У Гародні ўдзельнікі акцый маўклівага пратэсту пачалі абскарджваць прысуды

25.07.2011 У Гародні ўдзельнікі акцый маўклівага пратэсту пачалі абскарджваць прысуды

Гарадзенскія ўдзельнікі маўклівых акцый пратэсту Аляксей Аляксандраў і Ігар Грыгалец, асуджаныя на 1 050 000 і 875 000 беларускіх рублёў адпаведна, ужо падалі скаргі ў Гарадзенскі абласны суд. Таксама абскарджвае рашэнне раённага суда Канстанцін Каплін, удзельнік акцыі з пратэзам рукі, які, па словах міліцыянтаў, нібыта пляскаў у ладкі.

25.07.2011 Ежы Бузэк: абыходжанне з Бандарэнкам - агіднае і бесчалавечнае

Кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузэк асудзіў дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да палітвязня.

У Напаволацку за акцыю 20 ліпеня давалі папярэджаньні і штрафы (абноўлена)

22.07.2011 У Напаволацку за акцыю 20 ліпеня давалі папярэджаньні і штрафы (абноўлена)

Сёньня ў судзе горада Наваполацка адбыліся судовыя паседжаньні па адміністратыўных справах грамадзянаў, затрыманых пасьля акцыі 20 ліпеня. Юрый Рудкоўскі атрымаў штраф у 3 базавыя велічыні, ягонай маці, Людміле Рудкоўскай суд вынес папярэджаньне.

Ці стане «катаванне» злачынствам у Беларусі?

22.07.2011 Ці стане «катаванне» злачынствам у Беларусі?

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь выступае за ўвядзенне ў Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь вызначэння тэрміна «катаванне». Інфармацыю аб гэтым атрымала ў адказ на свой зварот выпускніца «Адукацыйнага курсу па правах чалавека» Ксенія Дубіцкая.

22.07.2011 Мінгарсуд не задаволіў касацыйныя скаргі яшчэ шасці фігурантаў справы 19 снежня

Мінскі гарадскі суд пакінуў без задавальнення касацыйныя скаргі яшчэ шасці фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня — Уладзіміра Лобана, Андрэя Федаркевіча, Дзмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Яўгена Сакрэта і Віталя Мацукевіча. Такое рашэнне прыняла 22 ліпеня калегія Мінгарсуда пад старшынствам Уладзіміра Сцяпуркі.

22.07.2011 26 ліпеня БНФ будуць прымусова высяляць з офіса

Ліст аб высяленні прыйшло ў офіс Партыі БНФ. У ім гаворыцца пра тое, што кіраўніцтва партыі павінна прадаставіць бесперашкодны доступ у памяшканне работнікаў ЖРЭА.

Анатоль Паплаўны міністру юстыцыі : “Суддзя, якая мяне судзіла, надалей не мае права ажыццяўляць правасуддзе”

22.07.2011 Анатоль Паплаўны міністру юстыцыі : “Суддзя, якая мяне судзіла, надалей не мае права ажыццяўляць правасуддзе”

Праваабаронца Анатоль Паплаўны просіць міністра юстыцыі Віктара Галаванава даць прававую ацэнку дзеянням суддзі суду Цэнтральнага раёна Гомеля пры ажыццяўленні службовых паўнамоцтваў. У прыватнасці, Паплаўнага цікавіць, чаму суддзя не прыняла пад увагу практычна не запоўнены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, паводле якога ён быў асуджаны на 15 сутак арышту.

22.07.2011 Прысуды Някляеву, Дзьмітрыеву ды іншым удзельнікам Плошчы пакінулі бязь зьменаў

22 ліпеня Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле прысуды Ўладзімеру Някляеву, Андрэю Дзьмітрыеву, Аляксандру Фядуце, Натасьсі Палажанцы, Віталю Рымашэўскаму, Сяргею Вазьняку, Уладзімеру Лобану, Алегу Федаркевічу, Яўгену Сакрэту, Сяргею Казакову, Дзьмітрыю Дароніну, Віталю Мацукевічу.

Барыс Бухель - пра свае 7 сутак у ІЧУ

22.07.2011 Барыс Бухель - пра свае 7 сутак у ІЧУ

Праваабаронца падчас адбывання адміністратыўнага арышту ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання напісаў чатыры скаргі. Барыс Бухель адзначае, што ўпершыню больш чым за 20 год праваабарончай практыкі яму давялося пабываць у ізалятары, хаця дагэтуль ён ужо шмат разоў затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі.

Суд над удзельнікамі стыхійнага пратэсту ў Брузгах працягнецца 1 жніўня

22.07.2011 Суд над удзельнікамі стыхійнага пратэсту ў Брузгах працягнецца 1 жніўня

Працэс у судзе Ленінскага раёну распачаўся ў Гародні 20 ліпеня. З 36 удзельнікаў пратэсту на памежным пераходзе Брузгі 12 чэрвеня, якія раней ужо былі засуджаныя да буйных грашовых штрафаў, Гарадзенская рэгіянальная мытня і мясцовая міліцыя хочуць агулам спагнаць дадаткова яшчэ 10 мільёнаў рублёў.

22.07.2011 У Брэсце абласны суд задаволіў скаргу “маўчуна”

Дзмітрый Шурхай быў пакараны 7-мю суткамі адміністрацыйнага арышту.

22.07.2011 Іван Шыла шпіталізаваны

У скурвендыспансер Івана Шылу даставілі ўвечары 19 ліпеня. У салігорскага актывіста ў ізалятары абвастрылася алергія.

22.07.2011 Сёння вяселле ў палітвязня Паўла Вінаградава

Яно мае прайсці проста ў калоніі “Ваўчыныя норы”. Павел ажэніцца са сваёй дзяўчынай Святланай Гарохавік.

22.07.2011 Людміла Мірзаянава: Сынок, ніколі не ўжывай ў сваіх лістах слова "прэзідэнт"

Адвакат "дзекабрыста" Фёдара Мірзаянава - Аляксандр Галіеў рыхтуе наглядную скаргу на прысуд суду і адначасова збірае дакументы для звароту ў ААН.

Падчас акцыі "Стоп-бензін" затрымана прынаймней 4 чалавекі

21.07.2011 Падчас акцыі "Стоп-бензін" затрымана прынаймней 4 чалавекі

Падчас акцыі “Стоп-бензін” у Менску было затрымана прынаймней 4 чалавекі. Іх даставілі ў Цэнтральны РАУС і склалі пратаколы за няправільную паркоўку. Пасьля ўсіх затрыманых адпусьцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства