23.02.2011 Яшчэ не натрусіліся…

19 лютага ў кватэры бабулі актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь " Максіма Сергійца адбыўся вобшук

Валянцін Стэфановіч патрабуе адказу па сутнасці на сваю скаргу

23.02.2011 Валянцін Стэфановіч патрабуе адказу па сутнасці на сваю скаргу

Праваабаронца працягвае абскарджваць незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі Першамайскага РУУС Менска, якія ўноч з 19 на 20 снежня незаконна затрымалі яго, забраўшы пры гэтым асабістую маёмасць падчас ператрусу. На гэты раз ён звярнуўся ў Пракуратуру Менска, паколькі Пракуратура Першамайскага раёна перанакіравала скаргу начальніку Першамайскага РУУС. То бок, скарга В.Стэфановіча паступіла ў орган, дзеянні якога ён абскарджвае.

23.02.2011 Уладзімір Тоўсцік падаў у суд скаргу на Мінюст

Адвакат Уладзімір Тоўсцік, што абараняў журналістку Ірыну Халіп, падаў скаргу ў суд Маскоўскага раёну Мінска на дзеянні Міністэрства юстыцыі.

23.02.2011 У Алеся Кіркевіча ў турме абвастрыліся праблемы з сэрцам

Стан здароўя намесніка старшыні Маладога Фронта Алеся Кіркевіча, які бягучым часам знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ па абвінавачванню ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня, выклікае занепакоенасць родных і блізкіх дэмакратычнага актывіста.

23.02.2011 Змітра Дашкевіча сёння перавязуць ў Мінск

Лідара “Маладога фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі) Змітра Дашкевіча сёння павінны перавезці з жодзінскага СІЗА ў мінскі следчы ізалятар, што на вуліцы Валадарскага.

23.02.2011 У Магілёве прадстаўнікі апазіцыі скардзяцца ў суд на КДБ

Актывісты Салаўёў і Шамбалова просяць, каб суд адмяніў вынесеныя ім папярэджанні, пастаноўку на прафілактычны ўлік, абавязаў супрацоўнікаў КДБ прынесці ім выбачэнні.

1 сакавіка – Судны дзень

23.02.2011 1 сакавіка – Судны дзень

Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 года. 1 сакавіка у судзе Фрунзенскага раёну Менска будуць судзіць Зміцера Новіка.

23.02.2011 АБСЭ крытыкуе беларускія выбары ў выніковай справаздачы

Прэзыдэнцкія выбары 19 сьнежня 2010 года ў Беларусі былі адзначаныя "недахопам незалежнасьці і бесстароннасьці выбарчых камісіяў", няроўнымі ўмовамі кандыдатаў і дэфіцытам празрыстасьці ў ключавых стадыях выбарчага працэсу.

Маці Зміцера Буланава непакоіцца за жыцьцё зняволенага сына

23.02.2011 Маці Зміцера Буланава непакоіцца за жыцьцё зняволенага сына

Клаўдзія Буланава, маці абвінавачанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках Дзмітрыя Буланава, паўторна скардзіцца ў пракуратуру на ўмовы ўтрыманьня яе хворага сына.

Аналітычны агляд судовага працэсу па крымінальнай справе Арцёма Брэуса і Івана Гапонава. Дзень першы

22.02.2011 Аналітычны агляд судовага працэсу па крымінальнай справе Арцёма Брэуса і Івана Гапонава. Дзень першы

У выніку маніторынгу дадзенага крымінальнага працэсу Праваабарончы цэнтр “Вясна” прыходзіць да высноваў аб адсутнасці ў дзеяннях А.Брэуса і І.Гапонава прыкметаў крымінальнага злачынства наогул і настойвае на іх неадкладным вызваленні.

22.02.2011 Суд "БХД супраць Мінюста" адкладзены, Севярынца на яго не адпусьцяць

Сёньня адбылося першае паседжаньне Вярхоўнага Суда РБ па скарзе прадстаўнікоў БХД на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб трэцяй адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя". Паседжаньне працягвалася каля 3 гадзінаў з паўгадзінным перапынкам, і ў выніку было перанесенае на пятніцу 25 лютага на 10 гадзінаў раніцы.

У справе расійскіх грамадзянаў Арцёма Брэуса і Івана Гапонава перапынак на сем дзён

22.02.2011 У справе расійскіх грамадзянаў Арцёма Брэуса і Івана Гапонава перапынак на сем дзён

Дзяржаўны абвінаваўца Сяргей Кунас заявіў хадайніцтва пра перапынак у судовым працэсе на 7 дзён, да 1 сакавіка, – для перапрад’яўлення абвінавачання. Суддзя Любоў Сямахіна хадайніцтва задаволіла. На думку праваабаронцаў, абвінавачванне Арцёму Брэусу і Івану Гапонову будзе больш мяккім.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” - кампанія году

22.02.2011 “Праваабаронцы за свабодныя выбары” - кампанія году

Сумесная ініцыятыва Праваабарончага цэнтру “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага Камітэту вызначана пераможцам у намінацыі “Кампанія году” прэміі Асамблеі НДА “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці – 2010”.

22.02.2011 Бублікавай - позва “да запатрабавання”

Журналістка Таццяна Бублікава позву ў Генеральную пракуратуры атрымае "да запатрабавання" на Мінскім Галоўпаштамце.

Спецдакладчыку ААН па незалежнасьці суддзяў і адвакатаў накіраваныя новыя факты пра перасьлед адвакатаў

22.02.2011 Спецдакладчыку ААН па незалежнасьці суддзяў і адвакатаў накіраваныя новыя факты пра перасьлед адвакатаў

У дапаўненьне да ранейшай інфармацыі пра спыненьне ліцэнзій на ажыццяўленьне адвакацкай дзейнасьці, выдадзеных Уладзіміру Тоўсціку, Тамары Гараевай, Алегу Агееву і Таццяне Агеевай, спецдакладчыку ААН па незалежнасьці суддзяў і адвакатаў сп. Габрыеле Кнаўль накіраваныя новыя факты пра пераслед адвакатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства