Пінск: З’явіліся агітплакаты Алеся Міхалевіча

06.12.2010 Пінск: З’явіліся агітплакаты Алеся Міхалевіча

Другі альтэрнатыўны дзеючаму кіраўніку дзяржавы кандыдат у прэзідэнты, які пачаў актыўную фазу агітацыйнай кампаніі ў Пінску – Алесь Міхалевіч. Цяпер у некаторых месцах пінчукі могуць убачыць плакаты двух кандыдатаў - Алеся Міхалевіча і Андрэя Саннікава. Што да сустрэч з выбаршчыкамі, Пінск пакуль што застаецца па-за шляхамі кандыдатаў і іх давераных асобаў.

Брэст: Сустрэча Уладзіміра Някляева ва ўніверсітэце імя Пушкіна можа не адбыцца

06.12.2010 Брэст: Сустрэча Уладзіміра Някляева ва ўніверсітэце імя Пушкіна можа не адбыцца

Рэктар ВНУ М. Часноўскі адмовіўся прадаставіць памяшканне, спаслаўшыся на напружаны навучальны працэс, перагружанасць навучальных плошчаў і рамонт у будынку ўніверсітэта. Аднак 1 снежня ў БрДУ са студэнтамі і выкладчыкамі сустрэўся старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар, які з'яўляецца даверанай асобай А. Лукашэнка.

Маладэчна: Міліцыя не ведае пра перадвыбарчую кампанію?

06.12.2010 Маладэчна: Міліцыя не ведае пра перадвыбарчую кампанію?

У суботу 4 снежня ў Маладэчне былі затрыманыя актывісты, якія прымаюць удзел у перадвыбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва. У аддзяленні міліцыі паведамілі, што яны былі затрыманыя з-за друкаванай прадукцыі.

Салігорск: Дзяржаўныя СМІ рыхтуюць грамадскую думку да фальсіфікацыяў

06.12.2010 Салігорск: Дзяржаўныя СМІ рыхтуюць грамадскую думку да фальсіфікацыяў

Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі салігоршчыны актыўна агучваюць лічбы рэйтынгаў кандыдатаў і яўкі выбаршчыкаў. Крыніцай гэтай інфармацыі з'яўляюцца дадзеныя Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Лічбы незалежных сацыялагічных службаў ні газета "Шахцёр", ні Салігорскі тэлеканал не прыводзяць.

Баранавічы: Колькасць пікетаў у падтрымку Някляева павялічылася ўдвая

06.12.2010 Баранавічы: Колькасць пікетаў у падтрымку Някляева павялічылася ўдвая

Грамадскія актывісты свабодна раздаюць інфармацыйную і агітацыйную прадукцыю ў падтрымку Уладзіміра Някляева. Процідзеянняў з боку праваахоўных органаў пакуль не было.

Гродна: Правакатары не прапусцілі сустрэчу з Рымашэўскім

06.12.2010 Гродна: Правакатары не прапусцілі сустрэчу з Рымашэўскім

5 снежня на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Віталём Рымашэўскім прыйшлі прадстаўнікі праўладнай ветэранскай арганізацыі, а таксама нейкія маладзёны з загадзя падрыхтаванымі правакацыйнымі пытаннямі. З іншага боку сабралася моладзь, якая выказвала выразную падтрымку апазіцыйнаму кандыдату.

Бабруйск: Грамадскія актывісты просяць кандыдатаў аб’яднацца

06.12.2010 Бабруйск: Грамадскія актывісты просяць кандыдатаў аб’яднацца

Бабруйскія актывісты з камандаў Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава напісалі адрасавалі зварот кандыдатам у прэзідэнты.

Слонім: Забаранілі вывесіць агітацыйныя матэрыялы Віталя Рымашэўскага

06.12.2010 Слонім: Забаранілі вывесіць агітацыйныя матэрыялы Віталя Рымашэўскага

На мясцовым аўтавакзале, які належыць Слонімскаму аўтобуснаму парку № 3, вывешваць плакаты Віталя Рымашэўкага, надрукаваныя ЦВК, забараніў дырэктар аўтапарка Сяргей Скок.

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: тыднёвы аналітычны агляд (29 лістапада – 5 снежня)

06.12.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: тыднёвы аналітычны агляд (29 лістапада – 5 снежня)

ЦВК адмовіла ў магчымасці кругласутачнай прысутнасці назіральнікаў на выбарчых участках падчас датэрміновага галасавання і ў чарговы раз адхіліла прапанову аб растлумачэнні парадку падліку галасоў. Адсутнасць магчымасці назіраць за скрынямі для галасавання кругласутачна, гэтак жа як і існуючая практыка падліку галасоў можа выкарыстоўвацца для фальсіфікацый вынікаў выбараў і з’яўляюцца найбольш зручнымі абставінамі для гэтага.

Салігорск: Назіральнікі ад СНД сустрэліся толькі з прадстаўнікамі ўлады

06.12.2010 Салігорск: Назіральнікі ад СНД сустрэліся толькі з прадстаўнікамі ўлады

Назіральнікі ад СНД Альберт Дружынін і Васіль Астрэйка сустрэліся з прадстаўнікамі раённай выбарчай камісіі, а таксама былі на некалькіх сельскіх і гарадскіх участках для галасавання. Сустрэч з мясцовымі праваабаронцамі і незалежнымі назіральнікамі прадстаўнікі місіі не ладзілі.

Салігорск: Піяр-акцыя да выбараў за кошт прадпрыемстваў

06.12.2010 Салігорск: Піяр-акцыя да выбараў за кошт прадпрыемстваў

Па загадзе раённага кіраўніцтва работнікі "Будтрэста №3", камунальнікі і нібыта актывісты БРСМ усталёўвалі гульнявыя пляцоўкі. Фінансаванне адбывалася дзесяццю буйнейшымі прадпрыемствамі гораду ў "добраахвотна-прымусовым" парадку.

06.12.2010 Масты: ад сябраў каманды Рымашэўскага міліцыя патрабуе тлумачэньняў

6 сьнежня раніцай каля восьмай гадзіны ўчастковы міліцыянт прыйшоў на кватэру Алены Давідовіч, актывісткі штабу Віталя Рымашэўскага, з патрабаваньнем, каб тая пісьмова патлумачыла — хто і адкуль даставіў для іх агітацыйныя матэрыялы за кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, якія яна з сваім сябрамі расклейвала ў горадзе.

06.12.2010 Прыхільнікам Алеся Міхалевіча пагражалі фізічнай расправай

Актывістам, якія агітуюць за Алеся Міхалевіча, пагражалі фізічнай расправай. Алесь Галавань з Віцебску распавёў Радыё Свабода, што ўжо два дні запар ён і іншыя прыхільнікі палітыка не маюць магчымасці вольна раздаваць мінакам улёткі. З тэрыторыі гандлёвага цэнтру “Эвіком” агітатараў прагналі ахоўнікі, а каля гандлёвага цэнтру “Кантынент” давялося паспрачацца з грамадзянамі, якія назваліся міліцыянтамі.

Жодзіна: За Лукашэнку агітаваў Батура

06.12.2010 Жодзіна: За Лукашэнку агітаваў Батура

У Жодзіна праходзіла зусім неанансаванай у афіцыйных мясцовых СМІ агітацыйная перадвыбарчая сустрэча старшыні Мінаблвыканкаму Барыса Батуры з жодзінцамі. Апошні выступаў у ролі даверанай асобы кандыдата А.Лукашэнкі. Перадвыбарчая агітацыя праводзілася ў працоўны час і з прыцягненнем адміністрацыйнага рэсурсу.

Віцебск: Прыхільнікам Міхалевіча перашкаджаюць агітаваць

04.12.2010 Віцебск: Прыхільнікам Міхалевіча перашкаджаюць агітаваць

Прыхільнікам Аляксея Міхалевіча замінаюць распаўсюджваць агітацыйныя ўлёткі. З тэрыторыі гандлёвага цэнтра “Эвіком” агітатараў прагналі ахоўнікі, а каля гандлёвага цэнтру “Кантынент” нецьвярозыя грамадзяне пагражалі фізічнай расправай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства