СМІ Гомельскай вобласці: Чым менш інфармацыі пра выбары, тым лепш

23.11.2010 СМІ Гомельскай вобласці: Чым менш інфармацыі пра выбары, тым лепш

Рэдакцыі раённых газет Гомельскай вобласці і сайты выканкамаў працягваюць палітыку асвятлення выбараў прэзідэнта РБ па прынцыпу: чым меней інфармуем, тым лепей. Гэта відаць па аналізу дзяржаўных сродкаў СМІ і сайтаў выканкамаў Мазырскага, Калінкавіцкага і Лельчыцкага раёнаў.

Па скарзе віцебскага праваабаронцы з участковай камісіі выдалілі старшыню, прызнанага парушальнікам выбарчага заканадаўства

23.11.2010 Па скарзе віцебскага праваабаронцы з участковай камісіі выдалілі старшыню, прызнанага парушальнікам выбарчага заканадаўства

Павел Левінаў паведаміў, што атрымаў адказ на сваю скаргу ў ЦВК пра парушэнне фармавання ўчастковай камісіі №35 у Першамайскім раёне Віцебска. Пасля праверкі выкладзеных у скарзе акалічнасцяў, старшыню Андрэя Маркоўскага мусілі выключыць са складу камісіі.

Гары Паганяйла: “Якім бы рамантыкам я ні быў, я знаходжуся на зямлі”

23.11.2010 Гары Паганяйла: “Якім бы рамантыкам я ні быў, я знаходжуся на зямлі”

Вядомы беларускі юрыст Гары Паганяйла накіраваў іск у Вярхоўны Суд Беларусі, патрабуючы вызваліць ад пасады прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, а таксама скасаваць яго рэгістрацыю як кандыдата ў прэзідэнты.

Маладэчна: Месцаў для агітацыі паболела

23.11.2010 Маладэчна: Месцаў для агітацыі паболела

На сайце Маладэчанскага райвыканкама з’явілася рашэнне аб унясенні зменаў у пастановы аб месцах для агітацыі. Па незразумелых прычынах спіс дазволеных для пікетаў і сустрэчаў з кандыдатамі месцаў быў значна пашыраны.

Барысаў: Абскарджваецца рашэнне аб месцах для агітацыі

23.11.2010 Барысаў: Абскарджваецца рашэнне аб месцах для агітацыі

Не атрымаўшы адказу з ЦВК і Мінаблвыканкама на свае скаргі ў сувязі з месцамі правядзення агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты па-за памяшканнямі, давераная асоба кандыдата Някляева Міхаіл Васільеў звярнуўся ў Барысаўскі райвыканкам з просьбай перагледзець пералік дазволеных месцаў для агітацыі.

Агітацыйны аўтапрабег “Мы за Бацьку!” – грубае парушэнне выбарчага закона

22.11.2010 Агітацыйны аўтапрабег “Мы за Бацьку!” – грубае парушэнне выбарчага закона

19 лістапада ў газеце “Белорусская нива” з’явіўся матэрыял Уладзіміра Стрэльскага пад назвай “Мы за батьку!” . Змест інфармацыі наступны: «Сегодня в Санкт-Петербурге стартует автопробег под лозунгом «Мы за батьку!», организованный российским обществом «Братья славяне» и «Авторадиоклубом».

У Жлобіне няма стэндаў для размяшчэння перадвыбарчай агітацыі

22.11.2010 У Жлобіне няма стэндаў для размяшчэння перадвыбарчай агітацыі

Чатыры дні прайшлі з моманту рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, а ў Жлобіне няма стэндаў для размяшчэння перадвыбарчай агітацыі. Пра гэта паведаміў Віктар Канцавенка, каардынатар перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

Бялынічы: Агітаваць зараз можна не толькі ў Ліпавым гаі

22.11.2010 Бялынічы: Агітаваць зараз можна не толькі ў Ліпавым гаі

Бялыніцкі райвыканкам перагледзеў сваё папярэднее рашэнне аб вызначэнні месцаў для правядзення агітацыйных масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і іх даверанымі асобамі.

Апрануў на дзяцей майкі з партрэтамі Лукашэнкі падчас футболу дэпутат Георгій Дарбуашвілі (фота)

22.11.2010 Апрануў на дзяцей майкі з партрэтамі Лукашэнкі падчас футболу дэпутат Георгій Дарбуашвілі (фота)

Учора, 21 лістапада ў Брэсце прайшоў матч паміж брэсцкім “Дынама” і бабруйскай “Белшынай”. Падчас матча на стадыёне знаходзілася каля 30 дзяцей і падлеткаў, апранутых у рознакаляровыя майкі з партрэтам Лукашэнкі і напісам “Наш президент”. Ініцыятар гэтай акцыі – дэпутат Берасцейскага гарсавету Георгій Дарбуашвілі.

Барысаў. Райвыканкам прызначыў “пятую кропку”

22.11.2010 Барысаў. Райвыканкам прызначыў “пятую кропку”

Без указання прычын Барысаўскі райвыканкам прыняў рашэнне аб прызначэнні яшчэ адной «кропкі» для правядзення сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты па-за памяшканнямі. Давераныя асобы апазыцыйных кандыдатаў звязваюць такое рашэнне з падачай даверанай асобай кандыдата Някляева Міхаіла Васільева скаргаў у ЦВК і Мінскі аблвыканкам.

Слонім: Невядомыя зрываюць інфармацыйныя матэрыялы Рымашэўскага

22.11.2010 Слонім: Невядомыя зрываюць інфармацыйныя матэрыялы Рымашэўскага

У Слоніме 25 лістапада ў кінатэатры “Мір” плануецца першая сустрэча з кандыдатам на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віталём Рымашэўскім. Слонімскія сябры партыі “БХД” пачалі развешваць абвесткі ў дазволеных месцах, але незнаёмыя асобы адразу іх зрываюць.

Бабруйск: Гарвыканкам параіў дэмакратам звярнуцца ў суд

22.11.2010 Бабруйск: Гарвыканкам параіў дэмакратам звярнуцца ў суд

Алена Мядзведзева, сябра ініцыятыўнай групы Уладзімера Някляева, першай атрымала адказ з гарвыканкама на заяву з просьбай пашырыць спіс месцаў для агітацыі. "У адказе напісалі, што выдзеленыя месцы добра прадуманыя, і калі нам нешта не падабаецца, маем права звярнуцца ў суд", - распавядае А.Мядзведзева.

Віцебск: За заклік да байкоту – арышт і штраф

22.11.2010 Віцебск: За заклік да байкоту – арышт і штраф

Барыс Хамайда і Ян Дзяржаўцаў выйшлі на вуліцу Леніна з плакатамі “Толькі байкот” і “Удзел у выбарчым фарсе – гэта здрада Радзіме”. Праз дзве гадзіны яны апынуліся ў Чыгуначным райаддзеле міліцыі, дзе на іх склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне. А яшчэ праз пару гадзін суддзя Алена Цыганкова вынесла рашэнне: пакараць Хамайду 5 суткамі арышту, а Дзяржаўцава аштрафаваць на 350 тысяч рублёў.

Галіна Сямдзянава: Мінская гарадская камісія адсунута ад прыняцця рашэнняў

22.11.2010 Галіна Сямдзянава: Мінская гарадская камісія адсунута ад прыняцця рашэнняў

В мінулую нядзелю – 21 лістапада – Першы нацыянальны тэлеканал “парадаваў” сваіх гледачоў матэрыялам пра асаблівасці гэтай выбарчай кампаніі. У прыватнасці, шмат увагі было ўдзелена дзейнасці партый дэмакратычнай накіраванасці падчас выбараў і працы Мінскай гарадской выбарчай камісіі.

22.11.2010 Агітатарам за байкот — штраф і "суткі"

Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Алена Цыганкова пакарала за несанкцыянаванае пікетаваньне з заклікам да байкоту прэзыдэнцкіх выбараў сябра КХП БНФ Яна Дзяжаўцава і беспартыйнага апазыцыянэра Барыса Хамайду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства