Баранавічы: міліцыя затрымала трох чалавек падчас маўклівага пратэсту

16.06.2011 Баранавічы: міліцыя затрымала трох чалавек падчас маўклівага пратэсту

15 чэрвеня 2011 года ў Баранавічах адбыўся маўклівы пратэст грамадзянаў, у якім прыняло ўдзел каля 25 чалавек. У дзельнікі акцыі стаялі на цэнтральнай плошчы і праста размаўлялі паміж сабою. За імі вельмі пільна сачылі людзі ў цывільным і супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пузікаў.

16.06.2011 Новыя суды над пратэстоўцамі ў «Брузгах»

Сёння судзяць тых удзельнікаў, каго зафіксавалі падчас фота- і відэаздымкаў. Як паведаміў Андрэй Кавальчук, людзей выклікаюць у Гродзенскі абласны суд. Удзельнікам акцыі пратэсту прызначылі розны час, каб не збіраць усіх разам. З Андрэем асудзілі дзясятак чалавек. Усім далі штрафы ў памеры 30 б.в. (1050000 рублёў).

Гомельская абласная пракуратура правядзе дадатковую праверку па фальсіфікацыях на прэзідэнцкіх выбарах

16.06.2011 Гомельская абласная пракуратура правядзе дадатковую праверку па фальсіфікацыях на прэзідэнцкіх выбарах

Абласная пракуратура, разгледзеўшы зварот актывістаў і матэрыялы справы, прыйшла да высновы, што праверка па заяве назіральнікаў была праведзена не ў поўным аб'ёме, і таму «дадзеная пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адменена, праверка адноўлена».

У віцебскай кватэры абвінавачанага ў тэракце апісалі маёмасць

16.06.2011 У віцебскай кватэры абвінавачанага ў тэракце апісалі маёмасць

Маці аднаго з двух абвінавачаных у арганізацыі выбуху ў мінскім метро, а таксама яшчэ ў шэрагу злачынстваў з выкарыстаннем выбуховых прыстасаванняў, распавяла пра працяг следчых дзеянняў па справе тэракту: “Супрацоўнікі міліцыі апісалі рэчы, якія сыну не належаць, і зноў не пакінулі мне ніякага пратаколу”.

У Круглянскім раёне актывізавалі працу па рэсацыялізацыі былых асуджаных

16.06.2011 У Круглянскім раёне актывізавалі працу па рэсацыялізацыі былых асуджаных

Апошнімі днямі ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці значна актывізавалася праца па рэсацыялізацыі асоб, якія ў свой час парушылі закон і былі асуджаны за розныя злачынствы і правапарушэнні.

Дзікунскі выпадак у Смалявічах: на акцыі  затрымалі трохгадовае дзіця разам з бацькамі

16.06.2011 Дзікунскі выпадак у Смалявічах: на акцыі затрымалі трохгадовае дзіця разам з бацькамі

У Смалявічах больш за 30 чалавек сабралася на цэнтральнай плошчы. Некаторыя з удзельнікаў «народный гулянняў» раскідвалі «грашовыя фанцікі». Падзеі здымаліся на відэа невядомымі асобамі. Пасьля завяршэння акцыі міліцыянты запрасілі ў РАУС Артура Эшбаева, разам з жонкай Аляксандрай і трохгадовым сынам Самірам, якіх трымалі ў міліцыі да 22 гадзін.

Гродна: такіх масавых затрыманняў у найноўшай гісторыі гораду яшчэ не было

16.06.2011 Гродна: такіх масавых затрыманняў у найноўшай гісторыі гораду яшчэ не было

Увечары 15 чэрвеня выявілася, што ў Гродне было затрымана не 25-30 чалавек, як паведамлялася раней, а каля 100 чалавек. Можна сцвярджаць, што за апошнія дваццаць гадоў такіх масавых затрыманняў у горадзе над Нёманам дагэтуль не было.

Сяргея Андросенку білі, пакуль ён не сказаў, што не мае прэтэнзій да міліцыі

15.06.2011 Сяргея Андросенку білі, пакуль ён не сказаў, што не мае прэтэнзій да міліцыі

Андросенка Сяргей, старшыня Праваабарончага праекта "ГейБеларусь", быў збіты супрацоўнікамі спецназа. Пасля дастаўкі ў РУУС яго адвялі ў асобны пакой, пыталіся, адкуль на твары сляды збіцця. Пасля адказу, што ён быў збіты спецназаўцамі, супрацоўнікі РУУС самі пачалі збіццё маладога чалавека.

Маладэчна: затрыманы карэспандэнт БелаПАН Яўген Сухаверхі і грамадскі актывіст Яўген Каросцік

15.06.2011 Маладэчна: затрыманы карэспандэнт БелаПАН Яўген Сухаверхі і грамадскі актывіст Яўген Каросцік

У Маладэчне на Цэнтральнай плошчы сабралася больш за паўтары сотні чалавек. Усё адбывалае знімала на камеру Маладэчанскае тэлебачанне. Таксама на плошчы быў заўважаны галоўны раённы ідэолаг Анатоль Асманаў.

15.06.2011 Спіс затрыманых у Гародні (няпоўны)

Бандарчук Дзьмітрый, адзін з лідараў Партыі АГП; Дарашкевіч Юлія, фотажурналістка; Каляда Юлія; Крапівіна Надзея, моладзевая актывістка, жонка палітзьняволенага Алеся Кіркевіча; Ліхняровіч Агнешка, журналістка варшаўскага радыё TOK FM; Пятрэнка Аляксей; Сак Дзмітрый; Саранчукоў Вадзім, старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ; Чарняўскі Барыс, тэлеаператар з Мінску

На бабруйскую плошчу выйшла больш за сто чалавек, без затрыманняў

15.06.2011 На бабруйскую плошчу выйшла больш за сто чалавек, без затрыманняў

Намеснік начальніка УУС Бабруйскага гарвыканкама Сяргей Малішэўскі падыходзіў да людзей і прасіў разыйсціся. Побач з ім хадзіў мужчына ў цывільным і здымаў на відэакамеру. У гэты час супрацоўнікі міліцыі, якія стаялі паабапал плошчы, перасталі пускаць людзей унутр. Некаму гэта тлумачылі нейкім сакрэтным “мерапрыемствам”, іншым казалі, што на плошчы закладзеная міна. Тым не менш сапёры там так і не з’явіліся.

15.06.2011 У Барысаве затрыманы 27 чалавек, у Жодзіне -- 2 чалавекі

У Барысаве затрыманы 27 чалавек з тых людзей, што сабраліся на акцыю, арганізаваную праз сацыяльныя сеткі. Акцыя праводзіцца на цэнтральнай плошчы гораду каля будынка выканкама. У Жодзіне каля 30 чалавек сабраліся на аналагічную акцыю каля будынка ДК "БелАЗ", пад'ехалі супрацоўнікі міліцыі, якія ў двух удзельнікаў спачатку перапісалі пашпартныя дадзеныя, а потым павялі іх у міліцэйскую машыну.

15.06.2011 Гродна: затрымана больш за 10 чалавек, сярод іх -- Надзея Крапівіна, жонка палітвязня Алеся Кіркевіча

15 чэрвеня ў Гродне а 19-й гадзіне на Савецкай плошчы павінен быў адбыцца збор памежных гандляроў, якія апошнім тыднем пратэстуюць супраць ўвядзення новых мытных правілаў перасячэння дзяржаўнай мяжы. Ужо на падыходзе да пляцу людзей пачалі затрымліваць.

У Магілёве студэнтаў перасцерагаюць ад удзелу ў акцыі

15.06.2011 У Магілёве студэнтаў перасцерагаюць ад удзелу ў акцыі

Кіраўніцтва МДУ перасцерагае студэнтаў ад удзелу ў акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя А.Куляшова паведамляюць, што іх папярэдзілі наконт сённяшняй акцыі, якая мусіць адбыцца а 19-00 на плошчы Леніна ў Магілёве.

Пра Беларусь – у Дакладзе Amnesty International 2011

15.06.2011 Пра Беларусь – у Дакладзе Amnesty International 2011

"Былі вынесены тры смяротныя прысуды; два прыведзены ў выкананне. Улады жорстка абмяжоўвалі правы на свабоду слова і сходаў, затрымлівалі і штрафавалі мірных дэманстрантаў. Не праводзілася неадкладнае і бесстаронняе расследаванне сцвярджэнняў пра катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання. Вязням сумлення адмаўлялі ў прадастаўленні ўрачэбнай і юрыдычнай дапамогі ".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства