Валянцін Стэфановіч: “Беларусі трэба выходзіць з ААН і далей жыць па сваіх нацыянальных законах”

26.07.2011 Валянцін Стэфановіч: “Беларусі трэба выходзіць з ААН і далей жыць па сваіх нацыянальных законах”

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” адзначыў гэта, каментуючы прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў, вынесеных Гарадзенскім абласным судом.

“Чаму Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе працягваюць караць смерцю людзей і якой будзе рэакцыя Еўропы?”, - з такім пытаннем да эксперта звярнулася інтэрнэт-выданне “Заўтра тваёй краіны”.

Жалобная акцыя ля амбасады Нарвегіі ў Вільні

26.07.2011 Жалобная акцыя ля амбасады Нарвегіі ў Вільні

Беларускія праваабаронцы і навучэнцы Летняй школы па правах чалавека сабраліся 25 ліпеня ля амбасады Нарвегіі ў Вільні, каб выказаць свае спачуванні у сувязі з двума тэрактамі, што адбыліся ў Осла 22 ліпеня і забралі жыцці 98 чалавек.

Выкананнем чарговых смяротных прысудаў Беларусь парушыла права грамадзянаў на зварот у Камітэт ААН па правах чалавека

26.07.2011 Выкананнем чарговых смяротных прысудаў Беларусь парушыла права грамадзянаў на зварот у Камітэт ААН па правах чалавека

Інфармацыя пра выкананне смяротных прысудаў пацвердзілася. Гэта каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэю Палуду паведаміла маці аднаго з расстраляных. 25 ліпеня жанчына наведала менскі следчы ізалятар № 1, дзе асуджаныя да смерці ўтрымліваліся пад вартай. Начальнік СІЗА пацвердзіў выкананне прысуду, жанчыне выдалі рэчы сына.

Заява дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага з нагоды аперацыі Змітра Бандарэнкі

26.07.2011 Заява дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага з нагоды аперацыі Змітра Бандарэнкі

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі выступіў з заявай з нагоды маючай адбыцца аперацыі на пазваночнік асуджанаму да турэмнага зняволення каардынатару «Еўрапейскай Беларусі» Змітру Бандарэнку.

Актывісту з Баранавіч Рыгору Грыку забаранілі правядзенне пікету

26.07.2011 Актывісту з Баранавіч Рыгору Грыку забаранілі правядзенне пікету

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў грамадскаму актывісту, сябру гарадской суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Рыгору Грыку праводзіць пікет 30 ліпеня 2011 года.

Міжнародная назіральная місія выступіла з заявай аб катаваннях у беларускіх турмах

26.07.2011 Міжнародная назіральная місія выступіла з заявай аб катаваннях у беларускіх турмах

Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі 25 ліпеня распаўсюдзіла заяву, прысвечаную праблеме катаванняў і жорсткаму абыходжанню ў месцах пазбаўлення волі ў нашай краіне.

25.07.2011 Змітра Бандарэнку трымаюць у СІЗА на вуліцы Валадарскага

Жонка палітыка паведаміла, што Зміцер Бандарэнка, хутчэй за ўсё, знаходзіцца ў следчым ізалятары МУС па вуліцы Валадарскага. "Я звязалася з адвакатам, ён з'ездзіў у СІЗА, дзе яму выпісалі ордэр на сустрэчу са Змітром", - распавяла Вольга Бандарэнка.

25.07.2011 Прысуд Саньнікаву зноў абскардзілі

Адвакаты экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава падалі наглядную скаргу ў Менскі гарадзкі суд.

25.07.2011 Партыя БНФ пакінула свой офіс у цэнтры Мінска

Партыя БНФ развіталася са сваім офісам у цэнтры Мінска. Пасля судовых спрэчак з камунальнікамі ўлады прамусілі партыю з’ехаць з «выспы сваободы», якая праіснавала 20 год.

25.07.2011 Лісты ад Аляксандра Класкоўскага-малодшага ідуць да 12 дзён

Карэспандэнцыя Аляксандра Класкоўскага, асуджанага па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня, даходзіць з калоніі ў Шклове выбарачна і са спазненнем. Пра гэта паведаміў яго бацька, журналіст Аляксандр Класкоўскі.

Фільм “Прычына смерці – прочырк” прэзентуецца ў Беларускім Доме правоў чалавека

25.07.2011 Фільм “Прычына смерці – прочырк” прэзентуецца ў Беларускім Доме правоў чалавека

У Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні праходзіць серыя прэзентацый дакументальнага фільма “Прычына смерці - прочырк” пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі. Падчас прэзентацый праходзяць дыскусіі, дзе стваральнікі фільма і праваабаронцы абмяркоўваюць з гасцямі пытанне смяротнага пакарання. Прагляд фільма адбудзецца сёння, 25 ліпеня, і пачнецца ў 20:30. Наступная прэзентацыя - 3 жніўня. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў заснавальнікаў “Грамадзянскай альтэрнатывы” (+тэкст Меркаванняў Камітэта)

25.07.2011 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў заснавальнікаў “Грамадзянскай альтэрнатывы” (+тэкст Меркаванняў Камітэта)

Гомельскія грамадскія актывісты Уладзімір Кацора, Леанід Судаленка і Ігар Нямковіч, якім у 2004 годзе было адмоўлена ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання “Грамадзянская альтэрнатыва”, азнаёміліся з Меркаваннямі Камітэта па правах чалавека ААН, куды яны звярталіся з адпаведным паведамленнем у 2005 годзе.

25.07.2011 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Леўчука

Суд пакінуў без зменаў рашэнне, прынятае на карысць газеты "Знамя Юности".

“Супрацоўнік МУС не мусіць думаць інакш, як улада”

25.07.2011 “Супрацоўнік МУС не мусіць думаць інакш, як улада”

Пасля таго, як Максім Плятнёў, супрацоўнік Дэпартаменту аховы МУС РБ Ленінскага раёну Гародні, сказаў свайму начальству, што ён найперш грамадзянін сваёй краіны і мае права на ўласную думку, яму проста прапанавалі звольніцца па згодзе бакоў. Так яшчэ адзін гарадзенец стаў беспрацоўным.

25.07.2011 Месцазнаходжанне Змітра Бандарэнкі невядомае

Дзмітрыя Бандарэнку, які сёння раніцай быў дастаўлены ў бальніцу, павезлі ў невядомым напрамку людзі ў цывільным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства