13.07.2011 Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі зарэгістраваная ў Літве

Асамблея НДА аб'ядноўвае каля 300 грамадскіх арганізацый, фондаў і іншых некамерцыйных структур. Зарэгістравацца на тэрыторыі Беларусі прадстаўнікі асамблеі спрабавалі тройчы, але кожны раз атрымлівалі адмову Міністэрства юстыцыі.

13.07.2011 КДБ здабывае інфармацыю пра «маўклівыя» акцыі праз журналістаў?

Пасля сённяшняга паходу ў КДБ карэспандэнту газеты «Белорусы и рынок» Ігару Ільяшу «настойліва не рэкамендавалі» разгалошваць дэталяў размовы.

13.07.2011 Ля Жодзінскага ізалятара чарга людзей з перадачамі

Каля ізалятара ў Жодзіна не скарачаецца чарга людзей, якія спрабуюць перадаць перадачу сваім затрыманым родным. У панядзелак менавіта сюды – за 60 кіламетраў ад Мінску – перавезлі ўсіх асуджаных за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту на вуліцах беларускай сталіцы 3 і 6 ліпеня.

13.07.2011 Андрэй Пачобут падаў касацыйную скаргу ў Гродзенскі абласны суд

Журналіст польскай «Газеты выборчай» Андрэй Пачобут 13 ліпеня падаў касацыйную скаргу ў Гродзенскі абласны суд на прысуд суда Ленінскага раёна Гродна ад 5 ліпеня.

13.07.2011 Маці затрыманага маленькага хлопчыка не можа паскардзіцца на міліцыю

Вольга Чайчыц са Смалявічаў атрымала адказ на скаргу ў пракуратуру наконт затрымання 3 ліпеня яе паўтарагадовага сына Яна. Адказ чамусьці прыйшоў з суда.

13.07.2011 Зняволеныя анархісты вырашылі ажаніцца

Двое з асуджанных «па справе анархістаў» Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч вырашылі ўзяць шлюб за кратамі са сваімі абраніцамі. Мікалай зараз находзіцца ў папраўчай калоніі № 15 у Магілёве, а Аляксандр – у «Воўчых норах» пад Івацэвічамі.

13.07.2011 Брэстчанін прызывае не парушаць правы чалавека

Брэстчанін Павел Казлоў звярнуўся да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У звароце брэстчанін просіць прызначыць у краіне чалавека, адказнага за прадстаўніцтва ў Камісіі па правах чалавека краін СНД, паколькі, як высветлілася, такога чалавека няма.

13.07.2011 Зміцер Бандарэнка: Або ў «зону», або аперацыя

Палітвязня паставілі ў СІЗА МУС перад жорсткім выбарам.

13.07.2011 Андрэя Саннікава перавялі ў горшую камеру

Стан здароўя кандыдата ў прэзідэнты таксама пагоршыўся.

13.07.2011 Журналіста газеты «Белорусы и рынок» выклікаюць у КДБ

Як распавёў прэс-службе БАЖ журналіст «Белорусов и рынка» Ігар Ільяш, сёння раніцай яму патэлефанаваў мужчына, які назваўся супрацоўнікам КДБ і запрасіў рэпарцёра на сустрэчу а 14.00.

Даклад дакладчыка АБСЕ па Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму (+ тэкст дакумента)

13.07.2011 Даклад дакладчыка АБСЕ па Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму (+ тэкст дакумента)

Прафесар Эмануэль Дэко ў працэсе падрыхтоўкі даклада праз адмову Беларусі супрацоўнічаць з місіяй не змог наведаць Менск. Але ён правёў інтэнсіўныя кансультацыі ў Парыжы, Жэневе, Вене, Варшаве і Вільнюсе з міжнароднымі арганізацыямі, прадстаўнікамі дыпламатычнай супольнасці, няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасці.

13.07.2011 Журналісты звярнуліся да Васілевіча і Куляшова

Калектыўныя звароты з нагоды перашкодаў працы рэпарцёрам падчас «маўклівых» акцый былі накіраваныя ў Генеральную пракуратуру і МУС РБ.

13.07.2011 Брэсцкія настаўнікі будуць сачыць за сваімі вучнямі на цэнтральнай плошчы

Пра гэта паведаміла настаўніца адной са школаў Брэста.

13.07.2011 Шукала сына, трапіла пад артыкул

Аляксандра Куўшынава затрымалі на Прывакзальнай плошчы 3 ліпеня. Яго мама, Таццяна Куўшынава, пайшла ў РУУС Маскоўскага раёна, каб даведацца пра лёс сына. Аднак прайсці ў будынак міліцыі ёй не дазволілі.

13.07.2011 Міліцыянты не інфармуюць пра стан здароўя Салодкага

Міліцыянты адмаўляюцца даваць інфармацыю пра стан здароўя Юрася Салодкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства