19.08.2011 Нарвежскі Хельсінскі камітэт: “Алесь! Будзем змагацца за Вас!
Штодзень Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымлівае дзесяткі лістоў з-за мяжы са словамі падтрымкі зняволенаму старшыні арганізацыі Алесю Бяляцкаму. Актывісты няўрадавых арганізацыі і простыя грамадзяне са Швецыі, Нарвегіі, Германіі, Галандыі, Швейцарыі, дасылаюць хадайніцтвы аб паручальніцтве і паштоўкі.
19.08.2011 У Гомелі таксама забаранілі правядзенне пікетаў у патрымку палітвязня
Гомельскі гарвыканкам адмовіў мясцовым праваабаронцам Анатолю Паплаўнаму, Віктару Адзіночанку і Леаніду Судаленку у правядзенні пікетаў у падтрымку Алеся Бяляцкага, якія яны планавалі правесці 22 жніўня у найбольш шматлюдных месцах абласнога цэнтру.
19.08.2011 Халіп наведала Саннікава ў Наваполацкай калоніі
Ірына Халіп сустрэлася ў Наваполацкай калоніі са сваім мужам, кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на мінулых выбарах Андрэем Саннікавым. Па яе словах, у першыя хвіліны не пазнала мужа, які быў паголены і без барады.
19.08.2011 У Барысаве падтрымліваюць Алеся Бяляцкага
Апошнімі днямі ў Барысаве пачаўся масавы распаўсюд улётак, у якіх інфармуецца пра крымінальны пераслед і затрыманне – нібыта за ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры - старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага.
19.08.2011 Зьміцер Дашкевіч: “Тут дадзена адмашка на ўсё”
Як стала вядома “Маладому Фронту” Зьміцер Дашкевіч быў пераведзены ў ПКТ 10 жніўня срокам на 1 месяц. Дагэтуль лідэр Маладога Фронту блізу 2-ух месяцаў правёў у штрафным ізалятары, гэтак званым ШЫЗА. Зьміцер у першым лісце да Насты Палажанкі напісаў: “Мне дазволілі пісаць, што ў мяне ўсё добра! Пішу: у мяне ўсё добра!:)”
18.08.2011 У Лідзе будуць судзіць журналіста “Белсата”
У Лідскім судзе заўтра будзе разглядацца адміністрацыйная справа ў дачыненні да карэспандэнта тэлеканала “Белсат” Сяргея Карпенка.
18.08.2011 Ваўкавыск: затрымалі за распаўсюд улётак з заклікам: "Усе на беларускі сход!"
Актывіста Віталя Гуляка затрымалі ў цэнтры Ваўкавыску двое ў цывільным. У пастарунку ён даваў пісьмовае тлумачэньне.
18.08.2011 У сэйме Польшчы абмеркавалі справу Бяляцкага
17 жніўня а 21-й гадзіне паводле менскага часу ў польскім парлямэнце адбылося сумеснае паседжаньне камісіяў у міжнародных справах і ў справах сувязі з палякамі за мяжой, у якім узяў удзел генэральны пракурор Польшчы Анджэй Сэрэмэт.
18.08.2011 Пасьля 10 сутак вызвалены Раман Васільеў
Нечакана аб 11-ай раніцы 18 сьнежня пасьля адміністрацыйнага аршыту вызвалены маладафронтавец Раман Васільеў.
18.08.2011 Заснавальнікі “Салідарнасьці”: Бяляцкі стаў вязьнем сумленьня польскага ўраду
“Gazeta Wyborcza” зьмяшчае ў нумары за 18 жніўня ліст шасьцёх айцоў-заснавальнікаў “Салідарнасьці”, у якім адзначаецца, што паводле запавету Ежы Гедройца “свабода народаў – усходніх суседзяў Польшчы ёсьць падставай і умовай бясьпекі ўсёй Эўропы”, а дыктатары і аўтарытарныя ўлады гэтай бясьпецы пагражаюць”.
18.08.2011 Затрыманні на плошчы Паўстання ў Гомелі
Раней арганізатары інтэрнэт-супольнасці «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» аб’явілі аб перапынку ў мерапрыемствах да верасня, аднак актыўныя гамяльчане працягвалі збірацца па серадах у 19.00 каля фантана ля цырка, каардынуючы свае дзеянні праз сацыяльную сетку «УКантакце». Яны нічым сябе не праяўлялі, толькі збіраліся ў прызначаны час і размаўлялі.
18.08.2011 Актывісты «Маладых дэмакратаў» асуджаныя на 5 сутак
У час расклейкі плакатаў з выявамі палітзняволеных вечарам 16 жніўня ў Мінску супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя Зміцер Сільчанка і Вольга Падзерына.
17.08.2011 У Мазыры забаранілі правядзенне любых пікетаў у патрымку палітвязняў
Мазырскі райвыканкакм адмовіў усім заяўнікам у правядзенні пікетаў у падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых палітзняволеных у Беларусі. Гэта стала вядома 17 жніўня, хаця адказ быў адпраўлены па пошце яшчэ 12 жніўня.
17.08.2011 Невядомая асоба па тэлефоне запрашала праваабаронцу на допыт
17 жніўня праваабаронцу Зьмітру Салаўёву патэлефанавала невядомая асоба і сказала, што яна зьяўляецца сьледчым упраўлення Дэпартаменту фінансавых расследванняў з прозвішчам Касынкіна. Па тэлефоне гэтая асоба запатрабавала ад праваабаронцы з’явіцца на допыт ва УДФР.
17.08.2011 Прыйшоў у банк па валюту — апынуўся ў міліцыі
У Гомелі ў аддзяленьні "Белпрамбудбанк" на вуліцы Сялянскай затрыманы грамадзкі актывіст Васіль Такарэнка. Ён прыйшоў у банк, каб набыць валюту для адпачынку 12-гадовага сына.










