30.12.2010 Рэпрэсіі ў Беларусі адсочвае міжнародны камітэт

У Менску пачаў працу Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Утварыць яго пастанавіла кааліцыя няўрадавых арганізацый краін АБСЭ 27 сьнежня 2010 года.

30.12.2010 У БАЖ прыйшоў чарговы «трывожны» ліст з Мінюсту

Міністэрства цікавіць, хто з журналістаў, за якіх публічна заступаецца арганізацыя, з’яўляюцца яе сябрамі.

30.12.2010 У кватэрах нацыянал-бальшавікоў у Мінску пачаліся ператрусы

На дадзены момант праходзіць ператрус ў кватэры Яўгена Контуша, лідэра Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі, паведаміў прэс-сакратар арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі Дзмітры Сіняк на сваім блозе.

Чатыры былыя кандыдаты пераведзены ў статус абвінавачаных

30.12.2010 Чатыры былыя кандыдаты пераведзены ў статус абвінавачаных

29 снежня прад'яўлена абвінавачанне па арт. 293 КК РБ чатыром былым кандыдатам у прэзідэнты - Уладзімеру Някляеву, Андрэю Саньнікаву, Мікалаю Статкевічу і Віталю Рымашэўскаму. Акрамя іх у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску абвінавачваюць Паўла Севярынца і Аляксандра Атрошчанкава.

30.12.2010 У Магілёве й Бабруйску дапыталі ў КДБ васьмярых актывістаў

29 сьнежня цягам дня супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі дапыталі як сьведкаў васьмярых сябраў ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Паводле актывістаў, сьледчыя тлумачылі допыты расьсьледаваньнем крымінальнай справы аб масавых беспарадках і несанкцыянаваных мерапрыемствах, што адбыліся ў Менску 19 сьнежня.

29.12.2010 УВАГА! Шукаем Антона Давыдзенку, які сёння павінен быў выйсці на волю з ізалятара ў Жодзіна

Калі хтосьці валодае інфармацыяй адносна таго, дзе зараз знаходзіцца АНТОН ДАВЫДЗЕНКА, які павінен быў сёння, 29 снежня, пакінуць ізалятар у Жодзіна пасля 10-сутачнага арышту, просім паведаміць пра гэта.

Яшчэ адзін верагодны падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках -- Уладзімір Лобан

29.12.2010 Яшчэ адзін верагодны падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках -- Уладзімір Лобан

Уладзімір Лобан сёння адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня і збіраўся выйсці на волю, але па яго прыехалі супрацоўнікі КДБ і забралі ў следчы ізалятар -- "амерыканку". Уладзімір Лобан, верагодна, пераведзены ў статус падазраваемага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

У праваабаронцы Алены Танкачовай праводзіцца ператрус

29.12.2010 У праваабаронцы Алены Танкачовай праводзіцца ператрус

У праваабаронцы Алены Танкачовай прыкладна ў 20 гадзін супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус. Згодна з пастановай, ператрус адбываецца ў межах расследавання падзеяў 19 снежня.

29.12.2010 У Магілёве й Бабруйску дапыталі ў КДБ васьмярых актывістаў

29 сьнежня цягам дня супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі дапыталі як сьведкаў васьмярых сябраў ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Паводле актывістаў, сьледчыя тлумачылі допыты расьсьледаваньнем крымінальнай справы аб масавых беспарадках і несанкцыянаваных мерапрыемствах, што адбыліся ў Менску 19 сьнежня.

29.12.2010 Вязьням КДБ прад’явілі абвінавачаньне

Экс-кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Ўладзімеру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму і Мікалаю Статкевічу прад’яўлена абвінавачаньне ў арганізацыі дзеяньняў, якія прывялі да масавых беспарадкаў у Менску 19 сьнежня падчас вулічнай акцыі пратэсту (артыкул 293 Крымінальнага кодэксу).

Франака Вячорку разам з сябрамі адвезлі на Акрэсціна

29.12.2010 Франака Вячорку разам з сябрамі адвезлі на Акрэсціна

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі сёньня моладзевых актывістаў Франака Вячорку, Антона Койпіша, Андруся Крэчку і дзяўчыну, прозвішча якой пакуль невядомае. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі 21 снежня.

Арыштаваныя на суткі выходзяць з ізалятараў

29.12.2010 Арыштаваныя на суткі выходзяць з ізалятараў

Са следчых ізалятараў пачалі выпускаць людзей, якія атрымалі адміністрацыйны арышт тэрмінам на 10 сутак за ўдзел у мірнай акцыі акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў, што адбыўся 19 снежня ў Мінску на плошчы Незалежнасці.

29.12.2010 Пракуратура пагадзілася з абсурдным прысудам прэс-сакратарцы Някляева

Пракурор Першамайскага раёна А.Млявы адмовіў Валерыю Дранчуку абараняць сваю дачку Юлію Рымашэўскую, прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты: бацька не мае натарыяльна заверанай даверанасці. Пры нязгодзе з рашэннем пракурора бацька можа абскардзіць гэтае рашэнне ці ў пракуратуры Мінска, ці ў Першамайскім судзе.

29.12.2010 Мінюст папярэджвае СМІ

Міністэрства юстыцыі Беларусі заяўляе, што «некаторыя сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку замежныя, часам тэндэнцыйна асьвятляюць грамадзкія падзеі ў Беларусі, дзеяньні праваахоўных органаў, якія накіраваны на ўсталяваньне належнага парадку, абарону правоў і свабодаў грамадзян, урадавых устаноў».

Затрыманы Франак Вячорка

29.12.2010 Затрыманы Франак Вячорка

У 17 гадзін паступіла інфармацыя, што пяць хвілін таму проста на вуліцы Мінска затрыманы моладзевы актывіст Франак Вячорка. Па папярэдняй інфармацыі, яго накіроўваюць у РУУС Маскоўскага раёна. Прычыны затрымання -- невядомыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства