Слонім: На паседжанні па фармаванні УК не пажадалі бачыць незалежнага журналіста

03.11.2010 Слонім: На паседжанні па фармаванні УК не пажадалі бачыць незалежнага журналіста

За 10 хвілін да пачатку паседжання журналіст незалежнай “Газеты Слонімскай” патэлефанаваў кіруючай справамі Слонімскага райвыканкама Алене Мачалінай і папрасіў дазволу папрысутнічаць на паседжанні па фармаванні ўчастковых камісій. Але спадарыня Мачаліна сказала, што паседжанне ўжо ідзе, таму журналіст на яго спазніўся. Хаця да пачатку паседжання заставалася яшчэ 10 хвілін.

У Верхнядзвінскім і Гарадоцкім раёнах вызначыліся з месцамі для агітацыі

03.11.2010 У Верхнядзвінскім і Гарадоцкім раёнах вызначыліся з месцамі для агітацыі

У Верхнядзвінску, на думку мясцовай актывісткі Валянціны Болбат, месцы для сустрэч з кандыдатамі вызначаныя нязручна. А актывіст з Гарадка Леанід Гаравы звяртае ўвагу на тое, што на ўвесь райцэнтр вызначана адзінае месца – плошча Леніна - дзе кандыдатам прапанавана сустракацца з электаратам. Для жыхароў аддаленых мікрараёнаў гэта не дужа зручна.

ЦВК паслядоўна не знаходзіць парушэнняў заканадаўства падчас збору подпісаў за Лукашэнку

03.11.2010 ЦВК паслядоўна не знаходзіць парушэнняў заканадаўства падчас збору подпісаў за Лукашэнку

Канфлікт у Азёрах узнік тады, калі адзін з прадстаўнікоў мясцовага СВК загадаў падначаленым прынесці пашпарты і збіраў подпісы за Лукашэнку ў працоўны час. Больш таго, у падпісных лістах было прозвішча іншага сябра ініцыятыўнай групы.

03.11.2010 Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні 7 лістапада пікета за перайменаваньне станцыі метро "Плошча Леніна"

Адказ папярэднюю заяву атрымаў 2 лістапада кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі "Малады Фронт" Эдуард Лобаў.  Суб'екты моладзевай кааліцыі "Новае Пакаленьне" меліся правесьці 7 лістапада, у гадавіну бальшавіцкага перавароту, на плошчы Незалежнасьці пікет са зборам подпісаў за перайменаваньне станцыі мэтро "Плошча Леніна".

Мазыр: Выбарчая камісія не знайшла хібаў толькі ў подпісах за Лукашэнку

03.11.2010 Мазыр: Выбарчая камісія не знайшла хібаў толькі ў подпісах за Лукашэнку

Па інфармацыі Уладзіміра Целяпуна, 20% подпісаў былі адабраны загадзя сакратаром камісіі і перададзены сябрам камісіі для праверкі ў асобным кабінеце без удзелу назіральніка.

Брэстчына: Замест выбараў сайты райвыканкамаў асвятляюць акцыю "Пытанне прэзідэнту"

03.11.2010 Брэстчына: Замест выбараў сайты райвыканкамаў асвятляюць акцыю "Пытанне прэзідэнту"

Галоўнай інфармацыйнай падзеяй апошніх дзён, па версіі пераважнай большасці афіцыйных сайтаў раённых выканаўчых камітэтаў, сталі не важныя этапы выбарчай кампаніі, а падвядзенне вынікаў акцыі "Пытанне прэзідэнту".

Маладэчна: Пратаколы паседжанняў камісіі – таямніца для назіральнікаў

03.11.2010 Маладэчна: Пратаколы паседжанняў камісіі – таямніца для назіральнікаў

Аляксей Хвосцік: “Мы хацелі прааналізаваць пратаколы паседжанняў. Асабліва зараз цікавіла тое, як у адпаведным пратаколе адлюстраваны працэс адбору падпісных лістоў для праверкі подпісаў, як вызначалася, хто правярае чые падпісныя лісты".

Орша: Назіральнікі дапушчаны да праверкі падпісных лістоў

03.11.2010 Орша: Назіральнікі дапушчаны да праверкі падпісных лістоў

У Оршы гарадская і раённая тэрытарыяльныя камісіі прыступілі да праверкі падпісных лістоў, пададзеных за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.У абедзвюх камісіях падчас працэдуры праверкі прысутнічалі назіральнікі.

03.11.2010 Барысаў. Што не забаронена, тое... не прадугледжана!

Надзеі на тое, што трактоўка "што не забаронена, то дазволена", расталі ў назіральніка Алега Мацкевіча. Выканкамаўская трактоўка - што не забаронена, тое не прадугледжана. Для Марыны Статкевіч яшчэ застаецца шанец патрапіць на паседжанне: яе асобным пратаколам накіравала гарадская пярвічка прафсаюзу РЭП.

Гродзенскі раён: абсалютная “стэрыльнасць” участковых камісій

02.11.2010 Гродзенскі раён: абсалютная “стэрыльнасць” участковых камісій

Фармаванне ўчастковых камісій па Гродзенскім раёне (усяго іх 40) на паседжанні райвыканкаму заняло толькі 7 хвілін. Па ўжо звыклай завядзёнцы спісы персанальнага складу не зачытваліся, а прапанаваныя кандыдатуры не абмяркоўваліся.

Магілёў: Ва ўчастковыя камісіі Кастрычніцкага раёна дэмакратаў не пусцілі

02.11.2010 Магілёў: Ва ўчастковыя камісіі Кастрычніцкага раёна дэмакратаў не пусцілі

Сярод прычын, з-за якіх дэмакратычных прадстаўнікоў не ўключылі ў склад участковых выбарчых камісій, называліся: адсутнасць неабходнага вопыта працы, удзел у працы ініцыятыўнай групе пэўнага прэтэндэнта ў кандыдаты, а таксама з-за таго, што блізкія сваякі з’яўляюцца членамі ініцыятыўнай групы пэўных прэтэндэнтаў у кандыдаты.

Цэнтральны раён Гомеля: 51 участковая камісія за 14 хвілін, адзінагалосна

02.11.2010 Цэнтральны раён Гомеля: 51 участковая камісія за 14 хвілін, адзінагалосна

На паседжанні выканкама адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля 2 лістапада былі ўтвораны ўчастковыя камісіі. Паседжанне доўжылася 14 хвілін, за якія і была сфарміравана 51 участковая камісія.

Скаргі гомельскіх актывістаў зарэгістраваныя ў ААН

02.11.2010 Скаргі гомельскіх актывістаў зарэгістраваныя ў ААН

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу пяцёх удзельнікаў акцыі, якая адбылася ў 2009 годзе перад будынкам гомельскага УУС з нагоды 10-ай гадавіны знікнення экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі.

Хоцімск: Вылучэнцы ад ГА БНФ “Адраджэнне” не ўвайшлі ў склад участковых выбарчых камісій

02.11.2010 Хоцімск: Вылучэнцы ад ГА БНФ “Адраджэнне” не ўвайшлі ў склад участковых выбарчых камісій

Ад Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” ў Хоцімску вылучаліся два прадстаўнікі - на Ленінскі ўчастак № 1 і Набярэжны ўчастак № 3 – Петражыцкі Сяргей Міхайлавіч і Землякоў Васіль Іванавіч. Аднак пратакол аб іх вылучэнні наогул не разглядаўся - па тэхнічных прычынах, нібыта няправільна складзены.

02.11.2010 Верующие-баптисты подписали письмо в защиту церкви «Новая Жизнь»

Как стало известно, в адрес президента Беларуси направлено еще одно письмо в защиту церкви «Новая Жизнь». На этот раз под обращением подписались пять пасторов баптистских церквей, а также 135 прихожан.

.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства