14.02.2011 Маладафронтаўцы да КДБ не дайшлі
Па дарозе да Камітэта дзяржбясьпекі былі затрыманыя сябры "Маладога Фронту", што меліся віншаваць сваіх паплечнікаў з Днём Любові,у тым ліку й намесьнік старшыні МФ Мікола Дземідзенка, які нёс з сабою вялізныя чырвоныя паштоўкі ў выглядзе сэрцаў.
14.02.2011 Пікет супраць гамафобіі доўжыўся 5 хвілінаў
10 чалавек удзельнічалі ў пікете супраць гамафобіі ў Беларусі. Акцыя прайшла ў сквэры насупраць будынку Міністэрства юстыцыі.
14.02.2011 Прафесара Георгія Лепіна выклікаюць на допыт
Васьмідзесяцігадовага прафесара Георгія Лепіна сёньня па тэлефоне выклікалі на допыт да следчага ў Кастрычніцкі РУУС Менска. Яго хочуць апытаць па падзеях 19 сьнежня.
14.02.2011 Крымінальная справа супраць расейцаў Брэўса і Гапонава паступіла ў суд
Справу будзе разглядаць Менскі гарадзкі суд. Арцёма Брэўса і Івана Гапонава вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 19 сьнежня.
14.02.2011 Выніковая справаздача кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі
Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадстаўляе выніковую справаздачу па выніках назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе. Справаздача ўтрымлівае вынікі маніторынгу выбарчага працэса, у тым ліку дэтальны аналіз галасавання і падліку галасоў, а таксама рэкамендацыі па прывядзенню нацыянальнага выбарчага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.
14.02.2011 Горадня: затрыманыя моладзевыя актывісткі
Уначы ў Горадні затрыманыя Надзея Крапівіна і Вераніка Лемяноўская. Іх затрымалі нібыта за нібыта расклейваньне ўлётак . Дзяўчаты знаходзяцца ў пастарунку.
14.02.2011 На літоўскай мяжы затрымалі сябра БХД Вадзіма Кабанчука
У нядзелю ўвечары пры вяртанні ў Беларусь на мяжы з Літвой быў затрыманы сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага, былы палітвязень Вадзім Кабанчук.
14.02.2011 Гарадзенскіх актывістак адпусьцілі зь міліцыі
Студэнтак гарадзенскага мэдунівэрсытэту Кацю Герасімчык і Вольгу Багданкевіч затрымалі каля другой гадзіны ўначы побач з помнікам Леніну, на якім быў надпіс «Луку на муку». Дзяўчаты не прызналі сваё дачыненьне да надпісу. І толькі 12 лютага ў абед іх выпусьцілі з пастарунку, папярэдзіўшы, што на наступным тыдні выклічуць у міліцыю.
14.02.2011 КДБ папярэдзіла івацэвіцкіх актывістаў
Супрацоўнікі КДБ на Берасьцейшчыне папярэдзілі івацэвіцкіх актывістаў Вячаслава Халадовіча і Ўладзіслава Мікалайчыка, якія прымалі ўдзел у акцыі 19 сьнежня ў Менску
14.02.2011 Уручылі прэміі «Люблю Беларусь»
12 лютага ў Менску ўручылі ўзнагароды ляўрэатам прэміі «Люблю Беларусь». Прэміі «Люблю Беларусь» у некалькіх намінацыях заснаваў «Малады фронт».
14.02.2011 Супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі статуэткі да Прэміі Любові
12 лютага а 14 гадзіне дня 4-ра супрацоўнікаў міліцыі й КДБ наведалі студэнта мастацкай вучэльні-"глебаўкі" Сьвятаслава (прозьвішча хлапец прасіў не называць). Юнак адчыніў дзьверы кватэры, калі чэкісты паказалі яму свае пасьведчаньні.
11.02.2011 У Магілёве Паўла Варашылава дапыталі на працы
Супрацоўнікі УКДБ па Магілёўскай вобласці наведаліся на працу да грамадскага актывіста Паўла Варашылава, дзе і дапыталі яго ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня.
11.02.2011 Экстрэмізму ў інструкцыях не знойдзена і Ашмянская мытня вярнула іх праваабаронцу
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка атрымаў з Ашмянскай мытні заказную бандэроль з Інструкцыямі для кароткатэрміновых назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія былі канфіскаваныя 30 лістапада 2010 г. на памежным пераходзе "Каменны Лог» беларускімі мытнікамі.
11.02.2011 Сьмяротны прысуд майстру джыу-джытсу Мяліку Вярхоўны суд пакінуў ў сіле
Калегія Вярхоўнага суда Беларусі пад старшынствам намесьніка старшыні ВС Валерыя Калінковіча 11 лютага разгледзела касацыйныя скаргі асуджанага да вышэйшай меры пакараньня жыхара Гомельшчыны Ігара Мяліка.
11.02.2011 КДБ выклікаў івацэвіцкіх актывістаў для папярэджання
Удзельнікаў акцыі 19 снежня ў Мінску Станіслава Халадовіча і Уладзіслава Мікалайчыка з Івацэвічаў выклікалі ў Бярозаўскі міжраённы аддзел КДБ для правядзення размовы.










