16.12.2010 На распаўсюд агітпаштовак Лукашэнкі быў загад (копія дакумента)
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” атрымалі дакументальнае пацверджанне таго, што работнікі РУП “Белпошта” ўдзельнічаюць у агітацыі за дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ў працоўны час.
16.12.2010 Укінуць бюлетэні ў апячатаную скрыню - проста (Відэа)
Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" на ўчастку для галасавання № 31 Савецкага раёну ў другі дзень датэрміновага галасавання 16.12.2010 г. Мінску зафіксавалі як проста можна ўкідваць бюлетэні ў апламбаваную скрыню.
16.12.2010 Магілёў. На некаторых участках адбываецца ўкідванне бюлетэняў
Пра гэта паведамляюць сябры ўчастковых выбарчых камісій, якія пажадалі застацца ананімнымі. Укідванне бюлетэняў у скрыні адбываецца падчас абедзеннага перапынку і перад заканчэннем галасавання, калі неабходна заклеіваць шчыліну ў скрыні.
16.12.2010 Ірына Смяян-Семянюк: “Калі б не прадстаўнікі АБСЕ – мяне б проста вытурылі з камісіі…”
Ірына Смяян-Семянюк уключана ў склад участковай выбарчай камісіі №104 Маскоўскага раёна Мінска ад Партыі БНФ. Напэўна, адміністрацыя раёна ўжо ні адзін раз пашкадавала пра сваё рашэнне прапусціць яе “на выбарчую кухню”.
16.12.2010 Натальля Шкадун: Я хачу жыць цяпер, а не яшчэ праз год
Магілёўскі гарвыканкам прапанаваў шматдзетнай маці-галадоўніцы Натальлі Шкадун дзесяць варыянтаў, як вырашыць праблему з жыльлём для яе сям’і. Гэтая праблема прымусіла пачаць галадоўку, якая працягваецца ўжо сёмыя суткі.
16.12.2010 Магілёў. Бюлетэні ўжо не ўлазяць у скрыню
У Магілёве на выбарчым участку №103 колькасць прагаласаваўшых датэрмінова зашкалівае – бюлетэні ўжо не ўлазяць у скрыню для галасавання. Выбаршчыкам прапаноўваюць пакінуць бюлетэні ў сябраў камісіі, якія самі ўкінуць іх пазней.
16.12.2010 Бабруйск: Тэатр падчас сустрэчы з Міхалевічам
Ад пачатку і амаль да канца сустрэча Алеся Міхалевіча з бабруйчанамі, якая прайшла ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, нагадвала дзіўны спектакль. У пачатку сустрэчы (у 18.00, 15 снежня) зала была амаль поўная. Акцёры – цётачкі з аддзела адукацыі і перадавікі БРСМ - расселіся па ўсіх шэрагах.
16.12.2010 Пінск: Другі дзень галасавання прайшоў спакойна
На ўчастку № З0 (Установа адукацыі “Медычны каледж”), здаецца, прынялі да ведама інфармацыю праваабаронцаў аб занадта вялікай лічбе прагаласаваўшых у першы дзень. Учора там аддалі свае галасы напалову меньш выбаршчыкаў - 105 чалавек (за дзень да гэтага было 211).
16.12.2010 Салігорск: Ні дня без парушэнняў
Многія незалежныя назіральнікі ў Салігорску адзначаюць шэраг сур’ёзных парушэнняў. На некалькіх участках старшыні камісій беспадстаўна пагражалі незалежным назіральнікам скасаваннем рэгістрацыі.
16.12.2010 Гомель: Знік участак для галасавання
Цікавае здарэнне адбылося ў Чыгуначным раёне Гомеля 15 снежня. Незалежны назіральнік у перапынак з 14.00 да 16.00 пайшоў на абед, а калі вярнуўся - участка для галасавання не было! “Хто пераносіў, як? Невядома, ці сачыў за гэтым міліцыянер? Факт - участак пераехаў у іншае памяшканне”, - кажа Анатоль Паплаўны.
16.12.2010 Петрыкаў. Галоўнае на выбарах - буфеты і канцэрты
Cтаршыня раённай камісіі запрасіў выбаршчыкаў на ўчасткі і паабяцаў “сапраўды святочных уражанняў”. І распавёў, што “на ўчастках для галасавання ў дзень выбараў традыцыйна будуць арганізаваны канцэртныя праграмы, а таксама шырока прадстаўлены гандаль харчовымі таварамі і іншай прадукцыяй. Так што час на ўчастку для галасавання не пройдзе марна”.
16.12.2010 Затрыманні маладафронтаўцаў у Маладэчна
У Маладэчна за расклейку агітацыі ў падтрымку Віталя Рымашэўскага былі затрыманыя маладафронтавец Лазар Дзяніс і яго паплечнік Каросьцік Яўген.
16.12.2010 Агітацыйныя матэрыялы Рыгора Кастусёва надрукавалі ў дзяржаўнай друкарні
"Мы, пэўна, адзіныя, хто звярнуўся ў дзяржаўную друкарню, - распавёў Сяржук Семянюк, сакратар управы партыі БНФ. - І ніякай “апрацоўкі” з боку ідыёлагаў не было. Праблемы ўзніклі на падрыхтоўчым этапе".
16.12.2010 Затрыманьні ў Маладэчне
Сёньня на кватэры актывіста штабу Андрэя Саньнікава Аляксандра Абрамовіча супрацоўнікі міліцыі правядуць ператрус.
16.12.2010 Валянціна Свяцкая: “Датэрміновае галасаванне - новыя песні на стары лад”
На сталічным выбарчым участку № 74 проста стаіць чарга з выхаванцаў Акадэміі МУС, а студэнтаў з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка просяць галасаваць на ўчастку па вуліцы Шчорса, а не ва ўніверсітэце, каб не было бачна, калі менавіта яны галасуюць.










