08.11.2022 95 арыштаў і 21 штраф: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў кастрычніку
"Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў кастрычніку.
08.11.2022 "Димон ту-ду-ту": у Мінску пачынаюць судзіць прадпрымальніка Глеба Гладкоўскага
Глеб Гладкоўскі – вядомы ў Беларусі арганізатар кіназдымкаў з паветра квадракоптарамі, быў затрыманы ў Брэсце 30 верасня 2021 года паводле справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
08.11.2022 Палітвязня асудзілі на 2 гады калоніі па "справе Зельцэра"
У Мінскім гарадскім судзе 28 кастрычніка асудзілі палітзняволенага Сяргея Рындзевіча паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
08.11.2022 Мужчыну асудзілі да 1,5 года калоніі па "народным" артыкуле
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 28 кастрычніка па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Антона Касцючэнку.
08.11.2022 "Падахвочваў грамадзян да ўжывання гвалту ў дачыненні да сілавікоў": у Брэсце асудзілі прадпрымальніка
Напачатку судовага працэсу, 1 лістапада, выйшла неспадзяванка: Сяргея Мацюхевіча да пачатку суда абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса за паведамленні ў Інтэрнэце.
07.11.2022 Затрыманні навукоўцаў, трэнера, дыджэя: хроніка пераследу 6-7 лістапада
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-7 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
06.11.2022 За адміністраванне пратэсных чатаў жыхару Мінска прысудзілі 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Мінскі гарадскі суд 3 лістапада асудзіў прадпрымальніка Станіслава Кузміцкага да 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў адміністраванні больш за 30 тэлеграм-чатаў, у прыватнасці чатаў "97".
06.11.2022 Экс-сукамернік Брэдзелева: "У ЦІП ён прыехаў з цалкам фіялетавымі нагамі"
Сукамернік Мікалая з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна (яго імя не раскрываецца ў мэтах бяспекі) распавёў "Вясне", у якім стане Брэдзелеў трапіў у камеру.
06.11.2022 2 гады калоніі — чарговы прысуд за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"
У Гомельскім абласным судзе 28 кастрычніка да двух гадоў калоніі асудзілі Уладзіслава Войну.
06.11.2022 Топ-мэнэджара мабільнага аператара life:) асудзілі за "зліў дадзеных" да 8 гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе 3 лістапада вынеслі жорсткі прысуд аднаму з топ-мэнэджараў мабільнага аператара life:) Арцёму Воўну — восем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
06.11.2022 У кастрычніку беларускія суды ў крымінальным парадку рэпрэсавалі не менш за 114 чалавек
Праваабаронцы зафіксавалі, што ў кастрычніку судовая сістэма працягвала ўжываць да рэпрэсаваных пакарання, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі. Сумарна, за кастрычнік суды вынеслі 114 прысудаў.
05.11.2022 Заява праваабаронцаў аб прызнанні 21 новага палітычнага зняволенага
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
04.11.2022 Затрыманні і пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў: хроніка пераследу 3-4 лістапада
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3-4 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў — інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
04.11.2022 Па "справе Зельцэра" ў свой дзень народзінаў асуджаны жыхар Брэста Дзмітрый Лагодзіч
Палітзняволены Дзмітрый Лагодзіч быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
04.11.2022 22-гадовага грузчыка, які разганяў пратэсты ў 2020-м, асудзілі за відэа ў TikTok
Аляксея Грыгаровіча асудзілі да пазбаўлення волі тэрмінам шэсць месяцаў з умоўным непрымяненнем пакарання.