02.07.2020 Уладзімір Лабковіч: Такая сістэма робіць выбаршчыкаў і прэтэндэнтаў у кандыдаты закладнікамі камісій
Згодна з артыкулам 68-1 Выбарчага кодэкса падставай у адмове ў рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты, у тым ліку, з’яўляецца наяўнасць у падпісных лістах у цэлым па Рэспубліцы Беларусь больш за 15 працэнтаў несапраўдных подпісаў ад агульнай колькасці правераных подпісаў выбаршчыкаў. Што гэта значыць?
02.07.2020 У Берасці толькі два месцы для правядзення перадвыбарчай агітацыі і яны нязручныя
На сайце Берасцейскага гарвыканкама размешчана рашэнне гарадскіх уладаў за нумарам 943 "Аб стварэнні ў горадзе Брэсце ўмоў для правядзення перадвыбарнай агітацыі падчас выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
02.07.2020 У Віцебску, Лідзе і Навагрудку прайшлі чарговыя суды за акцыі салідарнасці
У сераду 1 ліпеня ў Віцебску, Лідзе і Гомеле прайшлі чарговыя суды над актывістамі за ўдзел у акцыях салідарнасці, якія праходзілі ў гарадах цягам апошніх двух тыдняў.
01.07.2020 МЗС – праваабаронцам: Беларускі бок гатовы запрасіць міжнародных назіральнікаў
У адказе за подпісам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі паведамляецца, што пытанне аб накіраванні запрашэнняў у адрас міжнародных арганізацый да назірання за прызначанымі на 9 жніўня выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзіцца на разглядзе.
01.07.2020 Віцебская вобласць: склад УВК не надта адрозніваецца ад кампаніі 2015 года
У межах кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” правялі параўнальны аналіз фарміравання ўчастковых камісій у Віцебскай вобласці падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў 2015 і гэтым годзе.
01.07.2020 У Гродне на 15 сутак асудзілі Сяргея Ціханоўскага, на 10 — Дзмітрыя Фурманава. Як гэта было?
Распачаўся адміністрацыйны разгляд справы па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы) ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага. Прычына — інцыдэнт 29 траўня ў Гродне, з-за якога Ціханоўскага затрымалі, а потым завялі крымінальную справу.
01.07.2020 Эксперты ААН патрабуюць спыніць рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў у Беларусі перад выбарамі
Эксперты ААН 1 ліпеня запатрабавалі, каб Беларусь устрымалася ад гвалту супраць мірных дэманстрантаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Яны заклікалі ўрад адмовіцца ад палітыкі адвольных арыштаў, гвалту і запалохвання ў дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці.
01.07.2020 Лічба дня: на колькі супадаюць склады УВК Фрунзенскага раёна ў параўнанні з выбарамі-2019
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка параўнаў склады фрунзенскіх УВК падчас парламенцкай кампаніі восенню 2019 года з іх складамі, якія будуць працаваць на выбарах прэзідэнта сёлета.
01.07.2020 Бяроза: абскардзіць неўключэнне ў камісіі зноў немагчыма
Старшыня Рады Брэсцкай абласной арганізацыі партыі БНФ Зміцер Шыманскі абскадзіў у суд Бярозаўскага раёна рашэнне Бярозаўскага райвыканкама, у якім двое вылучэнцаў абласной арганізацыі не былі ўключаныя ў склад участковых выбарчых камісіяў (УВК) участкаў для галасавання №9 (Анатоль Белеянко) і №11 (Тамара Шчапёткіна) Бярозаўскага раёна па выбарах прэзідэнта.
01.07.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2020
У цэлым, эксперты ПЦ "Вясна" адзначаюць, што выбарчая кампанія праходзіць на фоне бесперапынных рэпрэсій, у атмасферы запалохвання грамадства. У чэрвені назіралася рэзкае пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.
01.07.2020 Блог Паўла Сапелкі: Порцыя жаху
Мабыць, на тым тыдні стала ясна, што свабодных выбараў дакладна не будзе, як бы аптымістычна ні настройваліся неспрактыкаваныя выбаршчыкі і кандыдаты. Зразумела, што не прывыкаць, але ўсё роўна гняце - не, не адсутнасць выбараў, я-та ўжо даўно ўсё зразумеў, а тое, як усё гэта скончылася для тых, хто сваю порцыю жаху ўжо атрымаў.
01.07.2020 Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітычным зняволеным
Блогера Зміцера Казлова (Шэры кот), у адносінах да якога ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным.
01.07.2020 Экстранае паведамленне адваката Мікалая Статкевіча
30 чэрвеня з лідарам Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу і кіраўніком партыі «Народная Грамада» Мікалаем Статкевічам у СІЗА МУС №1 у Менску, куды ён пераведзены з ізалятара часовага ўтрымання, сустрэўся ягоны абаронца - адвакат Уладзімір Сазанчук.
01.07.2020 Смаргонь: Большасць несапраўдных подпісаў аказалася ў падтрымку Лукашэнкі
29 чэрвеня Смаргонская раённая выбарчая камісія на сваім пасяджэнні зацвердзіла вынікі праверкі подпісаў выбаршчыкаў раёна за рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзідэнты. Найбольшая лічба несапраўдных подпісаў аказалася ў падтрымку дзеючага прэзідэнта – 175 з 3084 правераных.
30.06.2020 Бяляцкі, Алексіевіч, МФЖ і іншыя вядомыя асобы намінавалі БАЖ на прэстыжную прэмію імя Вацлава Гаўла
У лісце, намінуючым БАЖ на прэмію імя Вацлава Гавела, адзначаецца, што на працягу 25 гадоў Беларуская асацыяцыя журналістаў падтрымлівае журналістаў і СМІ, змагаецца за іх правы і свабоды, праводзіць кампаніі салідарнасці, а таксама дае юрыдычныя кансультацыі і падтрымку.










