10.02.2011 Шосты раз дапыталі Юльяна Місюкевіча
Супрацоўнікі КДБ 9 лютага прывезьлі Юльяна Місюкевіча з унівэрсытэту на допыт.
10.02.2011 Барыса Гарэцкага выклікаюць у пракуратуру
Журналісту Радыё Рацыя Барысу Гарэцкаму патэлефанавалі з Генеральнай Пракуратуры і паведамілі, што раніцай 10 лютага ён мусіць з'явіцца на размову і адказаць на пытанні, якія з'явіліся да журналіста ў супрацоўнікаў пракуратуры.
10.02.2011 Крысьціну Шацікаву дапыталі ў Менску
Магілёўскую праваабаронцу грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціну Шацікаву дапыталі ў Першамайскім раённым аддзеле міліцыі Менску. Актывістку выклікалі туды як сьведку ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19-20 сьнежня. Допыт доўжыўся чатыры гадзіны. Яго праводзіў сьледчы Аляксандар Фейцар.
09.02.2011 Барыса Гарэцкага на заўтра выклікаюць у пракуратуру
Журналісту Радыё Рацыя Барысу Гарэцкаму патэлефанавалі з Генеральнай Пракуратуры і паведамілі, што заўтра раніцай ён мусіць з'явіцца на размову і адказаць на пытанні, якія з'явіліся да журналіста ў супрацоўнікаў пракуратуры.
09.02.2011 Міжнародная назіральная місія: "Парушэнні правоў жыхароў Рэспублікі Беларусь у снежні 2010 і студзені 2011 года набылі масавы грубы характар"
9 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску прадстаўнікі Міжнароднай назіральнай Місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі сумесна з Цэнтрам прававой трансфармацыі прадставілі вынікі даследавання сведчанняў грамадзян, затрыманых падчас акцыі ў Менску 19 снежня 2010 года.
09.02.2011 Затрыманыя моладзевыя актывісты АГП
Сёньня раніцай у Мінску пры распаўсюдзе спецвыпуску "Плошча" былі затрыманыя 2 актывісты "Маладых дэмакратаў" Зміцер Сільчанка і Алег Кероль. Затрыманьне адбылося ў 12.30 у раёне плошчы Якуба Коласа.
09.02.2011 Пасля КДБ Дзяніса Садоўскага выклікаюць у контрвыведку
Пасля допыту ў КДБ Дзянісам Садоўскім зацікавілася вайсковая контрвыведка – адказнаму сакратару Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пяць разоў тэлефанавалі дамоў з патрабаваннем з’явіцца на допыт па падзеях 19 снежня.
09.02.2011 Журналіста Рацыі Міколу Бянько запрашаюць у мінскі РУУС
Журналісту Радыё Рацыя Міколу Бянько патэлефанаваў незнаёмы чалавек і запрасіў на размову ў Маскоўскае РУУС горада Мінска.
09.02.2011 Надзею Крапівіну заадно і дапыталі
Надзею Крапівіну, маладую жонку Алеся Кіркевіча, які 28 студзеня быў затрыманы ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 9 лютага дапыталі ў КДБ. Прычым допыт праводзіў следчы Бычак, які вядзе справу Алеся.
09.02.2011 “Беларусь пасьля 19 сьнежня” вачамі кампаніі ВыбіRight
Адбыўся круглы стол, зладжаны грамадзянскай кампаніяй ВыбіRight, на тэму “Беларусь пасьля 19 сьнежня”
09.02.2011 12 сутак арышту за наведваньне Чырвонага касцёлу
Суддзя Маскоўскага суда Менска Яўген Хаткевіч 8 лютага прысудзіў мінчуку Міхасю Лебедзю 12 сутак арышту.
09.02.2011 Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Чарняк выкліканы на допыт
Актывісту патэлефанаваў супрацоўнік Савецкага РУУС Мінска 8 лютага. Яму паведамілі, што позва будзе ўручана па прыходзе Зміцера ў РУУС.
09.02.2011 Светлагорск: Ператрус на кватэры Сьвятланы Міхальчанкі
У Сьветлагорску ў кватэры актывісткі партыі левых «Справядлівы сьвет» Сьвятланы Міхальчанкі супрацоўнікі мясцовага аддзелу КДБ правялі ператрус.
08.02.2011 ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
У сераду, 9 лютага, у 14.00 у офісе Праваабарончага цэнтра “Вясна” (адрас: праспект Незалежнасці, 78а - 48) адбудзецца прэс-канферэнцыя па выніках апытання асоб, затрыманых і прыцягнутых да адказнасці па падзеях 19 снежня.
08.02.2011 Адвакатам адмовілі ў спыненні крымінальнай справы супраць расейцаў
Сьледчае ўпраўленьне ГУУС Менску адмовіла ў спыненьні крымінальнай справы супраць двух арыштаваных грамадзянаў Расеі. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу дарадца амбасады Расеі ў Беларусі Вадзім Гусеў.










