06.06.2011 Уладзімір Някляеў сёння падасць скаргу ў ААН аб катаваннях
Нагодай для яе, па словах Някляева, сталі заявы мноства ўдзельнікаў судовых працэсаў па "справе 19 снежня".
06.06.2011 Дзмітрыя Няфёдава будуць судзіць за брыдкаслоўе
У судзе Заводскага раёна Менска сёньня адбудзецца разгляд адміністратыўнай справы актывіста “Руху наперад” Дзмітрыя Няфёдава. Яго вiнавацяць у тым, што нiбыта ён лаяўся матам пры вобшуку.
06.06.2011 Паўлюкевіча затрымалі за створаную суполку "Вконтакте"
Супрацоўнікі спецслужбаў выдалілі суполку "Вконтакте" «Мы За Вялікую Беларусь!», якая заклікала на «Марш мільёнаў» за адстаўку Лукашэнкі. Аб гэтым Рацыі паведаміў сустаршыня аргкамітэта Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец са спасылкай на словы сяброў інтэрнэт-суполкі.
06.06.2011 Затрымалі за дзейнасьць у Інтэрнэце
Берасьцейскага грамадзкага актывіста Івана Стасюка затрымалі на беларуска-польскай мяжы ды адвялі ў мясцовае аддзяленьне КДБ. Беларускія памежнікі забралі пашпарт на мяжы і патлумачылі актывісту, што пашпарт яму вернуць толькі пасьля прафіляктычнай гутаркі, паведамляе Радыё Рацыя.
06.06.2011 Суд над Андрэем Пачобутам прызначаны на 14 чэрвеня
Пра гэта Эўрарадыё паведаміла жонка журналіста Аксана Пачобут. Паседжаньне пачнецца а 10-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёну Горадні. Судзьдзя — Віталь Ляцко.
06.06.2011 Дзмітрый Вус абскарджвае прысуд
Адвакат экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Зьмітра Вуса Ўладзімер Сазанчук распавёў БелаПАН, што ён падрыхтаваў скаргу на вырак Ленінскага суду Менску свайму падабароннаму, які самастойна накіруе дакумэнт у Менскі гарадзкі суд. Зрабіць гэта Зьміцер Вус павінен да 10 чэрвеня, паведаміў Уладзімір Сазанчук.
06.06.2011 Конкурс для журналістаў на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання
ГА «БАЖ» разам з Міжнароднай турэмнай амністыяй абвяшчаюць конкурс для журналістаў, якія пішуць на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання.
06.06.2011 Гаспадарчы суд Менску разгледзіць скаргу БНФ
Апэляцыйная інстанцыя Гаспадарчага суду 9 чэрвеня разгледзіць скаргу партыі БНФ на рашэньне гэтага ж суду аб высяленьні партыі з офісу.
05.06.2011 Пінскія СМІ паўтараюць, што нас не паставіць на калені
У газеце “Полесская правда” з’явіўся артыкул “Наше дело правое”, прысвечаны пачатку Вялікай айчыннай вайны. У якім аўтар падаў савецкі пункт гледжання на гэту падзею ў гісторыі, пахваліў Сталіна і Лукашэнку і пачаў ганьбіць беларускіх нацыяналістаў.
05.06.2011 Магілёўскія ўлады не дазволілі мітынг пратэста супраць роста цэн
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў правядзенне мітынга супраць росту цэнаў, інфляцыі і зніжэння жыццёвага ўзроўня працоўных. Афіцыйнай нагодай для гэтага стала адсутнасць заключанай дамовы са службамі, якія павінны былі забяспечваць парадак на мітынгу.
04.06.2011 Гомельская актывістка БХД разлічвае на дапамогу "губернатара"
Сумны прыклад Ірыны Чарняковай з Гомеля яскрава сведчыць, як у Беларусі выконваецца закон аб сацыяльнай абароне інвалідаў. Ірына - сірата. Ёй вельмі цяжка хадзіць. Падтрымліваюць Ірыну сябры-аднапартыйцы з БХД. А вось улады часта робяць нешта проста для адчэпкі.
04.06.2011 Гомельскія апазіцыянеры намераны дабіцца ад уладаў дазволу на правядзенне мітынга
Маладафронтавец Андрусь Цянюта падаў у Гомельскі гарвыканкам заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства. Сумесна мітынг арганізуюць кааліцыя «Наша альтэрнатыва», гомельскія Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы ды кампанія «Гавары праўду!».
04.06.2011 Былы вязень Валекс Буяк: У наваполацкай калоніі жыць больш за месяц нельга
Потым трэба "уцякаць", бо загубіш здароўе. Калонія аточаная шкоднымі вытворчасцямі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў былы вязень калоніі Валекс Буяк.
03.06.2011 Суд стаў на бок пракуратуры і не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі намагаўся праз суд адмяніць папярэджанне Генпракуратуры, вынесенае яму за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі (арт. 193.1 КК РБ) 16 лютага. Аднак намеснік старшыні Цэнтральнага райсуду сталіцы Сямак А.М не пагадзілася з довадамі праваабаронцы і ягонага грамадзкага прадстаўніка Алега Гулака, старшыні БХК, і стала на бок пракуратуры, якая дзейнічала на запыт Мінюсту.
03.06.2011 Дзмітрый Няфёдаў дапытваецца па справе падпалу Дома правасуддзя
На кватэры актывіста Дзмітрыя Няфёдава ў Менску супрацоўнікамі міліцыі на чале са следчым Хаменкам праведзены ператрус. Удзень Дзмітрый быў выкліканы на допыт па справе падпалу Дома Правасуддзя ў Менску.










