04.07.2011 Гомель: прысуды ўдзельнікам "маўклівай" акцыі
Судзьдзя Цэнтральнага суда Гомеля Алена Цалкова на падставе адміністрацыйных пратаколаў, складзеных у Цэнтральным РАУСе за лаянку й парушэньне грамадзкага парадку, пакарала арыштамі: на 15 сутак — праваабаронцу Анатоля Паплаўнага, на 2 сутак — Валера Хамутоўскага і Зьмітра Сьцепанца.
04.07.2011 Артура Анісімава ў Берасьці асудзілі на 6 сутак
Берасцейскага грамадскага актывіста Артура Анісімава, пасля заслухання двух сведак, суддзя Харытанюк прысудзіла да шасці сутак адміністрацыйнага арышту.
04.07.2011 Ігар Банцар атрымаў 10 сутак арышту
Ігар Банцар пакараны адміністратыўнам арыштам у выглядзе 10 сутак, ён аб’явіў галадоўку, але сказаў, што будзе піць і таму яго жонка збіраецца прынесці яму сокі, ваду.
04.07.2011 Міністр Дэвід Лідынгтан: Вялікабрытанія працягне барацьбу за захаваньне правоў чалавека ў Беларусі
На сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыі Index on Censorship брытанскі міністр па справах Еўропы Дэвід Лідынгтан зрабіў заяву: "Вялікабрытанія будзе па-ранейшаму знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы міжнароднай супольнасьці за захаваньне правоў чалавека і дэмакратыю ў Беларусі".
04.07.2011 Ж.Літвіна: Мы патрабуем ад улады тлумачэння збіцця журналістаў
Беларуская асацыяцыя журналістаў жорстка асуджае збіццё, затрыманне і атручванне слезацёчным газам удзельнікаў акцыі супрацоўнікамі сілавых органаў 3 ліпеня ў Мінску і іншых гарадах Беларусі.
04.07.2011 Удзельнікаў маўклівай акцыі ў Гародні будуць судзіць сёння
Па учарашніх звестках, у Гародні было затрымана не менш 120 чалавек. Прынамсі такая лічба была чутна з міліцэйскіх рацый.
04.07.2011 2 ліпеня Рагачоўскі раённы суд вынес вырак па адміністрацыйнай справе кіраўніка мясцовай філіі БХД Дзяніса Дашкевіча.
2 ліпеня Рагачоўскі раённы суд вынес вырак па адміністрацыйнай справе кіраўніка мясцовай філіі БХД Дзяніса Дашкевіча.
04.07.2011 15 адміністратыўных пратаколаў складзена ў Магілёве
Падчас правядзення "маўклівай" акцыі пратэсту, арганізаванай праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце ў Магілёве было затрымана 15 чалавек. Шасцёра з іх былі адпушчаныя позна вечарам. Апошнім з пастарунку вызвалілі праваабаронцу Барыса Бухеля. На ўсіх затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні па арт 23.34 КаАП РБ (удзел у масавым мерапрыемстве).
04.07.2011 Сілавыя разгоны мірных сходаў грамадзянаў падраздзяленнямі МУС з’яўляецца грубейшым парушэннем правоў чалавека
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”
04.07.2011 Мазырскія актывісты занесьлі перадачу баўгарскаму паэту
У Мазыры грамадзкія актывісты здолелі перадаць у мясцовы ізалятар маладому баўгарскаму паэту і журналісту Дзіміцеру Кенараву перадачу.
03.07.2011 Хроніка "маўклівай рэвалюцыі" 3 ліпеня: затрымана каля 310 чалавек (удакладненыя звесткі)
Па ўдакладненых дадзеных праваабаронцаў агулам 3 ліпеня ў Беларусі было затрымана каля 310 чалавек. У Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі больш за 160 чалавек. У іншых гарадах Беларусі былі затрыманыя 150 чалавек. Найбольш у Гомелі (30 чалавек), Гародні (80 чалавек), Магілёве(15 чалавек), Віцебску (7 чалавек),Смалявічы (6 чалавек), Баранавічы (5 чалавек), Жлобін (2 чалавекі).
03.07.2011 Падчас параду ў Менску адбываліся затрыманьні: на Акрэсціна каля 100 чалавек
Адзін з затрыманых быў непаўнагадовы, і яго адпусьцілі з Завадзкога РАУСу без складаньня пратаколу. Ён распавёў, што затрыманых на працягу прыкладна 3 гадзінаў трымалі ў аўтобусе, пасьля чаго даставілі ў РАУС.
03.07.2011 Затрыманы журналіст "Еўрарадыё" Павел Свярдлоў
Яму дазволілі зрабіць званок. Павел паспеў сказаць, што знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУС.
03.07.2011 Затрыманых падчас параду прывезлі ў РУУС Заводскага раёна
У Заводскім РУУС "Еўрарадыё" падцвердзілі, што затрыманых падчас парада прывезлі туды. Аднак паведаміць іх колькасць адмовіліся. Назвалі толькі адно імя -- Павел Сасноўскі.
03.07.2011 У Гародні зноў затрыманы Ігар Банцар
Журналіст і актывіст Саюза палякаў Ігар Банцар быў затрыманы ў першай палове дня 3 ліпеня недалёка ад свайго дому. Па тэлефоне ён толькі пасьпеў паведаміць, што, верагодна, яго будуць судзіць за парушэньне правілаў правядзеньня пікета 28 чэрвеня.










