13.12.2010 Маладэчна: Пікеты за Лукашэнку ў недазволеным месцы (фотафакт)
У апошнія выходныя перад выбарамі каманда кандыдата Лукашэнкі ў Маладэчне актывізавалася. Каля Цэнтральнага ўнівермага ў суботу і нядзелю некалькі маладых людзей пад чырвона-зялёнымі сцягамі і сцягамі самых блізкіх да прэзідэнта грамадска-палітычных арганізацый ладзілі пікеты з раздачай улётак.
13.12.2010 Зміцер Салаўёў: Польша і палякі могуць шмат зрабіць для Беларусі
Напачатку снежня ў Катавіцах адбыўся Еўрапейскі кангрэс правоў чалавека, арганізаваны бюро дэпутата ў Еўрапарламент - Марка Мігальскага і аб'яднаннем «Праект Сілезія». Кангрэс быў - незвычайны, паколькі сярод запрошаных гасцей былі прадстаўнікі няўрадавых арганізацый з Беларусі і Расіі. Удзел у працы праваабарончага форуму прымаў прадстаўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Зьміцер Салаўёў, які пагадзіўся адказаць на некалькі пытаньняў аб працы Кангрэсу.
13.12.2010 Мазыр: Стэнды для агітацыйных матэрыялаў не гатовы (фота)
Да выбараў прэзідэнта Беларусі засталося зусім мала дзён, а месцы, вызначаныя Мазырскім райвыканкамам для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, так і не даведзены да ладу. Некаторыя стэнды не маюць нават дошак.
13.12.2010 Выніковы дакумент Паралельнай канферэнцыі грамадзянскай супольнасці АБСЕ
28-29 лістапада 2010 года ў Астане праходзіла Паралельная канферэнцыя грамадзянскай супольнасці АБСЕ, у працы якой удзельнічаў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Па выніках працы канферэнцыі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці быў прыняты Выніковы дакумент, тэкст якога прыводзіцца ніжэй.
13.12.2010 Суд зноў перанёс абвяшчэнне вердыкту па справе экс-прэтэндэнта Рыжова
Раённы суд Віцебска ўжо ў чацвёрты раз пераносіць абвяшчэнне свайго вердыкту па пазове былога прэтэндэнта на прэзідэнта Сяргея Рыжова. Ён патрабуе аднаўлення на працы. Сваё рашэнне суд павінен быў агучыць яшчэ 10 снежня. Нагадаем, Сяргея Рыжова звольнілі з Віцебскага пладова-агародніннага камбіната. Палітык працаваў начальнікам аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці. Па словах Рыжова, звальненне звязана з яго удзелам у перадвыбарнай кампаніі.
13.12.2010 Салігорск: Назіральніку адмовілі ў інфармацыі пра колькасць выбаршчыкаў
Сябра БХК і назіральнік у Салігорскай раённай камісіі па выбарах Леанід Мархотка звярнуўся ў райвыканкам з патрабаваннем агучыць дадзеныя аб колькасці выбаршчыкаў на ўчастках для галасавання, а ў адказ атрымаў чарговую адпіску.
13.12.2010 Гродна: Сустрэча з Саннікавым выклікала сапраўдны фурор
Прыезд кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ў горад над Нёманам выклікаў сапраўдны ажыятаж выбаршчыкаў. На сустрэчу, якая праходзіла ў памяшканні Гродзенскай абласной філармоніі, прыйшло каля тысячы чалавек. Бадай, такой перапоўненай залы на сустрэчы з апазіцыйным палітыкам не збіралася ў Гродне з пачатку 1990-х гадоў, калі прыязджаў Зянон Пазняк.
13.12.2010 Маладэчна: Сустрэча з Саннікавым – самая шматлюдная
Мерапрыемства адбывалася ў самай вялікай і ўрачыстай зале горада - у Палацы культуры. Прысутных было каля трох сотняў чалавек. Пакуль што гэта сустрэча з кандыдатам у Маладэчне была самай шматлюднай.
13.12.2010 Агітацыйны абсурд па-пінску: Нараджэнне тройні – таксама заслуга Лукашэнкі
На Піншчыне ўпершыну за апошнія пяць года нарадзілася тройня. Намеснік старшыні райвыканкаму адзначыў: “И интересно, что случилось это как раз в первый день работы IV Всебелорусского народного собрания, во время доклада Президента, который, в частности, говорил и о демографической ситуации в стране, о политике, проводимой по поддержке многодетных семей. И наш район сразу же «откликнулся»!”.
13.12.2010 Слуцк: Ідэолагі праігнаравалі сустрэчу з Міхалевічам
Пазнаёміцца з кандыдатам прыйшло больш за 20 чалавек, у ліку якіх доўгатэрміновы назіральнік АБСЕ Б'ёрн-Эрык Лундквіст, назіральнік ад групы выбаршчыкаў Віталь Амяльковіч і журналіст рэгіянальнай газеты “Інфа-Кур'ер”. Паводле слоў кандыдата, гэта была самая малалікая сустрэча з пачатку выбарчай кампаніі.
13.12.2010 Выбары Прэзідэнта: папярэдняя справаздача па выніках назірання за этапам перадвыбарчай агітацыі
Новаўвядзенні і пазітыўныя змены амаль не зменшылі істотную няроўнасць умоваў вядзення перадвыбарчай агітацыі паміж дзеючым Прэзідэнтам і астатнімі кандыдатамі. На карысць Аляксандра Лукашэнкі, як і ў 2006 годзе, працавалі: • неабмежаваная магчымасць для А. Лукашэнкі карыстацца дзяржаўнымі СМІ – ў параўнанні з двума гадзінамі на радыё і тэлебачанні і магчымасцю апублікаваць тэкст аб’ёмам у 5 друкаваных старонак у цэнтральных газетах, гарантаванымі астатнім кандыдатам; • мэтанакіраваная крытыка іншых кандыдатаў у дзяржаўных СМІ – у параўнанні з выключна кампліментарным асвятленнем асобы дзеючага Прэзідэнта і яго праграмы.
12.12.2010 Давайце разам скажам “Не!” прымусоваму галасаванню
Шаноўныя грамадзяне, калі вы сталі ахвярамі ці сведкамі прымусу з боку адміністрацый арганізацый, дзяржаўных органаў ці службовых асобаў і здолелі зняць гэтыя факты на відэа, дасылайце гэтыя матэрыялы "Праваабаронцам за свабодныя выбары". Таксам дасылайце фота абвестак, якія сведчаць аб прымусовым характары датэрміновага галасавання. Мы гарантуем вашую ананімнасць.
12.12.2010 Орша: Загадка другіх дзвярэй
Памяшканне, дзе засталіся бюлетэні, сябрамі камісіі было зачынена і апячатана. Разам з тым, аказалася, што ў памяшканне можна ўвайсці праз двое дзвярэй. Навошта адны з іх замыкаць на два замкі і апячатваць, пакідаючы іншыя адчыненымі?
12.12.2010 Віцебскія газеты “выкрываюць” прыхільнікаў Рымашэўскага і ўхваляюць Лукашэнку
У дзяржаўнай рэгіянальнай прэсе ўпершыню згадалі агітацыйныя сустрэчы з апазіцыйным кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду – у выключна негатыўным кантэксце. Пра дзеючага прэзідэнта тым часам друкуюць выключна “хваласпевы” – нават у вершах.
12.12.2010 Гомель: Студэнтам універсітэта прапануюць выходны, каб яны прагаласавалі датэрмінова
Рэктар Гомельскага дзяржаўнага універсітэта ім.Ф.Скарыны агітаваў студэнтаў за датэрміновае галасаванне і прапанаваў адмяніць заняткі 18 снежня – каб студэнты прагаласавалі датэрмінова.










