Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: тыднёвы аналітычны агляд (22-28 лістапада)

29.11.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: тыднёвы аналітычны агляд (22-28 лістапада)

Пачалося выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу для забеспячэння масавага датэрміновага галасавання, якое з’яўляецца найбольш зручным для фальсіфікацыяў этапам галасавання.

Слонім: Сябру ініцыятыўнай групы Рымашэўскага абвінавачваюць у подкупе

29.11.2010 Слонім: Сябру ініцыятыўнай групы Рымашэўскага абвінавачваюць у подкупе

Барыс Кучынскі: “Я да канца буду разбірацца з гэтым паклёпам і, магчыма, буду пісаць заяву на Нікіфарава ў пракуратуру, бо чуткі пра тое, што я за віно купляў подпісы ўжо пайшлі па горадзе. Але гэта насамрэч поўная хлусня”.

Камісія замятае сляды?

29.11.2010 Камісія замятае сляды?

Нечаканы канфлікт паміж назіральнікамі і Аршанскай гарадской выбарчай камісіяй выклікалі рашэнні гарвыканкаму №№ 1709, 1710, 1711, якія тычыліся вызначэння месцаў для сходаў і размяшчэння агітацыйнай прадукцыі.

Брэст: "Раёнка" адгукнулася на выступы альтэрнатыўных кандыдатаў

29.11.2010 Брэст: "Раёнка" адгукнулася на выступы альтэрнатыўных кандыдатаў

Аўтар публікацыі "Смех сквозь слёзы" Алег Кунец, характарызуючы некаторых кандыдатаў, перасцерагае выбаршчыкаў "ад такога радыкальнага спосабу аказання матэрыяльнай дапамогі як абранне беспрацоўных прэтэндэнтаў Кіраўніком дзяржавы".

АБСЕ заклікалі да больш шчыльнага супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю розных краінаў

29.11.2010 АБСЕ заклікалі да больш шчыльнага супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю розных краінаў

28-29 лістапада ў Астане (Казахстан) праходзіць Паралельная канферэнцыя Грамадзянскай супольнасцыі АБСЕ, у якой бяруць удзел больш за 200 сяброў няўрадавых арганізацыяў з 26 краінаў-сябраў АБСЕ.

Слуцк: На сустрэчы Кастусёва з выбаршчыкамі правакацый не было

29.11.2010 Слуцк: На сустрэчы Кастусёва з выбаршчыкамі правакацый не было

Прынамсі такое меркаванне выказаў пасля сустрэчы са случчанамі, якая адбылася 27 лістапада ў гарадскім Доме культуры, сам кандыдат. Рыгору Кастусёву не задавалі пытанняў прадстаўнікі БРСМ і прыўладных структураў, як гэта адбывалася на папярэдняй сустрэчы з Саннікавым.

Інструкцыі для назіральнікаў мытнікі вернуць хіба што пасля выбараў

29.11.2010 Інструкцыі для назіральнікаў мытнікі вернуць хіба што пасля выбараў

Гэта вынікае з адказу супрацоўнікаў Ашмянскай мытні на тэлефанаванне прадстаўніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча. Яму паведамілі, што ў бліжэйшыя 20 дзён інструкцыі для кароткатэрміновых назіральнікаў будуць вывучаць на прадмет наяўнасці інфармацыі, якая прадстаўляе пагрозу інтарэсам дзяржавы і існуючаму канстытуцыйнаму ладу.

29.11.2010 Юрыст Сяргей Балыкін будзе пісаць скаргу па факце ператрусу

Кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, юрыст Сяргей Балыкін мае намер звярнуцца ў пракуратуру са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія праводзілі ў яго ператрус.

Жодзіна: На сустрэчу з выбаршчыкамі давераныя асобы Някляева прыйшлі з празрыстай скрыняй для галасавання

29.11.2010 Жодзіна: На сустрэчу з выбаршчыкамі давераныя асобы Някляева прыйшлі з празрыстай скрыняй для галасавання

Віктар Гарбачоў вынес на сцэну празрыстую скрыню для галасавання і выказаў жаданне бачыць такія скрыні на выбарчых участках у Жодзіне. Ён прапанаваў дапамогу ў набыцці такіх скрынь, калі мясцовыя ўлады прымуць адпаведнае рашэнне і будуць гатовы іх выкарыстоўваць.

Гомель: Гарвыканкам змяніў рашэнне аб месцах для правядзення агітацыі

29.11.2010 Гомель: Гарвыканкам змяніў рашэнне аб месцах для правядзення агітацыі

У амаль паўмільённым горадзе было вызначана толькі 9 пляцовак для правядзення сходаў па-за памяшканнямі, ды і тыя пляцоўкі былі размешчаны ў “спальных” раёнах і месцах, далёкіх ад таго, каб назваць іх шматлюднымі.

Гарбачоў і Фядута агітавалі ў Віцебску за Някляева

29.11.2010 Гарбачоў і Фядута агітавалі ў Віцебску за Някляева

Давераныя асобы Уладзіміра Някляева прыехалі 28 лістапада ў Віцебск замест самога кандыдата, які крыху прыхварэў. Віктар Гарбачоў і Аляксандр Фядута правялі ў горадзе дзве сустрэчы: у прафесійна-тэхнічным каледжы і ў ліцэі №5. Дакладней, у актавых залах гэтых устаноў, вызначаных уладамі для агітацыйных сходаў.

Гомельская вобласць: Аблвыканкам павышае палітычную актыўнасць моладзі

29.11.2010 Гомельская вобласць: Аблвыканкам павышае палітычную актыўнасць моладзі

У Гомельскай вобласці напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў аб’яўлена акцыя “Пожелай стране…” з мэтаю прыцягнуць моладзь да ўдзелу ў грамадска-палітычных кампаніях, фармавання актыўнай жыццёвай пазіцыі... - у класічным стылі “саўка”.

Магілёў: Дэмакраты звярнуліся ў суд

29.11.2010 Магілёў: Дэмакраты звярнуліся ў суд

Давераныя асобы кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду Р.Кастусёва, А.Міхалевіча, У.Някляева, Я.Раманчука, В. Рымашэўскага, А.Саннікава і Дз.Уса, а таксама праваабаронцы Барыс Бухель і Сяргей Фамін, звярнуліся ў суд Ленінскага раёна з просьбай абавязаць выбарчую камісію Ленінскага раёна пашырыць колькасць месцаў у раёне для вядзення агітацыйнай кампаніі.

Гомель: Партрэты дэмакратычных кандыдатаў абмалёўваюць нацысцкімі сімваламі (фота)

29.11.2010 Гомель: Партрэты дэмакратычных кандыдатаў абмалёўваюць нацысцкімі сімваламі (фота)

У Гомелі на стэндах для перадвыбарчай агітацыі, у прыватнасці, на прыпынку каля цэнтральнага ўнівермага, невядомыя пашкодзілі партрэты дэмакратычных кандыдатаў: Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага.

Бярозаўскі раён: Трэнінг – не для ўсіх сябраў участковых камісій

29.11.2010 Бярозаўскі раён: Трэнінг – не для ўсіх сябраў участковых камісій

Пра трэнінг для ўчастковых камісій, які праходзіў у актавай зале аддзела культуры Бярозаўскага райвыканкама, пяцёра сябраў участковых камісій ад партыі БНФ даведаліся з газеты “Маяк”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства