19.11.2010 ГУУС: “Пікет можа прывесьці да стварэньня аварыйных сітуацый і ДТЗ
Суд Маскоўскага раёна Менска 18 лістапада не задаволіў скаргу на адмову Мегарвыканкама на правядзеньне пікету. Заяўнікі мелі на мэце звярнуць увагу на масавыя парушэньні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў дачыненьні да грамадзян, у прыватнасьці на безпадстаўныя затрыманьні і перазатрыманьні шэрагу сацыяльных актывістаў напачатку верасня гэтага году.
19.11.2010 Орша: Агітацыя - на ўскраінах
Усяго на тэрыторыі горада такіх месцаў вызначана 14. Як правіла, гэта маланаведвальныя тэрыторыі на гарадскіх ускраінах. Сярод іх спартыўная пляцоўка ў глыбіні двароў, чатыры (!) месцы каля крам у прыватным сектары горада. Адно з месцаў наогул знаходзіцца ў абсалютна бязлюдным мемарыяльным парку Герояў.
19.11.2010 РІА "Новости" дазволілі адкрыць у Беларусі свой карэспандэнцкі пункт
Савет міністраў Беларусі дазволіў агенцтву РІА "Новости" адкрыць у Мінску свой карэспандэнцкі пункт. Як паведамляе "Ежедневник", МЗС Беларусі выдасць агенцтву пасведчанне пра адкрыццё карпункту тэрмінам на адзін год.
19.11.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: папярэдняя справаздача па выніках назірання за зборам подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты
Тлумачэнні ЦВК аб парадку збору подпісаў стварылі прававую аснову для ўдзелу у зборы подпісаў асобаў, якія не з’яўляюцца сябрамі ініцыятыўных груп, і удзелу адміністрацый арганізацый у зборы подпісаў, што наўпрост забаронена Выбарчым кодэксам.
19.11.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: папярэдняя справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй кандыдатаў у Прэзідэнты
Толькі адзін прэтэндэнт не меў ніякіх заўвагаў з боку ЦВК – Аляксандр Лукашэнка (1 100 000 подпісаў). Уладзімір Правальскі не быў зарэгістраваны за-за таго, што, па меркаванні ЦВК, здаў толькі 118 сапраўдных подпісаў. Заўвагі да астатніх 9 прэтэндэнтаў, сабраўшых больш за 100 000 подпісаў тычыліся як парушэнняў пры зборы подпісаў, так і неадпаведнасці звестак аб маёмасці і прыбытках. ЦВК палічыла гэтыя парушэнні не перашкаджаючымі рэгістрацыі і зарэгістравала іх кандыдатамі ў Прэзідэнты.
19.11.2010 Алесь Бяляцкі: дзяржава не павінна праводзіць палітыку пугі і перніка
Грамадзянская супольнасць Беларусі ў апошні час робіць спробы аб’яднаць намаганні, скіраваныя на кансалідацыю грамадства, дэмакратызацыю грамадскага жыцця, паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека.
18.11.2010 Барысаў: Выканкамаўская газета агітуе "ад адваротнага"
Газета Барысаўскага райвыканкама "Адзiнства" пачала публікаваць на сваіх старонках матэрыялы, што ганьбяць апазіцыю. Стыль публікацый моцна паходзіць на ўжо прызабыты, які выйшаў з моды "савецка-выкрывальны".
18.11.2010 Лазавік: у ПАРЭ накіравалі "паклёп і дыскрэдытацыю"
18 лістапада ў Парыжы на паседжаньні Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) будзе абмяркоўвацца сытуацыя ў Беларусі. У пасяджэньні возьмуць удзел прадстаўнікі беларускіх уладаў і апазыцыі.
18.11.2010 Праваабаронцы абскарджваюць рашэнне выканкама
Скарга на рашэнне Салігорскага выканаўчага камітэта аб вызначэнні месцаў для правядзення перадвыбарчых агітацыйных масавых мерапрыемстваў была накіравана мясцовымі праваабаронцамі ў ЦВК.
18.11.2010 Круглае: Даведацца аб месцах для сустрэч з выбаршчыкамі і масавых мерапрыемстваў немагчыма
"Я нідзе не магу даведацца, дзе ж кандыдаты ў прэзідэнты могуць праводзіць свае сустрэчы з выбаршчыкамі і масавыя мерапрыемствы. Раённая газета пра гэта не паведамляе, на сайце Круглянскага райвыканкама аб гэтым ніякай інфармацыі няма, у раённай камісіі пра гэта нічога казаць не хочуць", - абураецца сябра ініцыятыўнай групы У.Някляева Зінаіда Мілешчанка. Яна дадае, што ўжо патрапляла ў падобную сітуацыю падчас выбараў у мясцовыя Саветы вясной гэтага года.
18.11.2010 Магілёў: У Кастрычніцкім раёне ўсяго дзве пляцоўкі для агітацыі
“Вызначаных месцаў для правядзення сустрэч і масавых мерапрыемстваў кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта недастаткова і зараз прапрацоўваецца пытанне падачы скаргі на колькасць вызначаных Адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна месцаў”, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель.
18.11.2010 Намесніку старшыні МФ вынесена папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі
Намесніку старшыні міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт"21-гадоваму Алесю Кіркевічу вынесена папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Гродзенская пракуратура 18 лістапада папярэдзіла актывіста, што ў выпадку працягу дзейнасці ад імя «Маладога фронту» ён будзе прыцягнуты да адказнасці па артыкуле 193–1 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
18.11.2010 Шклоў: Умовы для правядзення агітацыі здавальняючыя
"З маіх асабістых прапаноў не прынятая толькі адна. Я хацеў, каб райвыканкам даручыў начальніку шклоўскай міліцыі арганізаваць кантроль за выкарыстаннем аўтобусаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна пры правядзенні масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі", - адзначае назіральнік пры Шклоўскай раённай камісіі Міхаіл Кучарэнка.
18.11.2010 Пінскія ўлады “выправіліся”
Толькі пасля звароту незалежнага назіральніка ў ТВК 18 лістапада на сайце Пінскага гарвыканкама з’явіліся рашэнні аб вызначэнні памяшканняў і месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі і размяшчэння агітацыйных матэрыялаў.
18.11.2010 У Гомельскай вобласці пачалася “канцэртная агітацыя”
У Гомельскай вобласці ўрачыста адкрыты сезон “канцэртнай агітацыі” напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Прынамсі, у 2006 годзе, напярэдадні важнай палітычнай падзеі, таксама па вёсках і райцэнтрах вобласці ездзілі салісты і творчыя калектывы з канцэртамі “за Беларусь”. Зараз назвы канцэртаў змяніліся, хоць і не істотна.










