Гомельская вобласць: На сайтах выканкамаў няма нават прозвішчаў прэтэндэнтаў у прэзідэнты. Акрамя Лукашэнкі

04.11.2010 Гомельская вобласць: На сайтах выканкамаў няма нават прозвішчаў прэтэндэнтаў у прэзідэнты. Акрамя Лукашэнкі

На сайтах выканкамаў амаль нічога не пішацца пра бягучы момант кампаніі па выбарах прэзідэнта альбо інфармацыя на іх даўно не абнаўлялася. Прачытаць на сайтах выканкамаў прозвішчы тых, хто вылучаецца кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі, поўную інфармацыю пра іх, пабачыць здымкі – немагчыма.

04.11.2010 Арцёма Дубскага затрымалі ва Ўкраіне

Супрацоўнікі Жытомірскай міліцыі ўварваліся ў кватэру, якую арандуюць фігурант «справы 14-ці» Арцём Дубскі, былы грамадзянін Беларусі Ігар Коктыш разам з жонкай Ірынай, грамадзянін Беларусі Віталь Тышчанка разам з жонкай Тацянай і грамадзянін Украіны Закшэўскі.

Салігорск: Паседжанне выканкаму ў рэжыме сакрэтнасці

04.11.2010 Салігорск: Паседжанне выканкаму ў рэжыме сакрэтнасці

"Час паседжання нам не хацелі казаць. Да абеду ў прыёмнай выканкаму сцвярджалі, што аніякіх паседжанняў не запланавана. Пасля абеду паведамілі што яно ўжо адбылося зранку, - кажа прадстаўнік партыі "Справядлівы свет" Казімір Кавецкі.

Смаргонь: На прадстаўнікоў апазіцыі квота ў камісіях не распаўсюджваецца

04.11.2010 Смаргонь: На прадстаўнікоў апазіцыі квота ў камісіях не распаўсюджваецца

Галасаваць вырашылі не спісам, як звычайна, а па асобах, але на гэтым дэмакратычнасць скончылася, бо галасавалі толькі па трох асобах -- з апазіцыйных партый. Ніводнага голаса не было “за”.

Горкі: Пра склад участковых камісій параілі даведацца з газеты

04.11.2010 Горкі: Пра склад участковых камісій параілі даведацца з газеты

Назіральнік Галіна Будная была вельмі ўражаная тым фактам, што пытанне фармавання ўчастковых выбарчых камісій Горацкі райвыканкам разгледзеў за 5 хвілін.

Праваабаронцы – ЦВК: Абмежаванні для назіральнікаў трэба адмяніць

03.11.2010 Праваабаронцы – ЦВК: Абмежаванні для назіральнікаў трэба адмяніць

БХК звярнуўся ў ЦВК з прапановай адмяніць новаўвядзенні ў накіраванні назіральнікаў на ўчасткі і ў камісіі. Для гэтага, як канкрэтызуюць правабаронцы,  патрэбна ўнесці папраўкі ў пастанову ЦВК, якая фактычна абмежавала вылучэнне назіральнікаў на нізавым узроўні для большасці апазіцыйных партый і незалежных грамадскіх арганізацый.

Слуцк: У склад участковых камісій уключылі прадстаўнікоў адной партыі - КПБ

03.11.2010 Слуцк: У склад участковых камісій уключылі прадстаўнікоў адной партыі - КПБ

Валерый Бойка, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Слуцкага райвыканкама, пацвердзіў, што ўсе гэтыя людзі правераныя, не першы раз удзельнічаюць у выбарчых кампаніях. "Мы ў іх ўпэўнены", - заявіў чыноўнік.

Наваполацк: Тры базавыя за напад на зборшчыкаў подпісаў

03.11.2010 Наваполацк: Тры базавыя за напад на зборшчыкаў подпісаў

У Наваполацку адбыўся суд над Дзмітыем Парэчыным, які 11 кастрычніка ў п’яным выглядзе напаў на зборшчыкаў подпісаў сяброў ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева Валерыя Шаўчэнку і Міхаіла Чадаева.

Рэчыца: Каго не ўключаюць у камісіі?

03.11.2010 Рэчыца: Каго не ўключаюць у камісіі?

На пытанне, чаму не ўключылі ў камісію прадстаўніка ад ГА БНФ "Адраджэньне", які мае вопыт працы ў камісіі на апошніх парламенцкіх выбарах, дырэктара прыватнага прадпрыемства Шабетніка А.В., старшыня Рэчыцкага райвыканкама Шостак П.Н. адказаў: "З ім немагчыма дамовіцца".

Бялынічы: У складзе ўчастковых камісій найбольш прадстаўнікоў дзяржпрафсаюзаў і “Белай Русі”

03.11.2010 Бялынічы: У складзе ўчастковых камісій найбольш прадстаўнікоў дзяржпрафсаюзаў і “Белай Русі”

Усяго ў Бялыніцкім раёне ў склад участковых выбарчых камісій увайшло 237 чалавек, абсалютная большасць з якіх ужо працавала ў выбарчых камісіях на мінулых мясцовых і парламенцкіх выбарах.

Івацэвічы: з 444 сябраў участковых камісій - 4 вылучэнца ад палітычных партый

03.11.2010 Івацэвічы: з 444 сябраў участковых камісій - 4 вылучэнца ад палітычных партый

Усяго ў Івацэвіцкім раёне было створана 53 ўчастковыя камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Палітычныя партыі вылучылі чатырох сваіх прадстаўнікоў, і ўсе яны трапілі ў склад выбаркамаў.

Бярозаўскі раён: 5 з 15

03.11.2010 Бярозаўскі раён: 5 з 15

Сябра Партыі БНФ Сяржук Русецкі накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію ў сувязі з тым, што ён не быў своечасова апавешчаны і, адпаведна, не змог прысутнічаць на паседжанні па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій як прадстаўнік ад Брэсцкай абласной Рады Партыі БНФ.

03.11.2010 У Пінску на некаторых выбарчых участках будуць празрыстыя скрыні

Як мінімум у трох гарадскіх ўстановах, у будынках якіх будзе адбывацца галасаванне, ёсць такія ўрны: гэта Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, Пінскі ліцэй будаўнікоў і Пінскі аграрна-тэхналагічны каледж.

Гродна: У адміністрацыі Кастрычніцкага раёну кепска з матэматыкай і выкананнем працэдур

03.11.2010 Гродна: У адміністрацыі Кастрычніцкага раёну кепска з матэматыкай і выкананнем працэдур

Сума вылучаных не супадае з агульнай колькасцю, названай на паседжанні. На гэта звярнуў увагу назіральнік Раман Юргель. Аднак, старшыня Кастрычніцкай адміністрацыі Сяргей Пацэвіч сказаў, што лічбы можна падлічыць дома, узяўшы інфармацыю з афіцыйнага сайту.

Баранавічы: Пяцёрка апазіцыянераў ва ўчастковых камісіях

03.11.2010 Баранавічы: Пяцёрка апазіцыянераў ва ўчастковых камісіях

Ад БСДП (Грамада) сябрам участковай камісіі на выбарчым участку № 36 стаў Паўлоўскі Аляксандр. Ад партыі “Справядлівы свет” - К.Карапетаў (выбарчы ўчастак № 16), А.Галькевіч (выбарчы ўчастак № 31), М.Госцева (выбарчы ўчастак № 19), К.Ланкіна (выбарчы ўчастак № 15).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства