22.11.2010 Магілёў: Праваабаронца просіць Цэнтрвыбаркам размясціць на сайце камісіі ўсе прынятыя пастановы
“З 74 пастановаў Цэнтрвыбаркама, якія былі прынятыя падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, на сайце не размешчаны 57, - гаворыць Барыс Бухель. - Гэта пастановы №№ 45, 51, 52, 54 – 81, 84 – 92, 97, 98, 99, 101 – 117. У двух апублікаваных пастановах - №43 і №44 - інфармацыя не з'яўляецца поўнай”.
22.11.2010 На Някляева трымаюць у запасе крымінальную справу
Кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў патрабуе спыніць альбо перадаць у суд крымінальную справу, заведзеную на яго і актывістаў выбарчага штабу Сяргея Вазняка і Андрэя Дзмітрыева па абвіначванню ў распаўсюдзе ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі.
22.11.2010 Журналісту «Газэты Выборчай» адмовілі ў магчымасці легальна працаваць на выбарах
Міністэрства замежных спраў Беларусі не дало згоды на акрэдытацыю журналіста ў сувязі з тым, што да гэтага ён працаваў на замежнае выданне без яе. У 2009 годзе Анджэя Пачобута пазбавілі акрэдытацыі, пасля чаго ён ажыццяўляў журналісцкую дзейнасць без адпаведнага дазволу МЗС.
22.11.2010 Гродзенскія спецслужбы падчас выбараў працуюць па-старому
Назіральнікі прыйшлі да высновы, што ініцыятыва затрымліваць і даглядаць актывістаў палітычных партый і грамадскіх арганізацый належыць менавіта гродзенскім, а не агульнабеларускім, спецслужбам, якія далі ў памежныя органы спісы грамадска-палітычных актывістаў.
22.11.2010 Сёння пахаванне прафесара Івана Нікітчанкі
Прафесар І.Нікітчанка быў старшынём рады “Цэнтра падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў”. Роўна за тыдзень да сваёй гібелі І.Нікітчанка падрабязна распавёў журналістам на прэс-канферэнцыі ў офісе БХД, якія перашкоды чыноўнікаў сустракае ў сваіх спробах дапамагчы людзям, што церпяць ад радыяцыі.
22.11.2010 Баранавіцкую незалежную газету «Intex-press» зноў не ўключаюць у падпісны каталог
У кастрычніку ТАА «Выдавецкі дом „Інтэкс-прэс“» у чарговы раз звярнулася ў Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» з просьбай уключыць газету «Intex-press» у падпісны каталог на першае паўгоддзе 2011 года.
22.11.2010 Гродзеншчына: Аўтамабілісты рэгіёну шукаюць праўдзівай інфармацыі пра выбары
Людзі ўсё часцей распавядаюць навіны, прачытаныя ў інтэрнэце або ўбачаныя па тэлеканале “Белсат”. Асабліва вырасла цікавасць да перадач Беларускага радыё “Радыё Рацыя”, якое вяшчае з тэрыторыі Польшчы і таму не падпадае пад цэнзуру беларускіх праўладных ідэолагаў. Цікава было даведацца меркаванне жыхароў на гэты конт .
22.11.2010 Магілёў: Праваабаронца просіць дапусціць яго на трэнінг для сябраў участковых выбаркамаў
Праваабаронца Барыс Бухель звярнуўся ў Кастрычніцкаю раённую выбарчую камісію г.Магілёва з заявай, у якой просіць дапусціць яго прысутнічаць падчас трэнінгу для сябраў участковых выбарчых камісій Кастрычніцкага раёна г.Магілёва.
22.11.2010 У працы мазырскай вертыкалі адбыліся збоі?
Як інакш патлумачыць, што на адзін і той жа зварот праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна чыноўнікі адказваюць двойчы? У лісце, які датуецца 10 лістападам, даецца адказ на зварот праваабаронцы наконт утварэння гэтак званых “працоўных груп”. Але Уладзімір Целяпун па гэтым звароце ўжо атрымаў раней адказ ад мазырскіх вертыкальшчыкаў за подпісам першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.І. Цітка. Што прымусіла райвыканкам даслаць яшчэ адзін адказ?
22.11.2010 Брэст: Неўключэнне апазіцыянераў у склад выбаркамаў зноў аспрэчваецца ў судзе
Кіраўнік Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Людміла Дзенісенка накіравала наглядную скаргу на імя старшыні абласнога суда, у якой просіць унесці пратэст на рашэнне суда першай інстанцыі. Гаворка ідзе пра вердыкт суда Ленінскага раёна Брэста, які пакінуў без задавальнення скаргу прадстаўнікоў апазіцыйнай партыі.
22.11.2010 Апазіцыянеры агітуюць "на хаду"
Сярод апазіцыйных кандыдатаў першым актыўную агітацыйную кампанію ў Салігорску пачаў Уладзімір Някляеў. Яго прадстаўнікі былі заўважаны ў цэнтры горада ўжо 21 лістапада. Прадстаўнікі іншых кандыдатаў пакуль сябе аніяк не праявілі. Зрэшты, час у іх яшчэ ёсць.
22.11.2010 Юрыю Гуменюку наладзілі асабісты дагляд на мяжы
На памежным пункце “Брузгі” супрацоўнікі беларускай мытні і памежнікі здзейснілі асабісты дагляд гродзенскага літаратара і журналіста Радыё Рацыя, сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюзу беларускіх пісьменнікаў Юрыя Гуменюка.
21.11.2010 Салігорск: Месца сустрэчы змяніць нельга
Мясцовыя ўлады адправілі пратэстоўцаў на стадыён "Будаўнік", які таксама вызначаны выканкамам для перадвыбарчых агітацыйных масавых мерапрыемстваў. Што чакае кандыдатаў, можна было пабачыць ужо цяпер: пікет на ўскраіне гораду, схаваны ад выпадковага воку за высокім плотам стадыёну.
21.11.2010 Брэст: Інфармацыя пра візіт Яраслава Раманчука ў эфір не пайшла
Як паведаміў Марат Несцярэнка, актывіст выбарчага штаба Яраслава Раманчука, мясцовыя ўлады ўсяляк перашкаджалі распаўсюду інфармацыі пра прыезд гэтага кандыдата ў прэзідэнты ў Брэст і яго сустрэчы з выбаршчыкамі.
21.11.2010 Салігорцы патрабуюць скасавання рэгістрацыі Лукашэнкі
Заяўнікі мяркуюць, што рашэнне Цэнтральнай камісіі па выбарах аб рэгістрацыя ў якасці кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Аляксандра Лукашэнка з'яўляецца "незаконным, супярэчным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і законам, прынятым на яе падставе".










