Орша: Для агітатараў Лукашэнкі законы не пісаны

06.12.2010 Орша: Для агітатараў Лукашэнкі законы не пісаны

Давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі ў Оршы - Людміла Дабрыніна. Яна ж па сумяшчальніцтве старшыня Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў. Здавалася б, хто як не кіраўнік мясцовай прадстаўнічай улады павінен падаваць прыклад дакладнага і паважлівага выканання закона. Але не тут тое было.

Слуцк: Раманчук сустрэўся з выбаршчыкамі ў неацяпляемым Доме культуры

06.12.2010 Слуцк: Раманчук сустрэўся з выбаршчыкамі ў неацяпляемым Доме культуры

Каля 70 выбаршчыкаў, якія прыйшлі на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Яраславам Раманчуком, каля дзвюх гадзін правялі ў неацяпляемай зале Дома культуры. Ахвочых паразмаўляць з кандыдатам аказалася больш, чым з Рыгорам Кастусёвым, але менш, чым з Андрэем Саннікавым.

Іванава: Пікет Саннікава – пад кантролем аўтаматчыкаў

06.12.2010 Іванава: Пікет Саннікава – пад кантролем аўтаматчыкаў

Да ўдзельнікаў пікету пад’ехала група супрацоўнікаў міліцыі, узброенная аўтаматамі. Ахоўнікі парадку запрасілі ўчастковага для праверкі дакументаў пікетоўшчыкаў і агітацыйных матэрыялаў. Высветліўшы, што ўсё законна, міліцыя з’ехала.

Баранавічы: Найбольшае ўражанне -- ад выступаў Саннікава і Някляева

06.12.2010 Баранавічы: Найбольшае ўражанне -- ад выступаў Саннікава і Някляева

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” працягвае праводзіць апытанні на ўласным сайце сярод сваіх чытачоў. На гэты раз газета прапанавала адказаць на пытанне: Выступленне каго з кандыдатаў у прэзідэнты зрабіла на вас найбольшае ўражанне?

06.12.2010 Аршанскі гарвыканкам зноў працуе над памылкамі

Слова “абвяржэнне” становіцца адным з самых часта ўжываемых загалоўках на старонках мясцовай “Аршанскай газеты”. На гэты раз мясцовыя чыноўнікі аператыўна адрэагавалі на інфармацыю аб тым, што ў шэрагу выпадкаў сярод месцаў, якія пазначаныя для размяшчэння агітацыйнай прадукцыі, не існуе саміх гэтых месцаў.

 Сціплае замоўчванне агітацыйных мэтаў сустрэчы Барыса Батуры з барысаўчанамі

06.12.2010 Сціплае замоўчванне агітацыйных мэтаў сустрэчы Барыса Батуры з барысаўчанамі

Дзяржаўныя крыніцы інфармацыі замоўчваюць, што старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура правёў у Барысаве сустрэчу з выбаршчыкамі як давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Бяроза: Гульня ў кошкі-мышкі

06.12.2010 Бяроза: Гульня ў кошкі-мышкі

Бярозаўскі райвыканкам павялічыў колькасць месцаў для правядзення агітацыі, але адначасова падмануў давераную асобу Рыгора Кастусёва ў Бярозаўскім раёне Анатоля Сахарушу, у выніку чаго была сарвана сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты з жыхарамі вёскі Малеч.

Чыноўнік пакрытыкаваў кандыдатаў, але не ўбачыў шакуючага факту ў сваім ведамстве

06.12.2010 Чыноўнік пакрытыкаваў кандыдатаў, але не ўбачыў шакуючага факту ў сваім ведамстве

Газета “Гомельская праўда” апублікавала чарговае “меркаванне” пра выбары. Аднак гэтым разам атрымалася наступнае: пакуль абласны чыноўнік разважаў пра “непадрыхтаванасць” апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, стаў вядомы факт жудаснага стаўлення да людзей з боку той самай сістэмы, у якой займае пасаду гэты чыноўнік.

Слонім: Плакаты альтэрнатыўных кандыдатаў -- пад забаронай

06.12.2010 Слонім: Плакаты альтэрнатыўных кандыдатаў -- пад забаронай

Вывесіць плакаты не дазволіў на Слонімскім раённым вузле сувязі намеснік начальніка Віктар Целяшэўскі. На камвольна-прадзільнай фабрыцы ідэолаг прадпрыемства Аляксандр Мірунц таксама катэгарычна быў супраць вывешвання плакатаў кандыдатаў ад апазіцыі, а актывіста Барыса Кучынскага проста выгнаў з тэрыторыі фабрыкі.

Бабруйск: Сябраў камісіі цікавіць, за каго збіраюцца галасаваць выбаршчыкі

06.12.2010 Бабруйск: Сябраў камісіі цікавіць, за каго збіраюцца галасаваць выбаршчыкі

У кватэру інваліда першай групы, які жыве на вуліцы Савецкай, наведаліся сябры ўчастковай камісіі № 32. Першым пытаннем, якое яны задалі выбаршчыку, было: “за каго вы збіраецеся галасаваць?”

У Магілёўскай вобласці акрэдытавана 3 999 назіральнікаў

06.12.2010 У Магілёўскай вобласці акрэдытавана 3 999 назіральнікаў

Больш усяго назіральнікаў вылучылі грамадскія аб’яднанні – 2494. Сярод іх 594 ад грамадскага аб’яднання ветэранаў, 556 ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, 555 – ад БРСМ і 426 ад “Белай Русі”.

У адной палове Гомеля агітаваць супраць Лукашэнкі можна, у другой -- не

06.12.2010 У адной палове Гомеля агітаваць супраць Лукашэнкі можна, у другой -- не

Уладзімір Сякерка, па ініцыятыве якога планавалася правесці сход у Цэнтральным раёне Гомеля, атрымаў адказ, што правядзенне яго забараняецца на той падставе, што сход плануецца ў выходны дзень, 12 снежня.

Барысаў: Агітацыйныя плакаты размяшчаць адмаўляюцца

06.12.2010 Барысаў: Агітацыйныя плакаты размяшчаць адмаўляюцца

У старой частцы Барысава, дзе пражывае каля трэці насельніцтва горада, актывісты перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з здзіўленнем даведаліся, што да гэтага часу адсутнічае наглядная агітацыя ў выдзеленых райвыканкамам месцах, дастаўленая яшчэ тры дні таму.

06.12.2010 Несанкцыянаваны пікет у цэнтры Мінску

6 снежня ў Мінску, на плошчы Свабоды, адбыўся несанкцыянаваны пікет прадстаўнікоў групы жанчын, пацярпелых ад асабліва цяжкіх злачынстваў, нязгодных з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах блізкіх.

“Магілёўскія ведамасці” ўзмацняюць прапаганду за Лукашэнку

06.12.2010 “Магілёўскія ведамасці” ўзмацняюць прапаганду за Лукашэнку

Газета “Магілёўскія ведамасці” ў сваім чарговым нумары прысвяціла два артыкулы дзеючаму прэзідэнту і адначасова кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Лукашэнку. Артыкулы называюцца “К экономике инициатив” і “Вникнуть в проблему человека”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства