“Бабруйскае жыццё”: «Здраднікі вартыя пакарання…»

11.06.2011 “Бабруйскае жыццё”: «Здраднікі вартыя пакарання…»

Пасля працяглага маўчання газету Бабруйскага гарвыканкама “панесла” так, што не спыніць. У апошніх нумарах аўтары “БЖ” шчыльна ўзяліся за “выкрыццё” вінаватых у цяжкім становішчы беларускай эканомікі.

10.06.2011 Прызначаная касацыя на прысуды Халіп, Севярынцу і Марцалеву

Разгляд касацыйных скаргаў на прысуды Ірыне Халіп, Паўлу Севярынцу і Сяргею Марцалеву прызначаны на 21 чэрвеня ў Менскім гарадзкім судзе.

У Жодзіне быў затрыманы Мікалай Пахабаў

10.06.2011 У Жодзіне быў затрыманы Мікалай Пахабаў

"Адразу спыталі, дзе ўлёткі «Не збядненню народа!», - кажа Мікалай Пахабаў. - Улётак у мяне пры сабе не было. Затое канфіскавалі 110 асобнікаў бюлетэню "Рабочая салідарнасць", які выдае незалежны прафсаюз РЭП. Пратрымалі ў міліцыі паўтары гадзіны».

10.06.2011 Лукашэнка не адказаў на 27 зваротаў сваякоў пацярпелых

Чарговы калектыўны зварот да кіраўніка Беларусі і суддзяў падпісалі 111 чалавек, чые блізкія пацярпелі ад беззаконня ў беларускіх судах.

10.06.2011 У мінскім метро затрымлівалі журналіста з... металадэтэктарам

Журналіста Аляксандра Ачарэтняга затрымлівалі міліцыянты ў мінскім метро. Паводле яго слоў, увагу праваахоўнікаў прыцягнула не толькі майка з выявай чачэнскага кіраўніка Кадырава, але і металадэтэктар, які ён нёс у скрынцы.

10.06.2011 Удзельнікаў акцыі "Стоп-бэнзін" выклічуць у ДАІ

“Нумары машын былі «прабітыя» па базе і разам з усімі дадзенымі, дыскамі з фатаграфіямі і відэа адпраўленыя ў раённыя ДАІ Менску. І кожнае раённае ДАІ будзе выклікаць «сваіх» парушальнікаў”, – заявіла начальнік аддзелу агітацыі і прапаганды ДАІ Менску Жана Трайно.

Мікіта Ліхавід: "Мама, не хвалюйся - я дыхаю ў фортку"

10.06.2011 Мікіта Ліхавід: "Мама, не хвалюйся - я дыхаю ў фортку"

Асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках" Мікіта Ліхавід адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі. Туды яго этапавалі 7 траўня і ўжо праз два дні ён патрапіў на 10 сутак у штрафны ізалятар. Адбыўшы гэта пакаранне, праз суткі зноў патрапіў у ШЫЗА ўжо на 15 сутак. Там ён сустрэў свой 21-ы дзень народзінаў. Такі "падарунак" адміністрацыя калоніі паднесла хлопцу за яго пратэст супраць несправядлівага судовага прысуду. Адзіным радасным момантам у святочны дзень для Мікіты стала сустрэча з мамай.

У Пінску да нядбайных бацькоў прыставілі шэфаў – мясцовых дэпутатаў

10.06.2011 У Пінску да нядбайных бацькоў прыставілі шэфаў – мясцовых дэпутатаў

Дэпутаты Пінскага гарсавета ўзялі персанальнае шэфства над нядбайнымі бацькамі. Згодна з рашэннем сэсіі гарсавета, кожны дэпутат павінен узяць пад асабістую апеку як мінімум двух гора-бацькоў. Праўда, пінчукі кажуць, што лепей бы ўзялі персанальную апеку над нясчаснымі дзеткамі.

У дадатак да пікету гомельскія апазіцыянеры просяць дазвол на мітынг

10.06.2011 У дадатак да пікету гомельскія апазіцыянеры просяць дазвол на мітынг

Дакументы на правядзенне 3 ліпеня мітынга супраць збяднення народа падрыхтавалі ў гарвыканкам прадстаўнікі гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва». Раней актывісты сумесна з «Маладым фронтам» і кампаніяй «Гавары праўду» падавалі заяўку на пікет.

Мінэнергетыкі на заяву супраць будоўлі АЭС адказаў нечакана грунтоўна

10.06.2011 Мінэнергетыкі на заяву супраць будоўлі АЭС адказаў нечакана грунтоўна

Бабруйская каардынатарка руху “Гавары праўду” Алена Мядзведзева атрымала адказ з Міністэрства энэргетыкі. У адказе на пяці аркушах паперы і за подпісам намесніка міністра Ю.Рымашэўскага гаварыцца, што будоўля АЭС патрэбная для “забеспячэння бяспекі і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі”.

Лісты Фёдара Мірзаянава не прапускае цэнзура?

10.06.2011 Лісты Фёдара Мірзаянава не прапускае цэнзура?

Маці і сябры асуджанага на тры гады ўдзельніка Плошчы Фёдара Мірзаянава перасталі атрымліваць ад яго карэспандэнцыю. За дзесяць дзён родныя не атрымалі ніводнага ліста, хаця дакладна ведаюць, што Фёдар піша ім рэгулярна. Ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага і чакае адпраўкі ў калонію “Ваўчыныя норы”.

09.06.2011 Мікіта Ліхавід зноў трапіў у штрафны ізалятар

Гэта ўжо трэцяе пакаранне хлопца за месяц утрымання ў Наваполацкай калоніі.

На бабруйскай “рэвалюцыі” прысутнічаў галоўны ідэолаг

09.06.2011 На бабруйскай “рэвалюцыі” прысутнічаў галоўны ідэолаг

Вызначыць, колькі ж чалавек дакладна прыйшло на бабруйскую “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” было даволі складана. Прыкладна – каля трох дзесяткаў, калі вызначаць па пазнейшых стэлефаноўваннях, кшталту “і я там быў, але цябе не бачыў”.

09.06.2011 "Залатому ільву" адмовілі ў рэгістрацыі

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу слонімскіх актывістаў да абласнога ўпраўленьня юстыцыі, якое адмовіла ў рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня "Залаты леў".

Мазырскую “рэвалюцыю” задушылі на карані

09.06.2011 Мазырскую “рэвалюцыю” задушылі на карані

У Мазыры 8 чэрвеня “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку” ў «Кантакце» не адбылося. Супрацоўнікі міліцыі адразу ж пачалі затрыманні моладзі, якая збіралася ў цэнтры горада на плошчы Леніна, абвінаваціўшы іх у парушэнні грамадскага парадку і брыдкаслоўі. Усяго ў мясцовы РАУС адвезлі 12 удзельнікаў акцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства