12.07.2011 А.Волчак: Сапсавалі кампутар - выстаўлю ім зыск
КДБ вярнуў кампутар праваабаронцу Алегу Волчаку пасля паўторнай яго скаргі. Кампутар быў адабраны падчас вобшуку 25 снежня 2010 году, які быў праведзены па пастанове пракурора Мінску Куліка следчым КДБ Дарашэвічам і яшчэ некалькімі супрацоўнікамі гэтай арганізацыі.
12.07.2011 Усіх затрыманых за "маўклівыя пратэсты" вывезьлі з Акрэсціна
Усіх затрыманых за "маўклівыя пратэсты" вывезьлі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Менску і перавезьлі ў Жодзіна.
12.07.2011 Распаўсюдніка газет з Наваполацку аштрафавалі за мацюкі
Распаўсюднік бюлетэня "Тут і цяпер" з Наваполацку Мікола Чарткоў быў аштрафаваны судом на 2 базавыя велічыні за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ). Ён быў затрыманы 10 ліпеня і суткі да суду правёў у пастарунку. Апроч гэтага, актывіста вінавацяць у незаконным распаўсюдзе прадукцыі СМІ (арт. 22.9 КаАП РБ) .
12.07.2011 У Вілейцы святара аштрафавалі за адмову «адкатаць пальцы»
Протаярэй Ігар Прылепскі служыць у храме св. Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Касута Вялейскага раёну, ён шматдзетны бацька.
12.07.2011 Людзей з Акрэсціна адвезлі ў Жодзіна, там засталося ўсяго 6 палітвязняў
Пра гэта ў рэдакцыю «Нашай нівы» паведаміла чытачка, якая дзяжурыла каля ізалятара.
11.07.2011 Таццяну Севярынец выпусцілі на волю
Суд прызнаў яе вінаватай у арганізацыі несанкцыянаванага шэсця 3 ліпеня ў Віцебску і пакараў штрафам у 20 базавых велічынь (700 тысяч).
11.07.2011 Карэспандэнта Свабоды аштрафавалі
Суд Ленінскага раёна Горадні аштрафаваў нашага гарадзенскага карэспандэнта Міхала Карневіча на 1 мільён 50 тысяч рублёў нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня. Гэта адбылося нягледзячы на тое, што ў суд быў прадстаўлены дакумэнт, што Міхал выконваў рэдакцыйнае заданьне.
11.07.2011 Арганізаваны збор сродкаў на аплату штрафаў
Шаноўныя, калі вы гатовыя дапамагчы ў аплаце штрафаў затрыманым падчас акцыяў маўклівага пратэсту, звяртайцеся, калі ласка, на Управу БНФ па адрасе: пр. Машэрава, 8 (былая вул. Варвашэні, 8). Сабраныя грашовыя сродкі будуць перададзеныя ў ПЦ "Вясна".
11.07.2011 Гарадзенскія зняволеныя трымаюць галадоўку
У Гарадзенскім ізалятары часовага ўтрымання асуджаныя ўдзельнікі маўклівага пратэсту трымаюць галадоўку. Супрацоўнікі ІЧУ, якія не хацелі прымаць харчовыя перадачы, праз нейкі час вымушаныя былі прызнацца, што зняволеныя адмовіліся ад ежы.
11.07.2011 Вязень Акрэсціна Юры Салодкі трымае сухую галадоўку
Жонка вязня Акрэсціна Юрыя Салодкага Ганна паведаміла «НН», што яе муж ужо сем сутак трымае ў турме сухую галадоўку.
11.07.2011 Справа перакрыцця дарогі ў Брузгах набывае абсурдны змест
Ужо пакараных за перакрыццё дарогі ў Брузгах 12-га чэрвеня людзей пачалі наноў выклікаць у суд. На 20-га ліпеня выклікаюцца 36 чалавек.
11.07.2011 На Акрэсціна другі дзень не бяруць перадачы
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла дзяўчына, якая прыйшла да ізалятара, каб перадаць рэчы блізкаму сябру.
11.07.2011 Суд вярнуў касацыйную скаргу Рымашэўскаму
Суд Фрунзенскага раёну вярнуў касацыйную скаргу экс-кандыдату ў прэзыдэнты, сустаршыні аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму.
11.07.2011 Валерый Клімічэнка атрымаў 15 сутак
За ўдзел у маўклівай ацыі ў Маладзечне.
11.07.2011 Суд разгледзіць касацыю ўдзельніка “маўклівай” акцыі
12 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе адбудзецца разгляд скаргі ўдзельніка “маўклівай” акцыіі 24-гадовага Віктара Куўшынава.










