07.11.2010 Баранавічы: ЦВК рэкамендавала камісіям інфармаваць пра правядзенне паседжанняў
Лідзія Ярмошына паведаміла, што ЦВК рэкамендуе тэрытарыяльным выбарчым камісіям інфармацыю пра дату і час правядзення паседжанняў размяшчаць папярэдне на сайтах выканкамаў ці вывешваць спецыяльныя аб’явы.
07.11.2010 Брэст: “Справядлівы свет” абскарджвае неўключэнне сваіх прадстаўнікоў ва УВК
Усё тыя, каму адмовілі, падалі ў суд скаргі, каб аспрэчыць рашэнні адміністрацый Ленінскага і Маскоўскага раёнаў г.Брэста, датычныя фармавання ўчастковых выбарчых камісій.
07.11.2010 Барысаў. Пярвічка прафсаюза РЭП падала ў суд на Барысаўскі райвыканкам
У складзе 112 участковых камісій няма ніводнага апазіцыянера. Незалежны прафсаюз РЭП, які дэлегаваў у камісіі дзевяць прадстаўнікоў, аспрэчвае гэтае рашэнне ў Барысаўскім раённым судзе.
07.11.2010 Гомельская вобласць: Асвятленне выбараў – тэма неістотная для мясцовых СМІ?
Для газеты “Жыццё Палесся” тэмай тыдня быў 4 Усебеларускі народны сход. Прычым асвятленне рабілася ў горшых савецкіх традыцыях – у выглядзе рапартавання аб дасягненнях.
07.11.2010 Пінскія СМІ па-ранейшаму абмінаюць тэму выбараў
Вось ужо скончыўся чарговы этап прэзідэнцкай выбарчай кампаніі – здача і праверка падпісных лістоў з подпісамі аб вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Аднак пінскія СМІ па-ранейшаму намагаюцца абмінаць тэму выбараў.
07.11.2010 Аршанскія актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму
Сябры КХП БНФ і партыі БНФ, вернікі каталіцкай і грэка-каталіцкай парафій правялі талаку ва ўрочышчы Кабыляцкая гара ў Воршы і ўшанавалі памяць расстраляных там у 1930-50-я гады ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
07.11.2010 Бяроза: Улёткі пра байкот аказаліся ў ідэолагаў
Амаль 5 тысяч улётак з заклікам да байкоту прэзідэнцкіх выбараў былі канфіскаваны супрацоўнікамі Бярозаўскага РАУС у Андрэя Кавалевіча, сына кіраўніцы раённай суполкай КХП БНФ Галіны Кавалевіч.
07.11.2010 Крычаў: Дэмакраты абскарджваюць неўключэнне ва ўчастковыя камісіі
Крычаўскія актывісты АГП і ГА БНФ “Адраджэнне” абскарджваюць неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Адпаведныя дакументы ўжо накіраваны ў Крычаўскі раённы суд.
07.11.2010 Магілёўшчына: З мінулых выбараў склад участковых камісій не змяніўся
Раённыя газеты Бялыніцкага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў пачалі публікацыю спісаў сяброў участковых камісій. Пры ўважлівым разглядзе высветлілася, што склад гэтых камісій амаль не змяніўся з мясцовых выбараў, якія прайшлі ў красавіку.
05.11.2010 Участковыя камісіі: “Каэфіцыент дыскрымінацыі” апазіцыі не змяніўся
Вылучаным ва ўчастковыя камісіі прадстаўнікам апазіцыйных структур адмаўлялі ў пяць разоў часцей, чым прадстаўнікам лаяльных да ўлады арганізацый. “Каэфіцыент праходнасці” апазіцыі ў выбарчыя камісіі, альбо, як выказаўся А.Гулак, “каэфіцыент дыскрымінацыі”, у параўнанні з мінулымі выбарамі не змяніўся.
05.11.2010 Цэнтрвыбаркам пагадзіўся зняць абмежаванні ў працы назіральнікаў
5 лістапада адбылося паседжанне Цэнтральнай камісіі, дзе разглядалася прапанова праваабаронцаў аб унясенні паправак у пастанову ЦВК № 49 ад 15 верасня 2010 г. Беларускі Хельсінкскі камітэт прапанаваў адмяніць новаўвядзенні ў накіраванні назіральнікаў на ўчасткі і ў камісіі. Як паведаміў старшыня БХК Алег Гулак, які прысутнічаў на паседжанні, Цэнтрвыбаркам заслухаў яго аргументацыю па звароце і прыняў прапанову праваабаронцаў практычна без абмеркаванняў.
05.11.2010 Брагін: Участковыя камісіі быццам і не распускаліся з мінулых выбараў
Амаль у нязменным стане застаўся склад участковых выбарчых камісій ў Брагінскім раёне з мінулых выбараў у мясцовыя саветы, якія адбыліся ў красавіку 2010 года.
05.11.2010 Бабруйск: Старшыня гарвыканкама хоча разнастаіць выбары відовішчамі і шоў
“Неяк у нас прынята, што, скажам, флаеры раздаюць толькі фірмы на сваіх мерапрыемствах, а не аддзел моладзі і гаркам БРСМ. А чаму б і ў перадвыбарчай кампаніі не наладзіць нейкія відовішчныя акцыі, шоў для моладзі? Бо прайшлі тыя часы, калі абыходзіліся палітінфармацыяй, гармонікам і буфетам на выбарчым участку”, - цытуе словы старшыні гарвыканкама газета “Бабруйскае жыццё”.
05.11.2010 Барысаў: Назіраць за "працоўнымі момантамі" не дазваляецца
Назіральнік Алег Мацкевіч выпадкова ўбачыў, што сябры камісіі ў поўным складзе сядзелі ў памяшканні Барысаўскай ТВК і слухалі выступ сакратара. Але назіральнік на такое паседжанне дапушчаны не быў, паколькі сакратар камісіі назвала гэты сход "працоўным момантам".
05.11.2010 Жлобін: абскарджваецца неўключэнне ва ўчастковыя камісіі
6 скаргаў аб неўключэнні ва ўчастковыя выбарчыя камісіі пададзены ў суд Жлобінскага раёна. З 21 прадстаўніка, якія былі вылучаны незалежна ад улады, мясцовы райвыканкам уключыў у камісіі толькі чатырох.










