16.12.2010 Адсутнасць дакладных працэдур: недапрацоўка ці свядомы крок ЦВК?
Пасля першага дня датэрміновага галасавання дакладна выявілася праблема неўрэгуляванасці працэдуры захаванасці скрыняў, а таксама працэдуры апячатвання пакояў, у якіх яны знаходзяцца. Не ўрэгулявана таксама і месца знаходжання супрацоўнікаў міліцыі на ўчастках для галасавання.
16.12.2010 Праваабаронца: Калі вас затрымліваюць, не размахвайце рукамі
Як паводзіць сябе пры затрыманні? Ці могуць затрыманага здымаць на відэа? Чаго можна патрабаваць у судзе? Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё распавядае праваабаронца з кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч.
16.12.2010 Слонім: Ідэолаг спрабаваў працаўладкаваць Лукашэнку да Раманчука
Канстанцін Дзятчык запытаўся ў Раманчука: “Я адчуваю, што вы вельмі адукаваны чалавек, але я не зразумеў: вы ў камандзе Лукашэнкі ці ў камандзе альтэрнатыўных кандыдатаў?” Праз пару хвілін спадар Дзятчык спытаў: “Калі вы пераможаце, ці дасце работу Лукашэнку?”.
16.12.2010 Камп'ютары журналістак зноў зацікавілі сталічную пракуратуру?
Пракуратура Мінска афіцыйна запытала ад УУС Гомельскага аблвыканкама матэрыялы расследавання крымінальнай справы аб паклёпе на былога начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа, хаця следства прыпынена з мая гэтага года.
16.12.2010 Уначы ў Менск увялі рэгулярныя вайсковыя падраздяленьні бронетэхнікі
На сайце naviny.by змешчаны фотарэпартаж аб перасоўваньні бронетэхнікі па вуліцах Менска мінулай ноччу.
16.12.2010 Праект закона аб некамерцыйных арганізацыях ня ўлічвае пазіцыю грамадскіх аб’яднанняў
Праект Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях”, які распрацоўваецца Міністэрствам юстыцыі і Цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў, ня ўлічвае пазіцыю беларускіх грамадскіх аб’яднанняў.
16.12.2010 Магілёў: Выбаршчык прасіў даведку аб тым, што ён прагаласаваў датэрмінова
Маўляў, даведка патрэбна для ягонага начальства, каб пацвердзіць, што мужчына прагаласаваў датэрмінова. Члены выбарчай камісіі развялі рукамі – выдача такіх дакументаў не прадугледжана.
16.12.2010 Магілёў: Колькасць галасуючых датэрмінова на ўчастку павялічылася на другі дзень у тры разы
На выбарчым участку знаходзяцца два інтэрнаты, у якім пражываюць рабочыя прадпрыемства, а ў камісіі сядзяць супрацоўнікі аддзела кадраў “Тэхнапрыбора”, якія падаюць звесткі на прадпрыемства аб тых, хто яшчэ не прагаласаваў.
16.12.2010 Мінск: У Серабранцы падтрымаць Лукашэнку “павінны” 68%
Звесткі паступілі ад аднаго з сяброў участковай камісіі N 20, які папрасіў свайго знаёмага звязацца з правабаронцамі і перадаць ім інфармацыю на ўмовах ананімнасці.
16.12.2010 Папярэдняя справаздача па выніках назірання за другім днём датэрміновага галасавання
10.00, 16 снежня, Мінск – Кампанія «Праваабронцы за свабодныя выбары» прадстаўляе папярэднюю справаздачу па выніках назірання за другім днём датэрміновага галасавання (15 снежня). Назіранне ажыццяўляецца 600-мі кароткатэрміновымі і 80-ю доўгатэрміновымі назіральнікамі на 300-х выбарчых участках ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
16.12.2010 Магілёў: БРСМ у дзень выбараў будзе раздаваць падарункі
“Жанчына сказала, каб гэтая дзяўчына прыходзіла галасаваць 19 снежня, непасрэдна ў дзень выбараў, бо ў гэты дзень актывісты БРСМ будуць даваць падарункі тым выбаршчыкам, якія будуць галасаваць упершыню”, - гаворыць назіральнік Аляксей Паўлоўскі.
16.12.2010 Кандыдатам на прэзідэнцтва раздалі “несур’ёзныя намінацыі”
“Ліберальны клуб” разгледзеў праграмы кандыдатаў і вызначыў, хто ёсць хто, у жартаўлівай форме.
16.12.2010 Слуцк: Назіральнікі злавілі на махінацыях сваіх былых настаўнікаў
Пры выхадзе са школы да Дзяніса Балакіру падышла сябра камісіі Святлана Шуміцкая, якая паабяцала на яго напісаць скаргу куды трэба, і панаракала, што ў сваё час настаўнікі "не пасадзілі яго за ўдзел у мітынгах апазіцыі".
16.12.2010 Губернатар сумясціў працоўную паездку ў Пінск з сустрэчай з выбаршчыкамі
На сустрэчу па вызначаных квотах былі запрошаны прадстаўнікі гар- і райвыканкамаў, устаноў адукацыі і аховы здароў’я, БРСМ і ветэранскіх арганізацый, таму зала на 700 месцаў была запоўнена, некаторым нават не хапіла месцаў.
16.12.2010 “Калінкавіцкія навіны” закармілі чытачоў чорна-белай агітацыяй
Газета “Калінкавіцкія навіны” у кожным нумары друкуе матэрыялы, прысвечаныя агітацыі за аднаго кандыдата – дзеючага прэзідэнта. Іншыя прэтэндэнты на прэзідэнцкі пост жорстка крытыкуюцца, прычым без згадвання прозвішчаў.










