23.08.2011 У Гародні прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Затрыманы праваабаронца Віктар Сазонаў
Гарадзенскія праваабаронцы зладзілі сёння ў горадзе над Нёманам акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Грамадскія правабаронцы раздавалі адмысловыя бюлетэні, прысвечаныя арышту Алеся Бяляцкага, ходзячы па вуліцы Ажэшкі і цэнтральным парку імя Жылібера.
23.08.2011 Праваабаронцу Змітра Салаўёва дапыталі па справе Алеся Бяляцкага
Допыт праваабаронцы Змітра Салаўёва ў Дэпартаменце фінансавых расследваньняў Камітэта дзяржкантролю па крымінальнай справе Алеся Бяляцкага доўжыўся больш за гадзіну і адбываўся ў прысутнасьці адваката.
23.08.2011 Горадня: штраф за маўклівую акцыю "паўтарылі"
Дзьмітрыя Бакуновіча змушаюць плаціць штраф — 175 тысячаў рублёў за затрыманьне падчас маўклівай акцыі 6 ліпеня.
23.08.2011 Сына Алеся Бяляцкага аштрафавалі на 10 базавых велічыняў
Суддзя адмовіў абвінавачанаму ў праглядзе матэрыялаў відэаздымкі, паколькі не было вядома, адкуль такія матэрыялы можна ўзяць. Не выходзячы ў дарадчы пакой, суддзя вынес прысуд - штраф у памеры 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў).
23.08.2011 У Жодзіне прайшлі акцыі ў абарону Алеся Бяляцкага
Актывісты праваабаронцы распаўсюджавалі па горадзе інфармацыйныя матэрыялы, улёткі, клеілі плякаты “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.
23.08.2011 Дзьмітрый Вус патэлефанаваў жонцы
22 жніўня экс-кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітрый Вус патэлефанаваў жонцы Яўгеніі.
23.08.2011 Мазыр: праваабаронцы падалі паўторную заяву у падтрымку Алеся Бяляцкага
Атрымаўшы адмоўны адказ на правядзенне пікетаў 22, 23 і 27 жніўня па прычыне, што ў гэты час на стадыёне будуць праводзіцца заняткі навучэнцаў “Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву №1 г. Мазыра” праваабаронца Ул. Целяпун ўгледзеў невыкананне артыкула 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”.
23.08.2011 Р.Тышкевіч: Сёння Польшча нясе поўную адказнасць за Бяляцкага і яго сям'ю
Пасол Сейму Польшчы Роберт Тышкевіч запрасіў на прэс-канферэнцыю, прысвечаную справе Бяляцкага, яго жонку, імя якой папрасіў не раскрываць. Тышкевіч зазначыў, што запрасіў яе ў Польшчу, каб абмеркаваць усе мажлівыя варыянты дапамогі як сям’і праваабаронцы, так і яму самаму.
23.08.2011 У лідскім судзе апраўдалі журналіста "Белсату"
Суд скончыўся ўвечары 22 жніўня.
23.08.2011 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
У серыі інтэрв’ю з сябрамі ПЦ “Вясна”, які сёлета адзначыў 15-ты год сваёй дзейнасці, госці рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” – сябра рады праваабарончага цэнтру Вясна і юрыст Уладзімір Лабковіч, а таксама кіраўнік філіі «Вясны» ў Берасці Уладзімір Вялічкін.
23.08.2011 Судзьдзя апраўдала чалавека, затрыманага пасьля «маўклівай акцыі»
22 жніўня ў Маскоўскім судзе Менску апраўдалі Юрыя Якубоўскага, мужа Марына Лобавай, якой прысудзілі штраф за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня на Чыгуначным вакзале ў Менску.
23.08.2011 Адама Бяляцкага будуць судзіць за хуліганства
Затрыманага падчас акцыі "Стоп бензін" Адама Бяляцкага супрацоўнікі ДАІ даставілі ў Цэнтральны РУУС, дзе ён будзе знаходзіцца да суду. Па папярэдняй інфармацыі на яго склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне арт. 17.1 КаАП РБ - дробнае хуліганства. Судовае паседжанне прызначана ў Цэнтральным судзе сталіцы а 10 раніцы 23 жніўня.
22.08.2011 Адама Бяляцкага звезлі ў кайданках
Падчас акцыі "Стоп бензін" аўтамабіль, якім кіраваў Адам Бяляцкі, спыніўся на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і Машэрава непадалёк ад Плошчы Перамогі. Кіроўца ўключыў аварыйку і быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ.
22.08.2011 Падпішыце паручальніцтва за Алеся Бяляцкага!
Шаноўнае спадарства, “Вясне” патрэбна Ваша салідарнасць! Мы распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага ад усіх грамадзянаў. Паручальніцтвы мы будзем перадаваць у органы пракуратуры Беларусі. Гэтая працэдура прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На падставе Вашых паручальніцтваў пракуратура можа вызваліць з-пад варты Алеся Бяляцкага.
22.08.2011 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Першым Міжнародным адукацыйным Курсе па абароне правоў чалавека для моладзі
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Першым Міжнародным адукацыйным Курсе па абароне правоў чалавека. У Курсе прымуць удзел маладыя актывісты з Беларусі, Украіны і Расіі (Паўночны Каўказ).










