08.06.2011 Слуцкая раёнка: ні слова пра дэвальвацыю
На сайце газеты “Слуцкі край” цягам апошніх тыдняў не змешчана ніводнага матэрыяла пра эканамічны крызіс. Інтэрв’ю з перадавікамі вытворчасці, справаздача з нарады ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці, навіны пра акцыю “Чыстае паветра” і праграму “Мак-2011” – матэрыялы такога кшталту фарміруюць кантэнт сайту.
08.06.2011 Абарона Класкоўскага абскардзіла прысуд
Абарона Аляксандра Класкоўскага, аднаго зь фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году, абскардзіла прысуд, вынесены яму судом Ленінскага раёну. Пра паведаміла сястра Класкоўскага Вольга.
08.06.2011 У Вялейцы — суды і штрафы за «пальчыкі»
У судзе Вялейскага раёну распачаўся суд над прадпрымальнікам Аляксеем Чарапанам. Яго вінавацяць у адмове прайсьці абавязковую працэдуру дактыляскапіі. Аднак зьвінавачаны заяўляе, што пра сваю адмову здаць адбіткі пальцаў упершыню ён даведаўся, калі атрымаў павестку ў суд.
08.06.2011 Кацярыну Ерусалімскую затрымалі ў метро
Сёння ноччу на станцыі метро Пушкінская была затрыманая актывістка кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Кацярына Ерусалімская. Два балоны фарбы ў яе знайшлі пры даглядзе заплечніка.
08.06.2011 Суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыіі «Стоп-бензін» (аднаўляецца)
12-30. Актывісту АГП Зміцеру Кавалгіну суддзя Есіновіч Л. С. прысудзіў 20 базавых велічынь (арт 23-34 КаАП РБ).
07.06.2011 На блогера Яўгена Ліпковіча наслалі падатковую інспекцыю
Падатковая інспекцыя запатрабавала ў вядомага блогера Яўгена Ліпковіча і ягонай жонкі падаць дэкларацыю аб даходах за мінулы год.
07.06.2011 Кропкі экстрэмума. Мінск і акраец Сусвету
У Мінску прайшоў міні-фэст дакументальнага кіно, арганізаваны Міжнароднай асацыяцыяй “Белфільм” пры ўдзеле расейскага дакументальнага парталу Frontlineсlub.ru . Гасцямі фестывалю сталі прадстаўнікі маскоўскай журналісцкай супольнасці – кінадакументаліст Валерый Балаян, вядомая журналістка Вольга Раманава і каардынатар праекта Frontline у Расіі Юрый Бурцаў.
07.06.2011 Гарадзенскія журналісты не сумняваюцца ў выніку суда над Андрэем Пачобутам
Як ужо паведамлялася 14 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёну г. Гродна пачнецца судовы працэс над публіцыстам Андрэем Пачобутам, якога вінавацяць у парушэнні адразу двух артыкулаў Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь: 368 – частка 1 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і 367 – частка 1 (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
07.06.2011 Андрэя Пачобута збіраюцца судзіць у закрытым рэжыме
Андрэя Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта і паклёпе на яго, якія нібыта змяшчаюцца ў журналісцкіх артыкулах. Ужо два месяцы ён знаходзіцца ў Гарадзенскім СІЗА. Заўтра, 8 чэрвеня, з Пачобутам павінен сустрэцца ягоны адвакат Аляксандар Бірылаў.
07.06.2011 Фядуту не пусьцілі ў Вільню
Фрунзенскі суд адмовіў Аляксандру Фядуту ў магчымасьці выехаць у Вільню для ўдзелу ў навуковай канфэрэнцыі, прысьвечанай культурнай спадчыне Вялікага Княства Літоўскага.
07.06.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (30 траўня-5 чэрвеня)
У траўні завершыліся судовыя працэсы па крымінальных справах, узбуджаных за Плошчу, асуджана – 31, аднак застаюцца яшчэ два дзесятка падазраваных і абвінавачаных, працэсы над якімі так і не пачыналіся. Суд пакінуў у сіле папярэджанне "Нашай ніве", вынесенае Міністэрствам інфармацыі. Таксама засталася без задавальнення скарга старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага на вынесенае Генпракуратурай папярэджанне.
07.06.2011 Сустрэча з Людмілай Аляксеевай
7 чэрвеня ў 17.00 у Мінску адбудзецца сустрэча вядомай расійскай праваабаронцы Людмілы Міхайлаўны Аляксеевай з моладдзю на тэму «Праваабарончы рух: яго зараджэнне, сучаснасць і будучыня». Сустрэча пройдзе ў офісе Беларускага Хельсінскага Камітэта.
07.06.2011 БХК атрымаў другое папярэджаньне за год
Міністэрства юстыцыі вынесла другое ў гэтым годзе пісьмовае папярэджаньне Беларускаму Хэльсынскаму камітэту. Падставай для яго сталі "парушэньні падатковага заканадаўства, якія маюць працяглы характар".
07.06.2011 Агляд-хронiка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2010 годзе
Кніга падрыхтавана на падставе кароткіх аглядаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2010 году. Напачатку даецца агульны аналіз грамадзка-палітычнай сітуацыі ў краіне за вызначаны тэрмін, асьвятляюцца важныя падзеі і рэакцыя міжнароднай супольнасьці на іх. Далей прыводзяцца некаторыя канкрэтныя факты парушэньняў правоў чалавека, на прыкладзе якіх можна прасачыць пэўную гісторыю змаганьня прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай грамадзкасьці за асноўныя правы і свабоды.
07.06.2011 Прафсаюзы: незалежныя прапануюць дапамогу, афіцыйныя - «падзячныя лісты»
Эканамічны крызіс у Беларусі прызналі нават улады. Цікава, як правы грамадзян у Барысаўскім рэгіёне на гэтым фоне збіраюцца адстойваць афіцыйны і незалежны прафсаюзы.










