30.12.2010 У Дзмітрыева трэці вобшук. Цяпер на дачы бацькоў
Як стала вядома «Нашай Ніве», супрацоўнікі КДБ правялі сёння чарговы вобшук у сваякоў Андрэя Дзмітрыева. Першы быў на кватэры палітыка, другі — на кватэры ягонай мамы. Цяпер прыйшла чарга дачы.
30.12.2010 Антона Давыдзенку знайшлі на Акрэсціна
Сёння стала вядома месцазнаходжанне Антона Давыдзенкі - пасля адбыцця 10-суткавага арышту ён змешчаны ў ІЧУ на Акрэсціна на трое сутак як падазраваны па арт. 293 КК РБ.
30.12.2010 Генпракуратура адказала пісьменьнікам
Ліст з пракуратуры на запыт адносна Ўладзімера Някляева, які быў накіраваны 27 снежня, атрымаў Сяргей Законьнікаў.
30.12.2010 Пасольства Расіі высвятляе акалічнасці паўторнага затрымання расіян
Двое грамадзян Расіі затрыманыя паводле падазрэньні ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19-20 сьнежня, паведаміла агенцтву "Інтэрфакс" начальнік упраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі Сьвятлана Бароўская.
30.12.2010 Выбары ў Слуцку: Рэгіянальны зрэз
Большасць праўрадавых назіральнікаў, акрэдытаваных Слуцкай раённай выбарчай камісіяй, ігнаравалі сустрэчы з кандыдатамі, таксама, як і паседжанні раённай выбарчай камісіі.
30.12.2010 Выбары на Гарадзеншчыне: Рэгіянальны зрэз
Прэзідэнцкую кампанію можна падзяліць на дзве часткі: ліберальны рэжым і перыяд рэпрэсій і жорсткай “зачысткі” ўдзельнікаў выбарчага працэсу з дэмакратычнага боку (пачаўся ў апошні тыдзень кампаніі і працягваецца пасля дня выбараў 19 снежня).
30.12.2010 Таццяна Шамбалава 10 дзён трымала галадоўку
Давераная асоба Віталя Рымашэўская Таццяна Шамбалава 10 дзён трымала галадоўку пратэсту ў ізалятары часовага утрымання Мінскага раёна.
30.12.2010 Родныя вязьняў "амэрыканкі" аб'ядналіся
Сваякі арыштаваных пра крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня ў Менску стварылі грамадзкі камітэт "Вызваленьне".
30.12.2010 КДБ працягвае ператрусы
У падпалкоўніка КДБ у адстаўцы Валерыя Косткі, які жыве ў Смалявічах, супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус. Яны паказалі паперу, што ператрус праводзіцца па справе аб масавых беспарадках. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» жонка спадара Косткі. Яна сказала, што Костка ня ўдзельнічаў у акцыі 19 сьнежня і быў дома.
30.12.2010 Мілінкевіча выклікаюць у КДБ
Лідэру Руху «За Свабоду» прынеслі позву, згодна з якой ён мусіць з’явіцца ў КДБ для правядзення следчых дзеянняў 2 студзеня (нядзеля) а 9 гадзіне.
30.12.2010 Ператрус у Андрэя Кіма
Зараз адбываецца ператрус на кватэры (вул. Прытыцкага, 124–56) моладзевага актывіста Андрэя Кіма.
30.12.2010 Койпішу– 10 сутак, Крэчку і Вячорку – па 12
Моладзевыя актывісты Вячорка, Койпіш і Крэчка засуджаныя за ўдзел у акцыі ля сьцен турмы на Акрэсціна ў Менску 21 сьнежня.
30.12.2010 Прад'яўлены новыя абвінавачаньні па крымінальнай справе
Да чатырох экс-кандыдатаў у прэзыдэнты, якім абвінавачаньні за арганізацыю «масавых беспарадкаў» у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня былі выстаўленыя напярэдадні, сёньня дадаўся пяты — Аляксей Міхалевіч. Таксама прад’явілі абвінавачаньні старшыні АГП Анатолю Лябедзьку і палітолягу Аляксандру Фядуту
30.12.2010 Гродзенцы распавядаюць пра бяспраўе з боку міліцыі
Усё больш жыхароў Гродна сведчаць аб беззаконных дзеяннях міліцыянтаў, якія перашкаджалі жыхарам горада з’ехаць напярэдадні 19 снежня ў Мінск, каб прыняць удзел у масавых акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
30.12.2010 Абвінавачаньне па справе аб масавых беспарадках прад'яўленае 22 фігурантам
Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў МУС Беларусі.










