27.07.2020 "Мне ўжо не страшна". Мітынг Ціханоўскай у Гомелі сабраў 10 тысяч чалавек
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская працягвае тур па гарадах краіны. 26 ліпеня яна з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай дабралася да роднага горада затрыманага мужа, блогера Сяргея Ціханоўскага.
27.07.2020 На Дзмітрыя Паліенку не сталі заводзіць крымінальную справу за абразу міліцыянта
Пры гэтым, у дзеяннях актывіста ўгледзелі прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння за абразу супрацоўніка міліцыі па арт. 9.3 КаАП.
27.07.2020 Сваякі Дзмітрыя Фурманава абвясцілі галадоўку
Сваякі палітвязня Дзмітрыя Фурманава – маці Вольга Фурманава і яго дзяўчына Вольга Каракіна – абвясцілі бестэрміновую галадоўку каля будынку СІЗА№1, што на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Яны патрабуюць вызваліць Дзмітрыя Фурманава, які быў затрыманы 31 траўня на пікеце ў Гродне разам з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі.
27.07.2020 Колькасць выбаршчыкаў ад часу мінулых прэзідэнцкіх выбараў скарацілася на 170 тысяч
Цэнтрвыбаркам апублікаваў звесткі аб колькасці выбаршчыкаў у Беларусі і за яе межамі - 6 844 932 чалавекі. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
27.07.2020 Гродна: Назіральніку абяцалі паведаміць пра трэнінгі для УВК у той момант, калі іх ужо правялі
Гарадзенскія назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, адсочваючы кожны этап выбарчай кампаніі, імкнуліся патрапіць і на трэнінгі, якія арганізоўваюцца для старшынь участковых выбарчых камісій.
27.07.2020 Пасля пікету Ціханоўскай у Брэсце былі затрыманыя два чалавекі
Пасля агітацыйнага пікету ў падтрымку кандыдата ў Прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Брэсце 25 ліпеня было затрымана два чалавекі.
27.07.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 20 - 26 ліпеня 2020 года
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
26.07.2020 Перадвыбарчы пікет Ціханоўскай у Брэсце прайшоў у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў
25 ліпеня ў Брэсце на алеі каля сцэны ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў тысячы гараджан сабраліся на пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскай.
26.07.2020 "Тры жанчыны сталі за народ". Магілёў і Бабруйск сустрэліся з кандыдатам у прэзідэнты Ціханоўскай
Паводле прыблізных ацэнак, у Магілёве на сустрэчу з "жаночым трыумвіратам" прыйшлі каля 4 тысяч чалавек. У Бабруйску, па некаторых дадзеных, на стадыёне сабралася каля 6 тысяч чалавек.
26.07.2020 Спартак Сірэнка пакінуты пад вартай у якасці падазраванага па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса
Спартак Сірэнка, які быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту 14 ліпеня ў Мінску і асуджаны на 10 сутак арышту, не выйшаў на волю 24 ліпеня.
26.07.2020 Зміцер Паліенка на волі: Многія міліцыянты да нас ставяцца са спачуваннем і сімпатыяй
25 ліпеня актывіст анархісцкага руху Зміцер Паліенка нечакана выйшаў з мінскага Ізалятара часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна. У вязня яшчэ засталіся недаседжаныя 30 сутак.
26.07.2020 "Ціханоўская звяртаецца да народа, а прэзідэнт — да вайскоўцаў". Як прайшоў мітынг "Светы" ў Оршы
У Оршы мітынг кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і прадстаўніц аб'яднанага штаба Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай пачаўся апоўдні 25 ліпеня, піша TUT.BY.
25.07.2020 У турме памёр праваабаронца Азімжан Аскараў
Праваабаронца Азімжан Аскараў памёр раніцай 25 ліпеня. Вядома, што напярэдадні яго перавялі з 19 калоніі ў вёсцы Жаны-жэр у калонію 47 на медагляд
24.07.2020 “Аб’яднаны штаб” Ціханоўскай наведаў Віцебшчыну
24 ліпеня аб’яднаны штаб, у які ўваходзіць кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская, яе паплечніцы Марыя Калеснікава з каманды Віктара Бабарыкі і Вераніка Цапкала, наведаў Глыбокае, Наваполацк і Віцебск.
24.07.2020 У Полацку правялі інструктаж, як абмежаваць допуск на выбарчыя ўчасткі незалежным назіральнікам
Чытач TUT.BY даслаў у рэдакцыю запіс, у якім распавядаюць, як абмежаваць магчымасць незалежным назіральнікам патраплення на выбарчыя ўчасткі.










