03.07.2020 Абласная ТВК Гарадзеншчыны вызначыла колькасць подпісаў
Пасяджэнне абласной ТВК 1 ліпеня, на якім прысутнічаў прадстаўнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель, адбылося за 35 хвілін. Кворум быў з 13 чалавек. Прысутнічалі назіральнікі з “Белай Русі” Святлана Вараніца, ФПБ дзяржаўных устаноў – Алена Бераснева, ГА ветэранаў вайны ў Афганістане – Сяргей Хацук і ад БРСМ.
03.07.2020 Улады Вялікабрытаніі звярнуліся да Беларусі з нагоды выбараў
Вялікабрытанія заклікае Беларусь зрабіць крокі для таго, каб прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ і іншых арганізацый змаглі назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца, пішуць naviny.by.
02.07.2020 "Толькі зачытваць адны гэтыя лічбы жудасна цяжка". Што па подпісах у Мінскай вобласці?
Мінская абласная камісія па выбарах прэзідэнта 2 ліпеня правяла паседжанне, на якім устанаўлівалася колькасць выбаршчыкаў па Мінскай вобласці, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Колькі подпісаў вылучэнцаў прайшлі па Мінскай вобласці?
02.07.2020 Стала вядома, у чым абвінавачваюць Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
Прэтэндэнта ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыку абвінавачваюць у адмываньні грошай, ухіленні ад сплаты падаткаў і даванні хабару, паведамляе "Радыё Свабода".
02.07.2020 Свабода мірных сходаў у 2019 годзе. Праваабаронцы прадставілі даклад
Апублікаваны даклад "Маніторынг права на свабоду сходаў у Беларусі ў 2019 годзе", сумесна падрыхтаваны Еўрапейскім цэнтрам некамерцыйнага права ECNL, Праваабарончым цэнтрам "Вясна", Беларускім Хельсінкскім камітэтам і праваабарончай арганізацыяй Human Constanta.
02.07.2020 1800 сутак і амаль 190000 рублёў штрафаў з пачатку выбарчай кампаніі. Суды працягваюцца
З пачатку бягучай выбарчай кампаніі 125 чалавек атрымалі агулам 1800 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 246 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам амаль у 190000 рублёў. Праваабаронцам вядома як мінімум пра 680 выпадкаў адвольных затрыманняў, якія адбыліся ў перыяд з 6 траўня па 1 ліпеня.
02.07.2020 Што можна зрабіць, каб месцаў для перадвыбарчай агітацыі стала болей? Каментарый эксперта
Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” пад час сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў адзначаюць рэзкае скарачэнне месцаў для правядзення перадвыбарчай агітацыі ў параўнанні з мінулымі выбарамі.
02.07.2020 "Гэтыя міліцэйскія – такія выдумшчыкі! Але вынік ёсць: у ЦІП вярнуліся перадачы"
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка атрымаў адказы на свае заявы па факце жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага годнасць абыходжання з арыштаванымі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
02.07.2020 Удзельнічалі ў мітынгу. Як беларусаў не ўключалі ў выбаркамы ў амбасадах
Беларусы, якія пражываюць у Нідэрландах, Польшчы і Вялікабрытаніі, распавялі нам, як яны спрабавалі вылучыцца ва ўчастковыя камісіі ў беларускіх амбасадах і што з гэта выйшла.
02.07.2020 МУС пакінула без разгляду заяву БАЖ і рэдакцый медыя пра "пераслед" "журналістаў"
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пакінула без разгляду сумесную заяву Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцый больш чым 50 медыя з патрабаваннем спыніць пераслед журналістаў.
02.07.2020 "Падвойнае пакаранне за адно дзеянне". Фігуранты "справы Ціханоўскага" атрымалі суткі, але што тут не так?
Дзевяць фігурантаў "справы Ціханоўскага", уключаючы самога Сяргея Ціханоўскага, якія зараз абвінавачваюцца па крымінальным артыкуле, атрымалі дадатковыя адміністрацыйныя суткі за адзін і той жа інцыдэнт.
02.07.2020 Затрыманая асабістая памочніца Бабарыка ў Белгазпрамбанку і сябра ягонай ІГ Алена Карагачава
Алена Карагачава, сябра ініцыятыўнай групы і асабісты памочнік Віктара Бабарыка, якая працавала з ім у "Белгазпрамбанку" больш за 20 гадоў, у сераду ўвечары затрыманая ДФР, піша TUT.BY са спасылкай на штаб Бабарыкі.
02.07.2020 ЦВК адказаў на скаргі па" згубленых подпісах": прававых падстаў для задавальнення заяў няма
ЦВК разгледзеў шматлікія звароты, выкліканыя вынікамі праверак тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты некаторых асоб.
02.07.2020 Ці можна абскардзіць рашэнні ТВК аб непрызнанні подпісаў? Каментар Уладзіміра Лабковіча
Ці зможа штаб Віктара Бабарыкі высветліць, якія подпісы, сабраныя ініцыятыўнай групай, былі прызнаныя несапраўднымі, паколькі і сам прэтэндэнт, ды і кіраўнік яго ініцыятыўнай групы, знаходзяцца зараз за кратамі.
02.07.2020 Пад забаронай — амаль увесь горад. У Гародні агітаваць дазваляецца толькі ў двух парках
Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Гародні прааналізавалі месцы для агітацыі і сустрэч з выбаршчыкамі, якія былі вызначаны ў горадзе падчас бягучай прэзідэнцкай кампаніі. Спіс гэтых месцаў, па меркаванні назіральнікаў, у параўнанні з мінулымі выбарамі не настройвае на аптымістычны лад, а наадварот паказвае яшчэ большы забараняльны і абмежавальны характар дзеянняў уладаў.










