27.07.2011 Акцыі “маўклівага пратэсту” на рынках прайшлі без затрыманьняў
Акцыі “маўклівага пратэсту” 27 ліпеня прайшлі на цэнтральных рынках беларускіх гарадоў. На дадзены момант праваабаронцам не паступіла ніводнага сігнала пра затрыманьні сярод удзельнікаў альбо журналістаў.
27.07.2011 Судовыя метамарфозы
Жыхар сталіцы Аляксей Балашоў абскардзіў у Мінскі гарадскі суд пастанову суда Маскоўскага раёна. Аднак адказ яму прыйшоў чамусьці з суда Маскоўскага раёна. Суддзя Вольга Васільеўна Краўчанка, якая прысудзіла Аляксею пяць сутак адміністратыўнага арышту, паведаміла пра тое, што яму адмоўлена ў праве абскарджання. На якіх законных падставах суддзя Краўчанка ўзяла на сябе функцыі вышэйстаячага суда?
27.07.2011 Пракуратура не знайшла небяспекі ў збіцці Сяргея Андросенкі
Ён прасіў пачаць крымінальную справу на міліцыянтаў. У адказе гаворыцца, што грамадска небяспечнай дзеі пракуратура не выявіла.
27.07.2011 Дэпутат Еўрапейскага Парламенту Марэк Мігальскі - неўязны ў Беларусь
Пра тое, што сп. Марэку Мігальскаму забаронены ўезд у нашу краіну, “Вясне” стала вядома 27 ліпеня са словаў начальніка Аддзела па грамадзянству і міграцыі Кастрычніцкага РУУС г. Мінска. Візіт еўрадэпутата ў Беларусь быў запланаваны на жнівень. Сам Марэк Мігальскі ў інтэрв’ю Радыё Рацыя заявіў, што ў жніўні ён усё роўна збіраецца ў Беларусь.
27.07.2011 Дэпутатка Бундэстагу падтрымае Сяргея Казакова
Дэпутатка нямецкага Бундэстагу ад сацыял-дэмакратычнай фракцыі Ангеліка Граф заявіла пра сваё апякунства над беларускім палітвязьнем Сяргеем Казаковым у рамках кампаніі "Шэфства над палітвязьнямі".
27.07.2011 "Міжнародная амністыя" асудзіла чарговае выкананьне сьмяротных прысудаў
"Міжнародная амністыя" усьлед за Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы і Эўразьвязам асудзіла чарговае выкананьне сьмяротных прысудаў у Беларусі.
27.07.2011 Дзмітрыю Бандарэнку зрабілі аперацыю на пазваночніку
Палітычнаму зняволенаму Дзмітрыю Бандарэнку ў мінскім шпіталі № 5 зроблена аперацыя на пазваночніку па выдаленні міжпазванковай грыжы. З-за праблем з пазваночнікам у Бандарэнкі пачала адымацца правая нага. Аперацыя прайшла паспяхова.
27.07.2011 Дашкевіч зноў трапіў у штрафны ізалятар
Лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч трэці раз за час зьняволеньня трапіў у штрафны ізалятар калёніі.
26.07.2011 У абарону адвакатаў БХК зьвернецца ў ААН
Беларускі Хэльсынскі камітэт будзе інфармаваць спэцдакладчыка ААН па пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў пра сытуацыю ў беларускай адвакатуры.
26.07.2011 Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У серыі інтэрв’ю з сябрамі ПЦ “Вясна” госці рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – кіраўнік Гарадзенскага аддзялення арганізацыі Віктар Сазонаў і прадстаўнік “Вясны” ў горадзе Маладэчне Алесь Капуцкі.
26.07.2011 У Магілёве судзяць назіральніц на выбарах
У Магілёве суд разглядае справу аб кампэнсацыі маральнай шкоды, нанесенай назіральніцамі старшыні участковай камісіі на прэзыдэнцкіх выбарах.
26.07.2011 У Мінску адмянілі велапрабег, да якога мелі далучыцца ўдзельнікі маўклівых пратэстаў
У Мінску адмянілі экалагічны велапрабег, што павінен быў адбыцца 26 ліпеня і завершыцца святам энергазберажэння ў парку імя Горкага.
26.07.2011 «Адстрэл» непажаданых адвакатаў працягваецца
Адвакаты палітвязняў Ірыны Халіп і Мікіты Ліхавіда не прайшлі атэстацыю.
26.07.2011 Бандарэнка на аперацыйным стале
У 5-й лякарні сёння аперуюць палітвязня Зміцера Бандарэнку. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга.
26.07.2011 Ліда: удзельнікаў “маўклівай” акцыі выклікаюць у КДБ
Аляксея Логаша выклікалі ў КДБ на сёньня, 26 ліпеня, а 17-й гадзіне. Алесю Дзервяноўкаму прывезьлі позву на працу, яму патрэбна зьявіцца ў КДБ заўтра, 27 ліпеня.










