравіч Хмыль - прарэктар па вучэбнай працы БДУІР. Скаргу грамадскіх актывістаў ЦВК у асобе Лідзіі Ярмошынай палічыла неабгрунтаванай.
02.11.2010 Чые памылкі?
Некалькіх сябраў ініцыятыўных групаў незалежных кандыдатаў выклікалі ў Наваполацкую гарадскую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо пасля завяршэння збору подпісаў.
02.11.2010 Алесь Бяляцкі зьвярнуўся ў Адміністрацыю Прэзідэнта і да Генпракурора Беларусі
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі даслаў зварот на імя Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча і ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
02.11.2010 У Пінскім раёне 70 камісій сфармаваны за 5 хвілін
З улікам таго, што апазіцыйныя партыі і дэмакратычныя незалежныя арганізацыі не здолелі прапанаваць сваіх людзей у раён - 70 участковых камісій былі сфармаваны без дыскусій і абмеркаванняў вельмі хутка, амаль за 5 хвілін.
02.11.2010 “Калінкавіцкія навіны” апраўдваюцца
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамлялі, як калінкавіцкая раённая газета асвятляла ход збору подпісаў у райцэнтры. У прыватнасці, аўтар артыкулу зазначаў, што збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку ідзе актыўна, а Віталь Рымашэўскі, які наведаў райцэнтр - невядомы нікому ў Калінкавічах прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду.
02.11.2010 Магілёў: Лічбы па колькасці здадзеных подпісаў "пляшуць"
“Напрыклад, у Кастрычніцкай выбарчай камісіі за Аляксея Міхалевіча налічана на 1727 подпісаў больш, чым іх здавалі сябры яго ініцыятыўнай групы, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель, - у той жа самы час сябры ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева задаюцца пытаннем, куды падзеліся 1220 подпісаў".
02.11.2010 На Дзяды ў Польшчы запаляць зьнічы ў памяць аб пакараных сьмерцю беларусах
На Дзяды сябры польскай праваабарончай арганізацыі “Гарызонт” запаляць зьнічы ў памяць аб растраляным у Беларусі па прысуду суда Андрэю Жуку.
02.11.2010 Выбары Прэзідэнта: тыднёвы аналітычны агляд (25-31 кастрычніка)
З 238 скаргаў, складзеных з дапамогай юрыстаў кампаніі, па стане на 31 кастрычніка задаволеныя толькі 9 (наконт рашэнняў выканкамаў аб месцах, забароненых для правядзення пікетаў па збору подпісаў). Цэнтральная і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі не задаволілі ніводнай скаргі на парушэнні выбарчага заканадаўства інцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі.
02.11.2010 Слонім: Кіруючая справамі райвыканкама нічога не ведае пра ўчастковыя камісіі
Некалькі разоў на дзень доўгатэрміновы назіральнік па Слоніму Іван Шэга наведвае асабіста і тэлефануе кіраўніку справамі Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Алене Мачалінай, каб атрымаць інфармацыю наконт паседжання райвыканкама па фармаванні ўчастковых камісій.
02.11.2010 Маніторынг БАЖ: Дзяржаўныя СМІ асвятляюць выбары аднапалярна
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” падсумавала вынікі маніторынгу “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. у беларускіх СМІ”. У трохтыднёвым маніторынгу падаецца інфармацыя пра тое, як беларускія электронныя і друкаваныя СМІ асвятлілі на працягу гэтага часу прэзідэнцкія выбары 2010 г. у Беларусі.
02.11.2010 Магілёўшчына: Дэмакраты вылучылі 121 прадстаўніка ў склад участковых камісій
"Гэта выключна асобы, якія вылучаны, скажам так, па партыйнай лініі ад ГА “Грамадзянскі Форум”, ГА БНФ “Адраджэньне”, Аб’яднанай Грамадзянскай партыі і Беларускай партыі левых “Справядлівы Свет”. Колькасць вылучыных актывістаў ад іншых дэмакратычных арганізацый і шляхам збору подпісаў на дадзены момант удакладняецца”, - паведамляе намеснік кіраўніка аргкамітэта Партыі Свабоды і Прагрэса Алесь Сілкоў.
02.11.2010 Мазыр: Распараджэнне аб забеспячэнні “культурнай праграмай” міжнародных назіральнікаў - знікла
Пасля публікацыі, у якой распавядалася аб планах па прыёму ў Мазырскім раёне міжнародных назіральнікаў, распараджэнне выканкаму з сайта бясследна знікла. На запыт па спасылцы, дзе яно было размешчана, з’яўляецца надпіс: “Извините, запрашиваемая страница не найдена на сервере”.
02.11.2010 Орша: Нялёгкая праца сябра камісіі
Не ўсе сябры тэрытарыяльных камісій здольныя справіцца з нялёгкай грамадскай працай. Прычына празаічна простая. Сябру камісіі Аляксею Ламыгу пайшоў ужо 79-ы год.
02.11.2010 Бяроза, Жодзіна: Участковыя камісіі фармуюцца ў рэжыме сакрэтнасці
Бярозаўскім райвыканкамам праігнаравана накіраванне Брэсцкай абласной радай Партыі БНФ трох прадстаўнікоў на паседжанне Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій.










