19.11.2010 Барысаў: Апазіцыянер аспрэчвае рашэнне аб месцах для сустрэч з кандыдатамі
Міхаіл Васільеў, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты У. Някляева, просіць ЦВК і Мінскі аблвыканкам абавязаць Барысаўскі райвыканкам перагледзець рашэнне аб выдзяленні месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі па-за памяшканнямі з мэтай пашырэння спісу такіх месцаў з улікам крытэрыю іх наведвальнасці.
19.11.2010 Бабруйск: Супрацоўнікаў дзіцячых садкоў папярэдзілі загадзя
"Нас сабралі і папярэдзілі, каб нават не планавалі галасаваць на выбарах за некага, акрамя Лукашэнкі. Сказалі, што начальнік аддзела адукацыі Першамайскага раёна Андрэй Болатаў будзе сачыць за гэтым. Калі начальства даведаецца, што я аддала голас за “апазіцыянера”, можна пачынаць шукаць іншую працу", - распавяла выхавацелька аднаго з дзіцячых садкоў Першамайскага раёна горада.
19.11.2010 Жабінка: Сайты райвыканкама і "раёнкі" не паведамляюць пра месцы для агітацыі
Па некаторых звестках, ужо ў бліжэйшыя выходныя некаторыя кандыдаты маюць намер наведаць Жабінку, і адсутнасць даступнай інфармацыі пра тое, дзе можна сустракацца з выбаршчыкамі і размяшчаць інфармацыю агітацыйнага характару, можа выклікаць канфліктныя сітуацыі з праваахоўнымі органамі, якія адсочваюць выкананне нормаў выбарчага заканадаўства.
19.11.2010 Газета “Заря” сумняецца ў рэйтынгу Андрэя Саннікава
На сайце брэсцкай абласной газеты “Заря” з’явіўся з’едлівы артыкул пад назвай “О лидерстве реальном и … виртуальном”. Аўтар артыкула на прыкладзе кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Саннікава распавядае аб механізмах правядзення інтэрнет-галасаванняў. І выказвае сумнеў у сапраўднасці вынікаў падобных рэйтынгаў.
19.11.2010 Гродзенская пракуратура цісне на моладзевых лідараў
Намесніка старшыні незарэгістраванага “Маладога Фронту” Алеся Кіркевіча, актывіста выбарчага штабу Віталя Рымашэўскага, выклікалі ў Гродзенскую пракуратуру. На першыя тэлефонныя запрашэнні наведаць гэтую ўстанову, моладзевы актывіст адказаў, каб яго выклікалі ва ўстаноўленым законам парадку. 16-га лістапада, пасля чарговага званка з пракуратуры, Алесь Кіркевіч пагадзіўся і 17-га лістапада пайшоў на размову.
19.11.2010 Гіда Вэстэрвэле: эканамічны абмен і грамадскія змены звычайна праходзяць разам
18-19 лістапада ў Берліне праходзіць Другі Форум Грамадзянскай супольнасці ў рамках Усходняга партнёрства. Удзел у мерапрыемстве бяруць прадстаўнікі каля 200 няўрадавых арганізацый з шасці краінаў — удзельніц праграмы Усходняга партнёрства: Украіны, Малдовы, Беларусі, Грузіі, Арменіі і Азербайджана. Агульная мэта мерапрыемства – спрыяць кантактам паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і іх дыялогу з дзяржаўнай уладай у сваіх краінах.
19.11.2010 Віцебскіх хуліганаў, якія збівалі іншаземцаў, адпусцілі на волю
Віцебскі абласны суд не знайшоў у дзеяннях двух маладых мужчын прыкметаў злачынства, учыненага з прычыны міжнацыянальнай варожасці. Мужчыны некалькі разоў збівалі іншаземцаў, але іх дзеянні палічылі звычайным хуліганствам.
19.11.2010 Мітынг у грамадскай прыёмнай Лукашэнкі
У грамадскай прыёмнай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, якая сёння адчынілася ў Мінску, у былым Доме літаратара (Фрунзе, 5) адбыўся стыхійны мітынг.
19.11.2010 Маладэчна: Агітацыя за Лукашэнку ў дзяржаўных СМІ не спынялася
Назвы газетных матэрыялаў на першых палосах у кастрычніку і лістападзе выглядалі наступным чынам: “Прэзідэнцкія гарантыі”, “Лістапад: пенсіі павялічацца”, “Мінімальная зарплата ўзрасце” і г.д. Самыя, бадай, цікавыя і недвухсэнсоўныя артыкулы былі прысвечаны Усебеларускаму народнаму сходу. Адзін з іх называўся “Шчасце межаў не мае”.
19.11.2010 Абмеркаванне праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі х журналістамі
Двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і іх асвятлення ў СМІ» ладзяць ГА «БАЖ» і Цэнтр экстрэмальнай журналістыкі (Масква).
19.11.2010 Вялейка: Адведзеная для агітацыі пляцоўка зачынена на замок
У Вілейцы назіральнік пры раённай выбарчай камісіі Аляксей Сюдак падаў скаргу ў райвыканкам на пастанову аб вызначэнні месцаў па-за памяшканнямі для правядзення перадвыбарчай агітацыі. Гэтай пастановай агітаваць дазволена толькі ў двух бязлюдных месцах горада, што Аляксей ацаніў як перашкоду ў правядзенні агітацыі.
19.11.2010 У Асіповічах беларусізуюць прыпынкі
У Асіповічах зьбіраюцца мяняць шыльды з расейскамоўнымі назвамі прыпынкаў гарадзкога транспарту на беларускамоўныя. У аўтобусах абвесткі аб прыпынках загучаць таксама па-беларуску.
19.11.2010 Бабруйск: Ідэолагі актывізаваліся
- Літаральна на днях у наш працоўны калектыў прыходзіў чыноўнік і распавядаў пра тое, як добра нам жывецца, - дзеліцца ўражаннямі супрацоўнік ЖКГ, які прасіў не ўказваць яго імя. – Казаў, што у Бабруйску добрыя перспектывы для развіцця, што ёсць стабільнасць і гэтак далей. Склалася адчуванне, што нас супакойваюць перад выбарамі, каб мы прагаласавалі за гэтую “стабільнасць”.
19.11.2010 БАЖ прапанаваў ПАРЭ правесці слуханні па пытанні свабоды СМІ ў Беларусі
«Калі ў краіне адбываецца ціск на незалежную прэсу і абмяжоўваецца свабода выказвання, справядлівыя выбары проста немагчымыя». Такую думку выказаў намеснік старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Аляксандраў падчас свайго выступу на пасяджэнні Камітэту па палітычных справах Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы 18 лістапада ў Парыжы.
19.11.2010 На сустрэчу з будучым прэзідэнтам прыйдзе 20 чалавек?
З 11 памяшканняў, прапанаваных гарадскімі ўладамі Оршы для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі, 6 уяўляюць сабой актавыя залы агульнаадукацыйных школ, у якіх можна размясціць 20-30 чалавек. Ну, максімум 40, калі паставіць дадатковыя крэслы ў праходах. Не больш.










