20.06.2011 У Наваполацку – суд над Канстанцінавым
Затрыманага 17 чэрвеня наваполацкага актывіста Яўгена Канстанцінава сёньня чакае суд. Яго вінавацяць ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).
20.06.2011 Брэсцкімі ўдзельнікамі "маўклівай акцыі" зацікавілася КДБ
Юры Боўбель па тэлефоне атрымаў запрашэнне "пагутарыць наконт некаторых пытанняў"
20.06.2011 Пракуратура падала ў суд на 36 удзельнікаў пікету ў «Брузгах»
Пракуратура Гарадзенскай вобласьці падала ў суд пазоў да 36 актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага пікету на памежным пункце пропуску «Брузгі».
20.06.2011 Затрыманьні ў Наваполацку
Пры спробе прыняць удзел у Маршы нязгодных 19 чэрвеня ў Наваполацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі актывістаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, сярод якіх Ілля Багданаў, Крайко Алег і Дуброўскі Андрэй. У 17 гадзін іх даставілі ў мясцовы РАУС, дзе яны былі папярэджаныя аб недапушчальнасці арганізацыі і заклікаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях. Затым усіх адпусьцілі.
17.06.2011 Руслана Усціменку аштрафавалі на 770 тысяч рублёў
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 17 чэрвеня вырашыў, што ён лаяўся матам на акцыі маўклівай салідарнасці 15 чэрвеня.
17.06.2011 Баранавічы: на пікет супраць збяднення народа не хапіла міліцыі
Запланаваны баранавіцкімі сацыял-дэмакратамі пікет 16 чэрвеня ў старым гарадскім парку супраць збяднення народа і павышэння коштаў на тавары і паслугі не адбыўся, бо ў мясцовай міліцыі не аказалася 5 вольных супрацоўнікаў.
17.06.2011 Працэс па крымінальнай справе Андрэя Пачобута працягнецца 23 чэрвеня
Судовае паседжанне па крымінальнай справе Андрэя Пачобута 17 чэрвеня было зусім непрацяглым – каля паўгадзіны. Пасля таго як пракурор выставіў новыя абвінавачванні, Андрэй Пачобут і бок абароны папрасілі пераносу суду з мэтай азнаямлення з новымі матэрыяламі справы. Працяг працэсу адбудзецца 23 чэрвеня а 10-й гадзіне раніцы.
17.06.2011 Менгарсуд разглядае скаргі на прысуды Дашкевічу і Лобаву
Прысуд Зміцеру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву Менгарсуд пакінуў без зьменаў і скаргу без задавальнення.
17.06.2011 Сяргея Серабро дапыталі ў пракуратуры
Рэдактара незалежнага сайту «Народныя Навіны Віцебска» Сяргея Серабро дапыталі ў абласной пракуратуры наконт звароту Сяргея Рыжова, які зьявіўся на віцебскім «Вольным форуме вольнага гораду».
17.06.2011 Івана Стасюка арыштавалі на 10 сутак
На 10 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны берасьцейскі актывіст дэмакратычных сілаў Іван Стасюк. Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, суд Маскоўскага раёну Берасьця прызнаў Стасюка вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.
16.06.2011 Замежныя дыпламаты павіншавалі "Вясну" з 15-годдзем
На сустрэчу з нагоды 15-годдзя дзейнасці "Вясны" 15 чэрвеня ў офісе праваабарончага цэнтра сабраліся прадстаўнікі амбасадаў такіх дзяржаў, як Вялікабрытанія, ЗША, Германія, Нідэрланды, Венгрыя, Славакія і кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі. Праваабаронцы распавялі высокім гасцям аб асноўных вехах ў гісторыі арганізацыі, прадставілі сваю ацэнку бягучай сітуацыі ў краіне і падзяліліся прагнозамі на будучыню. Дыпламаты адзначылі, што лічаць "Вясну" сваім саюзнікам у праваабарончай дзейнасці.
16.06.2011 Мінгарвыканкам назаўжды забараніў людзям збірацца ў цэнтры сталіцы
Кіраўнік гарвыканкаму Мікалай Ладуцька ўхваліў гэтае рашэнне яшчэ 2 чэрвеня.
16.06.2011 Затрыманага падчас гомельскага флэшмоба расіяніна аштрафавалі
Грамадзяніна Расіі, затрыманага падчас флэшмоба ў Гомелі 15 чэрвеня, адпусцілі, аштрафаваўшы на 735 тысячаў беларускіх рублей.
16.06.2011 Журналіст гомельскай дзяржгазеты здзекуецца з пратэстоўцаў у Брузгах
Журналіст гомельскай дзяржаўнай газеты «Савецкі раён» Аляксандр Яўсеенка неаднаразова паліваў брудам то апазіцыянераў, то палітычных вязняў, зараз прыйшла чарга і простых людзей, якія пратэставалі на мяжы супраць забарону на вываз за мяжу тавараў.
16.06.2011 Хроніка “Сеткавай Рэвалюцыі”: па краіне затрымана больш за 240 чалавек (дапаўняецца)
Удзельнікамі акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», што прайшла 15 чэрвеня на галоўных плошчах беларускіх гарадоў стала некалькі тысяч чалавек. Найбольш шматлюдная акцыя прайшла ў Менску. Людзі сабраліся таксама ў Берасьці, Віцебску, Вілейцы, Гомелі, Горадні, Магілёве, Баранавічах, Барысаве, Воршы, Салігорску, Бабруйску, Мазыры, Маладэчне, Полацку, Слуцку, Вялейцы, Жодзіне, Лідзе і Кобрыне. Па папярэдніх звестках па краіне было затрымана больш за 240 чалавек.










