22.02.2011 Актывісту Мікіту Ліхавіду выставілі канчатковае абвінавачаньне

21 лютага моладзеваму актывісту Мікіту Ліхавіду выставілі канчатковае абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня. Пра гэта са спасылкай на адваката паведаміла «Свабодзе» ягоная маці Алена Ліхавід. Санкцыя паводле гэтага абвінавачаньня — да 8 гадоў зьняволеньня.

22.02.2011 ААН у абарону палітзняволеных і праваабаронцаў у Беларусі

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наванетхем Пілэй выказала глыбокую заклапочанасць прыгаворам Васілю Парфянкову, які быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму па абвінавачанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

22.02.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

У Менску сілавікі расшукваюць Тацяну Елавую

22.02.2011 У Менску сілавікі расшукваюць Тацяну Елавую

У кватэру да маці Тацяны Елавой у 8-40 раніцы 22 лютага спрабавалі патрапіць некалькі асобаў у чорным камуфляжы. Дома ў гэты час знаходзілася сястра Тацяны Алена. Паказаўшы службовае пасведчаньне, аператыўнікі праз дверы сталі дапытвацца пра Тацяну, папярэдзіўшы, што яе расшукваюць як сведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня. Калі Алена не змагла нічога ім паведаміць пра месцазнаходжаньне сястры, яны сталі пагражаць дзяўчыне ўсялякімі праблемамі ў жыцці і судовым пераследам.

22.02.2011 Суд над Атрошчанкавым адбудзецца 1 сакавіка

Як паведаміла «Свабодзе» жонка Аляксандра Атрошчанкава Дар’я Корсак, паводле справы яе мужа, якую раней перадалі ў Фрунзенскі суд Менску, ужо прызначаны дзень працэсу — 1 сакавіка. Працэс будзе весьці судзьдзя Тацяна Чаркас.

Прызначана дата суду над Дзмітрыем Мядзведзем

22.02.2011 Прызначана дата суду над Дзмітрыем Мядзведзем

1 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёну Менску адбудзецца суд над фігурантам справы аб масавых беспарадках Дзмітрыем Мядзведзем, які абвінавачваецца па ч.2 арт.293 КК РБ - "удзел у масавых беспарадках". Працэс будзе весці суддзя Алена Рудніцкая. Пачатак а 10-ай гадзіне.

Alliance Defense Fund заклікае Мінюст і Рэспубліканскую калегію адвакатаў спыніць пераслед адвакатаў

21.02.2011 Alliance Defense Fund заклікае Мінюст і Рэспубліканскую калегію адвакатаў спыніць пераслед адвакатаў

Роджэр Кішка, дарадца па прававых пытаннях Alliance Defense Fund, юрыдычнай арганізацыі, якая аб’ядноўвае больш за 1700 юрыстаў, звярнуўся да Міністэрства юстыцыі і Рэспубліканскай калегіі адвакатаў з патрабаваннем “спыніць карныя дзеянні ў дачыненні да адвакатаў”, якія абараняюць зняволеных у выніку мірных дэманстрацыяў пратэсту па завяршэнні выбараў у снежні 2010 года.

Міжнародная назіральная місія патрабуе адкрытых судоў

21.02.2011 Міжнародная назіральная місія патрабуе адкрытых судоў

Міжнародная назіральная місія 21 лютага выступіла з заявай, у якой настойліва рэкамендуе уладам Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, Вярхоўнаму Суду Рэспублікі Беларусь, асобным судам агульнай юрысдыкцыі і адміністрацыям судоў забяспечыць свабодны доступ назіральнікаў маніторынгавых груп Місіі ў памяшканні судоў і непасрэдна ў залы судовых пасяджэнняў падчас правядзення слуханняў па крымінальных справах у дачыненні названых асоб. (Тэкст заявы)

21.02.2011 Тэрмін расследавання справы аб «беспарадках» падоўжаны да пяці месяцаў

Тэрмін расследавання крымінальнай справы па частках 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі) падоўжаны пракуратурай Мінска да пяці месяцаў, паведамілі ў праваахоўных органах.

Выстаўленая прэзідэнцкай адміністрацыяй сума шкоды аплочана

21.02.2011 Выстаўленая прэзідэнцкай адміністрацыяй сума шкоды аплочана

21 лютага па даручэнні беларускіх грамадзянаў праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, кіраўнік Фонду развіцця прававых тэхналогій Алена Танкачова і намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец аплацілі суму матэрыяльнай шкоды, выстаўленую Адміністрацыяй Прэзідэнта ў судовым пазове да фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня ў Менску.

21.02.2011 Мін’юст адпомсьціў Пыльчанку

Старшыня Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка выключаны са складу кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці.

21.02.2011 Спынілі на вуліцы, затрымалі, дапыталі

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў суботу ў Берасьці актывістаў “Маладых дэмакратаў”.

19.02.2011 Алесь Міхалевіч выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч увечары 19 лютага быў адпушчаны з турмы КДБ пад падпіску аб нявыездзе.

Невядомыя спрабавалі ўзламаць дзверы ў доме журналісткі і грамадскага актывіста

18.02.2011 Невядомыя спрабавалі ўзламаць дзверы ў доме журналісткі і грамадскага актывіста

Вечарам 18 лютага журналістка Таццяна Снітко заўважыла сляды ўзлома дзвярэй свайго прыватнага дома ў Мінскім раёне. За некалькі гадзін да гэтага суседзі паведамілі яе мужу аб тым, што каля іх варотаў стаяла чужая машына і курылі трое людзей у цывільным.

БХК: Прысуд Васілю Парфянкову - свядомае замацаванне фактаў для спраў у дачыненні да астатніх удзельнікаў Плошчы

18.02.2011 БХК: Прысуд Васілю Парфянкову - свядомае замацаванне фактаў для спраў у дачыненні да астатніх удзельнікаў Плошчы

БХК: "Арганізацыя расследвання спраў, іх судовага разгляду не пакідае месца для рэальнай абароны ад неабгрунтаваных абвінавачванняў. Пасля ўступлення ў законную сілу прысуда Васілю Парфянкову ўсе наступныя справы будуць прытрымлівацца гэтага «абвінаваўчага лякала».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства