Валянціна Свяцкая дагэтуль не атрымала адказу па сутнасці сваёй скаргі

14.12.2010 Валянціна Свяцкая дагэтуль не атрымала адказу па сутнасці сваёй скаргі

Назіральніца 30 лістапада накіроўвала ў Генеральную пракуратуру скаргу на парушэнні нормаў Выбарчага кодэкса і дзеючага заканадаўства сябрам Маскоўскай раённай камісіі г.Мінска Кудэрмаевым А.М. Пракуратура накіравала скаргу спн.Свяцкай на разгляд у Мінскую гарадскую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Мінск: Студэнтам -- тыднёвы адпачынак за датэрміновае галасаванне

14.12.2010 Мінск: Студэнтам -- тыднёвы адпачынак за датэрміновае галасаванне

У сталічным БНТУ студэнтаў заахвочваюць галасаваць датэрмінова не кнутом, а пернікам. Так, дэканат эканамічнага факультэту паабяцаў адпусціць дахаты ўсіх сваіх навучэнцаў, якія аддадуць свой голас на выбарах з 14 па 18 снежня, да наступнага панядзелка – 20 снежня.

14.12.2010 Праваабаронцы: выбары могуць адбыцца да 19 сьнежня

Паводле праваабаронцаў, дзеяньні ўладаў сёлета дазваляюць прагназаваць, што выбары могуць адбыцца ўжо падчас датэрміновага галасаваньня, да 19 сьнежня. І калі на яго загоняць 40% выбарцаў, то гэта будзе "гвалт над грамадзтвам". Праваабаронца Ўладзімер Лабковіч адзначае, што такога не было нават у 2006 годзе.

Віцебск: Як будуць галасаваць вайскоўцы? (аўдыёзапіс)

13.12.2010 Віцебск: Як будуць галасаваць вайскоўцы? (аўдыёзапіс)

Адказ на гэтае пытанне “Праваабаронцы за свабодныя выбары” атрымалі ў адным з народных паведамленняў, дасланым з Віцебску. У каментары да аўдыёзапісу аўтар паведамляе, што інструктаж у 103-яй асобнай мабільнай брыгадзе праводзіў намеснік камандзіра па ідэалагічнай працы.

Пракуратура пакрывае міліцэйскае бясчынства

13.12.2010 Пракуратура пакрывае міліцэйскае бясчынства

У жніўні дзеля бяспекі кіраўніка дзяржавы супрацоўнікі міліцыі патрабавалі ў 40-градусную спякоту зачыніць форткі жыхароў аднаго з дамоў у сталічным мікрараёне "Вяснянка". Адной з жыхарак, якая адмовілася падпарадкавацца гэтаму патрабаванню, не пашанцавала - узвод міліцыі Цэнтральнага раёна Мінска ўварваўся ў яе кватэру, дзе да жанчыны ўжылі фізічную сілу.

Гомельскага сябра БНФ “Адраджэнне” не зарэгістравалі назіральнікам

13.12.2010 Гомельскага сябра БНФ “Адраджэнне” не зарэгістравалі назіральнікам

Участковая камісія ўчастка №17 Цэнтральнага раёна Гомеля адмовіла ў рэгістрацыі ў якасці назіральніка сябру гомельскай арганізацыі БНФ “Адраджэнне” Уладзіміру Багіну. Па словах праваабаронцы Анатоля Паплаўнага, падставай для адмовы ўчастковая камісія назвала той факт, што ў пратаколе вылучэння назіральнікам не было пячаткі.

Слуцк: Кіраўнік штаба Лукашэнкі ўказаў праваабаронцу на дзверы

13.12.2010 Слуцк: Кіраўнік штаба Лукашэнкі ўказаў праваабаронцу на дзверы

Юрый Бандарэнка, кіраўнік перадвыбарнага штаба Лукашэнкі па Слуцку, выгнаў з фае інтэрната УП “Мінскаблсельбуд” прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага камітэта Віталя Амяльковіча. У гэтым інтэрнаце размяшчаецца выбарчы ўчастак № 5 г. Слуцка.

Барысаў: ЦВК лічыць прымальнай агітацыю ў працоўны час

13.12.2010 Барысаў: ЦВК лічыць прымальнай агітацыю ў працоўны час

Цэнтральная выбарчая камісія не знайшла падстаў для прыняцця мер рэагавання ў сувязі з правядзеннем 1 снежня даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, гендырэктарам ААТ “БАТЭ” Анатолем Капскім сустрэчы з выбаршчыкамі на тэрыторыі ААТ “Экран” у працоўны час.

Маладэчна: На просьбу забяспечыць захаванасць агітацыйных матэрыялаў – выклікалі міліцыю

13.12.2010 Маладэчна: На просьбу забяспечыць захаванасць агітацыйных матэрыялаў – выклікалі міліцыю

Прыбыўшы ўчастковы запэўніваў, што кіраўніцтва крамы не нясе адказнасці за размешчаныя матэрыялы. Пасля складання пратакола ён паведаміў, што разбіральніцтва будзе доўжыцца 10 дзён.

Слонім: На сустрэчы з Саннікавым – поўная зала

13.12.2010 Слонім: На сустрэчы з Саннікавым – поўная зала

Сустрэчы з кандыдатамі на пасаду прэзідэнта і іх даверанымі асобамі выклікаюць у слонімцаў усё большую і большую зацікаўленасць. Увечары ў нядзелю, 12 снежня, у кінатэатры “Мір” адбылася сустрэча з кандыдатам Андрэем Саннікавым, на якой быў проста аншлаг.

Слуцк: Сябраў участковых камісій заклікалі не ўдзельнічаць у фальсіфікацыях

13.12.2010 Слуцк: Сябраў участковых камісій заклікалі не ўдзельнічаць у фальсіфікацыях

У размове са слуцкімі выбаршчыкамі Віктар Гарбачоў, давераная асоба кандыдата Уладзіміра Някляева, заклікаў не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні, нагадаў сябрам участковых выбарчых камісій пра адказнасць за фальсіфікацыю выбараў.

Студэнты БДУ атрымліваюць указанне галасаваць датэрмінова

13.12.2010 Студэнты БДУ атрымліваюць указанне галасаваць датэрмінова

У Беларускім дзяржаўным універсітэце студэнтам абвясцілі, што яны павінны прагаласаваць датэрмінова. Аднымі з першых атрымалі такое ўказанне будучыя грамадазнаўцы – філосафы, псіхолагі, сацыёлагі і спецыялісты па інфармацыі і камунікацыі.

Баранавічы: Сустрэча Рымашэўскага з выбаршчыкамі ледзь не скончылася бойкай

13.12.2010 Баранавічы: Сустрэча Рымашэўскага з выбаршчыкамі ледзь не скончылася бойкай

Сустрэча запомніцца тым, што надзвычай агрэсіўна сябе паводзілі прадстаўнікі “Саюза беларускіх афіцэраў” і мясцовыя БРСмаўцы на чале са старшынём Сяргеем Пяцігоравым. Каб не дапусціць сапраўднай бойкі, у справу ўмяшаліся з аднаго боку Павел Севярынец і прыхільнікі БХД, а з другога – супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пузікаў і начальнік Палаца афіцэраў падпалкоўнік Андрэй Некрылаў.

Кіраўск: Сустрэцца з даверанай асобай Рымашэўскага прыйшлі міліцыянер і аператар

13.12.2010 Кіраўск: Сустрэцца з даверанай асобай Рымашэўскага прыйшлі міліцыянер і аператар

Вячаслаў Шэлег, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, наведаў 12 снежня Кіраўск. На сустрэчу, якая была запланавана ў будынку ліцэя, ніхто з кіраўчан не прыйшоў, акрамя аднаго супрацоўніка міліцыі і відеааператара.

13.12.2010 Сяргея Рыжова аднавілі на працы

Нагадаем, палітыка звольнілі з Віцебскага пладова-агародніннага камбіната падчас перадвыбарнай кампаніі. Сп. Рыжоў займаў пасаду начальніка аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці. Суд з былымі працадаўцамі пачаўся 6 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства