30.11.2010 Маладэчна: Адбылася першая сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты
На мерапрыемстве прысутнічала каля 70 чалавек. Актыўны ўдзел прымалі таксама мясцовыя чыноўнікі, прадстаўнікі БРСМу, “Белай Русі” і Арганізацыі ветэранаў. Відаць, яны дакладна вывучылі перадвыбарчую праграму Яраслава Раманчука і стараліся задаваць нязручныя пытанні.
30.11.2010 Баранавічы: Бібліятэкі і ЖЭСы не выконваюць рашэнне гарвыканкама
Згодна з рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 12.11.2010 года № 3555 у бібліятэках горада павінны быць створаны “Куткі выбаршчыкаў”, а ў ЖЭСах – інфармацыйныя стэнды, прысвечаныя прэзідэнцкім выбарам. Але гэтае рашэнне мясцовай улады так і засталося на паперы.
30.11.2010 На “Нёмане” можа быць страйк
Працоўныя шклозаводу “Нёман” у Бярозаўцы не выключаюць магчымасці правядзення страйку вытворчага працэсу. У апошнія дні жарсці вакол шкодных умоваў працы ў цэху вытворчасці крышталя дасягнулі крытычнай адзнакі.
30.11.2010 Віцебск: Рыгор Кастусёў агітаваў пад бел-чырвона-белым сцягам
Пікет прайшоў без эксцэсаў. Рыгор Кастусёў адзначае, што яго сталі пазнаваць на вуліцы, у тым ліку і ў Віцебску: "Людзі кажуць, што бачылі мой тэлевыступ і пазналі мяне. Гэта выдатна, і не толькі для мяне як для кандыдата".
30.11.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
30.11.2010 Ю.Хашчавацкі плануе зрабіць народны фільм пра выбары
Вядомы беларускі кінарэжысёр, аўтар фільмаў «Плошча» і «Звычайны прэзідэнт» Юры Хашчавацкі, звярнуўся да беларусаў з заклікам фіксаваць парушэнні падчас выбараў на відэа.
30.11.2010 Магілёў: У Ленінскім раёне дадалося дзевяць месцаў для агітацыі
Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што даведаўся пра павелічэнне колькасці месцаў пасля таго, як у суд трынаццацю дэмакратычнымі актывістамі былі пададзены заявы аб тым, што колькасць месцаў для вядзення агітацыі на тэрыторыі раёна недастатковая.
30.11.2010 Улады заблыталіся, хто ж фарміраваў камісіі ў Мазыры
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун атрымаў адказ наконт правамоцнасці рашэння па ўтварэнню гэтак званай “працоўнай групы”, якая прызначыла людзей ва ўчастковыя камісіі. З дакумента Гомельскага аблвыканкама вынікае, што падрыхтоўкай рашэння па ўтварэнні ўчастковых камісій у Мазырскім раёне займалася зусім іншая структура.
30.11.2010 Гомель: Плануецца агітацыя супраць Лукашэнкі
«Сходы мы маем намер правесці 10 і 12 снежня. Дарэчы, раённыя камісіі абавязаны праінфармаваць выбаршчыкаў праз СМІ ці іншым чынам аб тым, што адбудуцца такія сходы», - адзначыў Уладзімір Кацора.
30.11.2010 Брэст: Пікетам у падтрымку Някляева не перашкодзіла нават завея
У бліжэйшыя дні колькасць пікетаў у падтрымку Някляева плануецца павялічыць, прычым актывісты рэгіянальнага штаба лідэра кампаніі "Гавары праўду" апавясцілі Брэсцкі гарвыканкам аб правядзенні падобных акцый у дзесяці ажыўленых месцах у горадзе.
30.11.2010 Скасаванне рэгістрацыі Лукашэнкі не прадугледжана заканадаўствам
Вярхоўны Суд прызнае за сабою права змяніць рашэнне ЦВК толькі аб адмове ў рэгістрацыі кандыдата. "Абскарджанне рашэнняў Цэнтральнай камісіі аб рэгістрацыі асобаў, вылучаных кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, заканадаўствам не прадугледжана".
29.11.2010 У кандыдатаў узьніклі праблемы з публікацыяй праграм
Шэраг апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты сутыкнуліся з праблемамі пры публікацыі сваіх перадвыбарных праграмаў у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі.
29.11.2010 З сакратаром Барысаўскай раённай камісіі прыйшлося правесці “прававы лікбез”
У мінулыя выходныя ў Барысаве праходзіў рэгіянальны кірмаш. Прыхільнікі кандыдатаў Някляева і Саннікава вырашылі скарыстацца прысутнасцю мноства людзей і агітавалі за сваіх кандыдатаў. Вельмі хутка да агітатараў падышла сакратар Барысаўскай ТВК Таццяна Стасава, якая запатрабавала іх неадкладна сысці.
29.11.2010 ”Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі” вачамі журналістаў
Двухдзённы семінар “Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і іх асвятленне ў СМІ” для журналістаў прайшоў ў Менску. Арганізатары мерапрыемства – няўрадавая арганізацыя “Міжнародная турэмная рэформа” (Расія) і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
29.11.2010 Орша: Агітацыйныя плакаты дазволена клеіць у … неіснуючых крамах
Акрамя таго шэраг устаноў, дзе гарвыканкам дазволіў размяшчаць агітацыю, катэгарычна адмовіліся браць аб'явы пра сустрэчы з кандыдатамі ў Прэзідэнты. Так, адміністрацыя Гарадскога цэнтра культуры і крамы "Фаварыт" аргументавалі адмову тым, што ў іх няма аніякіх стэндаў.










