Зварот да Ураду Рэспублікі Беларусь ад  дэлегатаў пазачарговай канферэнцыі беларусаў  краінаў Балтыі і  Беларусі

31.08.2011 Зварот да Ураду Рэспублікі Беларусь ад дэлегатаў пазачарговай канферэнцыі беларусаў краінаў Балтыі і Беларусі

Беларусы краінаў Балтыі не могуць стаяць у баку ад падзей, якія адбываюцца на нашай гістарычнай радзіме Беларусі. Уладнымі структурамі Рэспублікі Беларусь парушаюцца асноўныя канстытуцыйныя правы чалавека, праводзяцца масавыя рэпрэсіі палітычных апанентаў рэжыма, незаконныя пакаранні і катаванні людзей. Чарговым характэрным крокам стаў арышт кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.

Таццяна Рэвяка

31.08.2011 Таццяна Рэвяка

Хаця абставіны нашай сустрэчы былі вельмі сумнымі, пачалася яна са смеху. Аказалася, Вікіпедыя напісала, што Таццяна Рэвяка з’яўляецца жонкай Алеся Бяляцкага. Давялося выпраўляць памылку, а то б магла пакрыўдзіцца сапраўдная жонка Алеся.

31.08.2011 Берасьце. Вярхоўны суд адмяніў вырак даверанай асобе Статкевіча

Вярхоўны суд скасаваў пастановы Ленінскага і абласнога судоў Берасьця пра пакараньне намесьніка кіраўніка арганізацыі прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Віктара Чайкоўскага.

Сёмым адвакатам, якую з-за абароны ўдзельнікаў падзей 19 сьнежня пазбавілі ліцэнзіі стала Тамара Сідарэнка

31.08.2011 Сёмым адвакатам, якую з-за абароны ўдзельнікаў падзей 19 сьнежня пазбавілі ліцэнзіі стала Тамара Сідарэнка

Калегія Міністэрства юстыцыі Беларусі зацвердзіла рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзіі адвакату Т. Сідарэнка.

31.08.2011 Ігара Случака асудзілі на трое сутак адміністрацыйнага арышту

Актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі вызвалілі ў залі суда, паколькі маладзён адседзеў свой тэрмін пакарання раней.

31.08.2011 Палітвязьню Паўлу Вінаградаву пісаць прашэньне аб памілаваньні не прапаноўвалі

Родныя Паўла Вінаградава — яго бацька Юры і жонка Сьвятлана — былі запрошаны ў Івацэвіцкую калёнію «Ваўчыныя норы» на так званы «дзень адкрытых дзьвярэй».

31.08.2011 Працэс па справе аб тэракце ў метро пачнецца 15 верасня

Вярхоўны суд Беларусі пачне разглядаць крымінальную справу аб выбуху ў мінскім метро 15 верасня. Судовае разбіральніцтва будзе праходзіць на адкрытым судовым пасяджэнні, паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

31.08.2011 Міністар замежных спраў Фінляндыі: «Падзеі ў Беларусі вельмі трывожныя»

Міністры замежных спраў краінаў Балтыі і Скандынавіі падчас рэгіянальнага саміту ў Хельсінкі сумесна заклікалі 30 жніўня да неадкладнага вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі.

31.08.2011 "Вясна" перадасць у ДФР паручальніцтвы за Бяляцкага

Праваабаронцы цэнтра "Вясна" перададуць у Дэпартамент фінансавых расследванняў больш 800 заяў грамадзян з патрабаваннем вызваліць з турмы на вуліцы Валадарскага віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.

31.08.2011 Апазіцыя: Дыялогу з уладамі не будзе без вызвалення палітвязняў

Без вызвалення палітвязняў перамовы з уладай немагчымыя — такое адзінае меркаванне лідэраў апазіцыйных партый і рухаў.

31.08.2011 Барысаўская міліцыя забараніла абдымацца на вуліцах

Мясцовых маладзёнаў, якія ладзілі флэшмоб “Абдыму бясплатна”, папярэдзілі пра недапушчальнасць такіх акцыяў.

30.08.2011 Спынілі яшчэ адну "справу 19 снежня"

З-пад крымінальнага пераследу выведзены актывіст АГП Анатоль Паўлаў.

30.08.2011 Змітра Дашкевіча 8 разоў змяшчалі ў карцар

А цяпер яму пагражае яшчэ адна крымінальная справа.

30.08.2011 Ізноў забаранілі пікет у падтрымку Ліхавіда. Цяпер у Глыбокім

Афіцыйная прычына адмовы — добраўпарадкаваньне тэрыторыі каля Дома культуры, якое будзе праводзіцца ў суботу 3 верасьня.

30.08.2011 Стэфановіч: Маю права падаць зыск у Еўрапейскі суд

Беларускія праваабаронцы могуць абскардзіць дзеянні Польшчы і Літвы па выдачы банкаўскіх рахункаў Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства