08.04.2011 8 красавіка – Міжнародны дзень цыганоў
У Беларусі цыганы застаюцца найменш сацыяльна адаптаванай групай грамадзян.
08.04.2011 Выпраўленчыя калоніі ў Магілёўскай вобласці павінны выправіцца
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці праведзены праверкі трох вытворчых прадпрыемстваў, якія адносяцца да крымінальна-выканаўчай сістэмы, выявіўшы ў іх дзейнасці цэлы шэраг самых разнастайных парушэнняў.
07.04.2011 Андрэй Бажко дамогся свайго
Прадпрымальнік з Горак Андрэй Бажко патрабаваў выплаты заробленага ад перасоўнай механізаванай калоны №1 райцэнтру. Андрэй абвясціў галадоўку і стаў з плакатам ля ўваходу ў дзяржаўнае прадпрыемства.
07.04.2011 Крымінальная справа аб масавых беспарадках: 25 абвінавачаных, 13 падазраваных і 13 асуджаных
Па інфармацыі МУС ад 5 красавіка, папярэдняе расследванне па крымінальнай справе аб масавых беспарадках завершана. Дзесяці фігурантам справы перапрад’яўлена абвінавачанне – па ч.1 арт.342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Мера стрымання для іх застаецца ранейшай. Адзін чалавек асуджаны па дадзеным артыкуле. Такім чынам, па інфармацыі ПЦ “Вясна”, па справе аб масавых беспарадках у статусе абвінавачаных знаходзяцца 25 чалавек, з іх 17 утрымліваюцца пад вартай, 8 – пад падпіскай аб нявыездзе, з якіх 2 знаходзяцца па-за межамі краіны. У статусе падазраваных – 13 чалавек, з іх 3 знаходзяцца па-за межамі краіны, пераважная большасць – пад падпіскай аб нявыездзе. 10 фігурантаў крымінальнай справы асуджаныя да пазбаўлення волі, 2 – да штрафаў і 1 – да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
07.04.2011 Анатоль Лябедзька: "За тры месяцы — ніводнага допыту"
7 красавіка раніцай лідэр АГП Анатоль Лябедзька ўпершыню за апошнія чатыры месяцы сам правёў партыйную нараду. Акрамя актывістаў, у офіс партыі набілася шмат журналістаў.
07.04.2011 У Брэсце паабяцалі адкрыць беларускамоўны клас
Стварэнне першага класа ў сярэдняй школе № 34 горада Брэста на беларускай мове навучання ўзяў пад асабісты кантроль кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Аляксандр Рагачук. Ён сказаў, што асабіста прыйдзе на адкрыццё класа ўвосень.
07.04.2011 Збеглы моладзевы актывіст выжывае ў Расіі, працуючы на будоўлі
Жыццё збеглых з Беларусі актывістаў пасля 19 снежня зусім не простае. Абяцаная дапамога Еўрасаюза даходзіць не так хутка і трапна, як спадзяваліся
07.04.2011 Лябедзьку выпусьцілі з "амэрыканкі"
Лідэра АГП, аднаго зь вязьняў СІЗА КДБ выпусьцілі зь ізалятара. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на цэнтр інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ.
07.04.2011 Валянцін Стэфановіч просіць пракурора Мінска разабрацца са сваімі падначаленымі
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч не губляе надзеі прыцягнуць службовых асоб Першамайскага РУУС г. Мінска і раённай пракуратуры да ўстаноўленай законам адказнасці за парушэнне ягоных законных правоў і за парушэнне парадку разгляду зваротаў грамадзян.
07.04.2011 З-за візіту Лукашэнкі журналістцы забаранілі выходзіць з дому
6 красавіка да для праваабаронцы і журналісткі Тамары Шчапёткінай дадому завітаў маёр Бярозаўскага РАУС, які папярэдзіў аб тым, каб 7 красавіка яна не выходзіла з дому. На пытанне журналісткі, што будзе, калі яна не паслухаецца, Тамара Шчапёткіна пачула адказ: “Вас забяруць”.
07.04.2011 Эдуарда Лобава адпраўляюць ў "Воўчыя норы"
7 красавіка, актывіста "Маладога фронту" Эдуарда Лобава адправяць адбываць пакараньне ў 22-ую калёнію узмоцненага рэжыму пад Івацэвічамі.
07.04.2011 КДБ правёў ператрус у бацькоў Натальлі Радзінай
У сераду сама журналістка патэлефанавала маці й сказала, што знаходзіцца ў Эўропе, -- паведамляе сайт "Хартыя 97". Тым часам да бацькоў Натальлі ў Кобрыне прыйшлі супрацоўнікі мясцовага аддзяленьня КГБ, а таксама сьледчы зь Менску.
07.04.2011 У Горадні затрыманы Андрэй Пачобут
Карэспандэнт "Газэты Выборчай" Андрэй Пачобут быў затрыманы ў сераду ў Горадні. Пра гэта агенцтва ПАП паведаміла ў той момант, калі журналіста перавозілі ў абласную пракуратуру.
06.04.2011 Ад пракурора патрабуюць спыніць пераслед Сяргея Каваленкі
Сяргей Каваленка прыпыніў галадоўку пратэсту, абвешчаную яшчэ 25 сакавіка. Актывіст знаходзіцца на лячэнні ў кардыялагічным аддзяленні віцебскага гарадскога шпіталя №1. Аднак пасля выпіскі са шпіталю ён мусіць вярнуцца і адбыць арышт да канца.
06.04.2011 Кацярыну Герасімчык пакаралі штрафам за графіці
6 красавіка ў Ленінскім судзе горада Гродна ўрэшце завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы Кацярыны Герасімчык, якая была затрымана супрацоўнікамі міліцыі яшчэ ў лютым па падазрэнні ў нанясенні графіці на пастамент помніка Леніна.










