Магілёўскія дэмакраты прынялі заяву з асуджэннем тэрарыстычных дзеянняў

13.04.2011 Магілёўскія дэмакраты прынялі заяву з асуджэннем тэрарыстычных дзеянняў

“Нас хвалюе пытанне аб тым, што ўлады зноў могуць пачаць пад выглядам правядзення расследвання неабгрунтаваны пераслед актывістаў апазіцыі, як гэта ўжо было пасля выбуху 3 ліпеня 2008 года ў горадзе Мінску. Ну і, безумоўна, мы вельмі спачуваем усім пацярпелым, іх родным і блізкім”, - падкрэсліў Юрый Новікаў, сташыні Каардынацыйнай рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмсіл. 12 красавіка дэмакратычныя актывісты прынялі заяву ў сувязі з крывавым тэрактам 11 красавіка ў Мінску.

13.04.2011 Генпракуратура вынесла папярэджанне Мілінкевічу, Старыкевічу і Костку

Генеральная пракуратура Беларусі вынесла папярэджанне лідару руху "За Свабоду" Аляксандру Мілінкевічу, журналісту Аляксандру Старыкевічу і былому супрацоўніку КДБ Валерыю Костку "за распаўсюджванне неабгрунтаванай інфармацыі пра трагічныя падзеі ў Мінскім метрапалітэне".

13.04.2011 Міліцыя хоча апытаць Канстанціна Турчаняка

Да брэсцкага праваабаронцы і сябра руху "За свабоду" Канстанціна Турчаняка ўчора ўвечары наведалася міліцыя. Як сцвярджаюць самі міліцыянты, пачаўся пошук віноўных у тэракце 11 красавіка.

Дом гомельскага апазіцыянера зносяць, але патрабуюць перад гэтым дабудаваць сцяну

13.04.2011 Дом гомельскага апазіцыянера зносяць, але патрабуюць перад гэтым дабудаваць сцяну

З нечаканай прапановай супрацоўнікаў МНС сустрэўся гомельскі апазіцыянер Кастусь Жукоўскі: яго дом зносяць, але прапануюць перад гэтым дабудаваць супрацьпажарную сцяну. Скаргі ў мясцовыя інстанцыі не далі плёну, таму актывіст напісаў заяву ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Міжнародная назіральная місія спачувае

13.04.2011 Міжнародная назіральная місія спачувае

Міжнародная назіральная місія прыносіць свае шчырыя спачуванні сем'ям загінуўшых, а таксама ўсім, хто пацярпеў падчас выбуху.

12.04.2011 Старшыня пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Гумінскі знайшоў вінаватых у трагедыі?

"Трэба даць ацэнку дзеянням псеўдапатрыётаў", - заявіў 12 красавіка журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі. Паводле ягоных слоў, пасля ўчорашняга выбуху на станцыі Мінскага метрапалітэна "Кастрычніцкая" грамадства "павінна зрабіць пераацэнку каштоўнасцяў".

Адгалоскі выбараў у Гомелі: удзельніца агітацыйнай кампаніі Някляева засталася без працы

12.04.2011 Адгалоскі выбараў у Гомелі: удзельніца агітацыйнай кампаніі Някляева засталася без працы

Падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў жыхарка Гомеля Вольга Лямцава прымала актыўны ўдзел у агітацыйных пікетах за Уладзіміра Някляева, распаўсюджвала ўлеткі, стаяла на пікетах, прымала ўдзел у назіранні. Яе дзейнасць не засталася па-за ўвагай начальства на працы.

Рагачоўскага актывіста апазіцыі апыталі ў КДБ наконт тэракту ў Менску

12.04.2011 Рагачоўскага актывіста апазіцыі апыталі ў КДБ наконт тэракту ў Менску

12 красавіка актывіст апазіцыі з Рагачова Дзяніс Дашкевіч быў тэрмінова выкліканы ў мясцовы аддзел КДБ для апытання наконт тэракту, які адбыўся 11 красавіка ў Менску.

Чарговая скарга праваабаронцы Сяргей Гоўшы - пракурору горада

12.04.2011 Чарговая скарга праваабаронцы Сяргей Гоўшы - пракурору горада

12 красавіка у Баранавічах Сяргей Гоўша накіраваў пракурору горада скаргу на дзеянні супрацоўнікаў КДБ. Адказ намесніка начальніка УКДБ па Брэсцкай вобласці на папярэднюю скаргу праваабаронцу не задаволіў.

У Шклоўскім раёне звярнулі ўвагу на дзяцей з недабранадзейных сем’яў

12.04.2011 У Шклоўскім раёне звярнулі ўвагу на дзяцей з недабранадзейных сем’яў

На пасяджэнні Шклоўскага райвыканкама яго былы старшыня, а цяпер памочнік прэзідэнта, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці адзначыў, што ў сваёй штодзённай працы супрацоўнікі зацікаўленых раённых службаў “дапускаюць фармалізм, а часам і абыякавасць і не даходзяць да кожнага пэўнага дзіцяці, якому патрэбна дапамога і ўвага. Не на належным узроўні пастаўлена ў раёне і прафілактычная праца з гора-бацькамі”. А так быць не павінна, асабліва на Шклоўшчыне, - падкрэсліў Генадзь Лаўранкоў.

12.04.2011 На запатрабаванне КДБ «Наша Ніва» выдаліла з сайта відэа ўчарашніх падзей

Супрацоўнікі спецслужб прыйшлі, каб у рамках крымінальнай справы, заведзенай па факце падзей у метро, выняць (г.зн. скапіяваць) фота- і відэаматэрыялы, якія тычацца ўчарашніх падзей. Таксама на іх запатрабаванне з сайта было выдаленае відэа, зробленае ўчора каля метро «Кастрычніцкая» аператарамі НН.

Актывістаў пачалі выклікаць на размовы пра выбух у метро (абноўлена)

12.04.2011 Актывістаў пачалі выклікаць на размовы пра выбух у метро (абноўлена)

Сацыяльнага актывіста Ігара Багачыка, якога раніцай 12 красавіка праз тэлефон выклікалі ў міліцыю на гутарку пра ўчорашні выбух на станцыі метро “Кастрычніцкая”, апыталі ва Ўпраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і адпусцілі.

12.04.2011 Мінюст адмовіў у рэгістрацыі "Маладым дэмакратам"

11 красавіка прадстаўнікі аргкамітэту па стварэнні МГА «Маладыя дэмакраты» атрымалі адказ з Міністэрства юстыцыі, у якім гаворыцца, што «рашэннем калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2011 года № 63 у дзяржаўнай рэгістрацыі МГА «Маладыя дэмакраты» адмоўлена».

12.04.2011 Міліцыя нагадвае журналістам пра адказнасьць за распаўсюд панікі

Прэсавы сакратар ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі афіцыйна папярэдзіў прэсу супраць распаўсюджаньня панічных настрояў.

12.04.2011 Брэсцкую актывістку Людмілу Дзянісенка выклікалі ў КДБ у сувязі з тэрактам

Старшыню Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Людмілу Дзянісенка выклікалі ў КДБ у сувязі з тэрактам у Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства