05.07.2011 Вышэйшы гаспадарчы суд падтрымаў БТ супраць "Народнай Волі"
Такое рашэнне прыняла касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда. Яна пакінула ў сіле рашэнне суда першай інстанцыі па скарзе недзяржаўнай газеты, перадае "Беларускі партызан".
05.07.2011 Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” абвяшчае конкурс лагатыпаў
Ініцыятары кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" абвяшчаюць конкурс на лепшы лагатып. Працы прымаюцца да 25 жніўня 2011 г. Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы.
05.07.2011 Андрэю Пачобуту далі 3 гады з адтэрміноўкай
Журналіста "Гаўэты выборчай" Андрэя Пачобута асудзілі ў судзе Ленінскага раёну Гародні на 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады. Пачобут быў вызвалены з-пад варты ў залі суда.
05.07.2011 МУС адмовілася перавесці Змітра Дашкевіча бліжэй да бацькі
Вячаслаў Дашкевіч атрымаў адмову з Дэпартамента выканання пакаранняў.
05.07.2011 Адкрыты Фонд народнай узаемадапамогі
Увага! Ініцыятары просяць пакуль што не пераводзіць ахвяраванні на ўказаныя вэб-кашалькі, паколькі яны ўзламаныя.
05.07.2011 Дзмітрый Ус трапіў у турэмны шпіталь
Удзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2010 года Дзмітрый Ус з 1 ліпеня знаходзіцца ў рэспубліканскай турэмнай бальніцы на Валадарскага.
05.07.2011 У Брэсце аштрафавана яшчэ каля 10 удзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту 29 чэрвеня
У Брэсце 4 ліпеня былі пакараныя штрафамі яшчэ каля 10 чалавек, затрыманых падчас маўклівай акцыі пратэсту 29 чэрвеня. Па дадзеных праваабаронцы Рамана Кісляка, суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў іх вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (ч. 1 арт. 23.34 КаАП).
05.07.2011 Amnesty International асудзіла празьмернае выкарыстаньне сілы беларускімі ўладамі
Міжнародныя праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала беларускія ўлады ўстрымлівацца ад ужыцьця празьмернай сілы ў дачыненьні да пратэстоўцаў.
05.07.2011 Блогеры склалі сьпіс тых, хто патрапіў на Акрэсьціна
Беларускія блогеры склалі сьпіс затрыманых, якія патрапілі ў Цэнтр ізаляцыі правапаршальнікаў на Акрэсьціна. Інфармацыю сабрала суполка салідарнасці і падтрымкі.
05.07.2011 У менскім судзе затрымалі журналіста
Апэратар тэлеканалу «Белсат» Сяргей Кавалёў быў затрыманы 4 ліпеня ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску. Ён рыхтаваў рэпартаж аб працэсах над удзельнікамі акцыяў маўклівага пратэсту, затрыманых падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці.
05.07.2011 Старшыня Еўрапарламента заклікае вызваліць усіх затрыманых 3 ліпеня
З такім заклікам да беларускіх уладаў Ежы Бузэк выступіў 4 ліпеня на адкрыцці сесіі Еўрапарламента.
05.07.2011 У Слуцку будуць судзіць моладзевых актывістаў
4 ліпеня каля 19.00 Юлія Балакір, Віталь Амельчанка і Вадзім Раманаў былі затрыманы на цэнтральнацй плошчы Слуцка. Да маладых людзей падыйшоў міліцыянт, які прапанаваў моладзевым актывістам праехаць у РАУС для прафілактычнай размовы. Увесь гэты час іх здымаў на відэакамеру чалавек у цывільным.
04.07.2011 У Менску судзяць затрыманых 3 ліпеня (абнаўляецца)
Сёньня ў Менску распачнуцца суды над затрыманымі падчас параду і пратэстных акцыяў 3 ліпеня. Агулам у сталіцы было затрымана прыкладна 160 чалавек. Пакуль у канцылярыях судоў няма дакладнай інфармацыі пра разгляд справаў у дачыненьні канкрэтных затрыманых.
04.07.2011 Рух "За Свабоду" звярнуўся ў МУС у сувязі з нападамі невядомых на мінакоў
Рух "За Свабоду" звярнуўся ў МУС Беларусі ў сувязі з тым, што «апошнім часам фіксуюцца шматлікія факты нападу невядомых грамадзян на мінакоў ў розных гарадах краіны.
04.07.2011 Суды ў рэгіёнах (абнаўляецца)
БЕРАСЬЦЕ: Паводле праваабаронцы Рамана Кісьляка, сёньня адбываюцца суды над грамадзкімі актывістамі Іванам Стасюком, Аляксандрам Чаркашыным і Артурам Анісімавым. Усе абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве. Артур Анісамаў ужо асуджаны на 6 сутак арышту.










