08.11.2010 Затрыманне падчас прыезду Лукашэнкі
Больш за чатыры гадзіны ўтрымлівалі ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Валянціна Лабачова. Яго затрымалі ля Палацу гімнастыкі, які сёньня адкрываў Аляксандар Лукашэнка.
08.11.2010 Затрыманьні каля Леніна
У гадавіну бальшавісцкага перавароту сябраў салігорскага Маладога Фронту затрымалі каля помніка Леніну супрацоўнікі міліцыі.
08.11.2010 Беларускіх актывістаў усю ноч пратрымалі азэрбайджанскія памежнікі
Шасьцярым актывістам няўрадавай арганізацыі "Модэс" з Магілёва азэрбайджанскія памежныя службы забаранілі ўезд у краіну. Іх утрымлівалі на мяжы ўсю ноч. Аксана Самуйлава, Вадзім Пагосьцер, Мікалай Лапуцін, Крысьціна Сібагатуліна, Аляксандар Гарбачоў знаходзіліся ў паліцэйскім участку памежнага пераходу "Баюк Касік". Адтуль яны вярнуліся ў Тбілісі. Са сталіцы Грузіі яны накіроўваліся ў Баку, каб вылецець у Менск.
08.11.2010 Палітвязень Уладзімір Асіпенка на свабодзе
5 лістапада прадпрымальніка вызвалілі з Івацэвіцкай калоніі ўмоўна-датэрмінова.
08.11.2010 Узровень свабоды слова ў Беларусі застаецца надзвычай нізкім
Пра тое сведчыць рэйтынг свабоды прэсы 2010, які апублікавала міжнародная недзяржаўная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў”, якая выступае за свабоду слова ва ўсім свеце і змагаецца за вызваленне журналістаў, якія сталі вязнямі праз сваю прафесійную дзейнасць.
08.11.2010 Карэспандэнт “Народнай волі” ва Украіне А.Цынкевіч: “Я проста ў шоку!”
Аляксандр Цынкевіч звязвае сілавы ціск у адносінах да сябе і сваёй сям'і з уласнай прафесійнай дзейнасцю. У сувязі з адбыўшыміся падзеямі мы вырашылі задаць некалькі пытанняў непасрэдна самому журналісту.
08.11.2010 Гродна: Затрыманні сяброў Партыі БНФ
7 лістапада ўвечары амаль адначасова ў розных месцах былі затрыманы актывісты гарадской арганізацыі Партыі БНФ – Вадзім Саранчукоў і Максім Губарэвіч. Абодва -- актыўныя ўдзельнікі выбарчага штабу прэтэндэнта ў кандыдаты Рыгора Кастусёва.
08.11.2010 Партызанская ТВК сталіцы ставіць на Цярэшчанку “крыж”, а ў Лукашэнкі выяўляе несапраўдныя подпісы
З усіх пададзеных ініцыятыўнымі групамі подпісаў гэтая камісія анулявала за вылучэнне Віктара Цярэшчанкі. У Андрэя Саннікава і Яраслава Раманчука камісія наогул не знайшла несапраўдных подпісаў.
07.11.2010 Праверка подпісаў паказала… (звесткі з рэгіёнаў)
У Драгічыне несапраўдныя подпісы – толькі ў Лукашэнкі. У Бялынічах за Міхалевіча будуць подпісы правяраць дадаткова. У Пінску не адбракаваны подпісы толькі за Някляева. У Слуцку дадаткова правяраліся подпісы за вылучэнне Цярэшчанкі і Рымашэўскага.
07.11.2010 Рашэнні судоў – прадказальныя
У Брэсце суд адхіліў скаргі абласной арганізацыі АГП на неўключэнне ва ўчастковыя камісіі. Бяроза: “Парушэнняў у фармаванні ўчастковых камісій Бярозаўскім райвыканкамам няма”.
07.11.2010 Гродна: Назіральнікаў не дапусцілі да праверкі сапраўднасці подпісаў
"Ніводнага з назіральнікаў па Гродзеншчыне не дапусцілі да праверкі сапраўднасці і падліку подпісаў. Гэта яскрава сведчыць пра тое, што празрыстасці выбарчага працэсу няма,” – каментуе сітуацыю Віктар Сазонаў.
07.11.2010 Бяроза: Назіральнікам адведзена роля «вясельных генералаў»
Камісія пайшла насустрач просьбе назіральнікаў, але не ва ўсім: ім пісьмова паведамілі пра паседжанне, дзе будуць разглядацца матэрыялы праверкі дакладанасці подпісаў, але сама праверка ўжо праведзена "ў рабочым парадку".
07.11.2010 У Свіслачы працягваецца выбарчая “эквілібрыстыка”
На паседжанні раённай адміністрацыі было заяўлена, што ніхто з 5 чалавек, вылучаных абласной арганізацыяй БСДГ, ва ўчастковыя камісіі не патрапіў. Якое ж было здзіўленне, калі праз дзень прадстаўніцы партыі Зінаідзе Мухінай патэлефанавалі і паведамілі, што яна ўключана ў склад камісіі.
07.11.2010 Гомельская вобласць: Дзяржслужачыя “замаскіраваліся” пад грамадскасць
Варта паглядзець, хто насамрэч хаваецца за “прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў”. Цяжкасць у тым, што часам немагчыма знайсці звесткі, дзе працуе той ці іншы чалавек. Хоць і цяжка гэта выявіць, але магчыма.
07.11.2010 Бярозаўскі раён: Партыйцаў не ўключылі – дэфіцыт стварылі
У Бярозаўскім раёне ў склад 40 % участковых выбарчых камісій (20 з 50) уключана меней за 1/3 прадстаўнікоў партый і грамадскіх арганізацый. Разам з тым, у дзве з гэтых камісій не былі ўключаны прадстаўнікі Партыі БНФ.










