КДБ цікавяць сувязі слонімскіх дэмакратаў за мяжой

03.10.2011 КДБ цікавяць сувязі слонімскіх дэмакратаў за мяжой

Доктара Слонімскай раённай бальніцы, актывіста партыі БНФ Івана Шэгу двойчы дапыталі ў Слонімскім міжраённым аддзяленні ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці.

Жодзінская міліцыя прыраўняла зборшчыкаў подпісаў да крымінальных элементаў

03.10.2011 Жодзінская міліцыя прыраўняла зборшчыкаў подпісаў да крымінальных элементаў

Жодзінская міліцыя ў выканкамаўскай газеце размясціла аб'яву, у якой «патлумачыла», кім могуць прадстаўляцца злачынцы, якія збіраюцца пранікнуць ў жыллё. Ёсць сярод гэтых катэгорый і зборшчыкі подпісаў. Зараз у горадзе актыўна збіраюцца подпісы за правядзенне Народнага сходу, прызначанага на 8 кастрычніка.

У Салігорску будуць пратэставаць супраць катаванняў

03.10.2011 У Салігорску будуць пратэставаць супраць катаванняў

Бараніць лідэра “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча ад катаванняў за кратамі салігорская моладзь збіраецца праз масавыя мерапрыемствы. Заяўка на правядзенне адпаведнага пікету была накіравана мясцовым маладафронтаўцам Андрэем Тычынай у раённы выканаўчы камітэт.

03.10.2011 Лідзкія ўлады забаранілі Народны сход

У адказе арганізатарам Народнага сходу гаворыцца, што пададзеная заява не адпавядае артыкулу 5 Закона РБ “Аб масавых мэрапрыемствах”, ёй не пазначана, хто забясьпечвае ахову людзей падчас мэрапрыемства.

Газета Брэсцкага гарвыканкама называе ААН “смешнай” установай

03.10.2011 Газета Брэсцкага гарвыканкама называе ААН “смешнай” установай

У апошнім нумары дзяржаўнай газеты “Брестский вестник”(№39) надрукаваны артыкул Валерыя Дзеркача “Много шума из ничего”, прысвечаны таму, як недзяржаўныя выданні рэгіёна (“Брестский курьер“ і “Брестская газета”) праінфармавалі сваіх чытачоў пра рашэнне Камітэта ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын, якое тычыцца жыхаркі Брэста Інгі Абрамавай.

03.10.2011 Актывістаў кампаніі «Наш дом» разагналі трактарам

1 кастрычніка ў Слуцку супрацоўнікі праваахоўных органаў перашкодзілі правядзеньню суботніка грамадзянскай кампаніі «Наш дом». У выніку пацярпелі людзі.

03.10.2011 Уначы напалі на Вацлава Арэшку і Валера Ўхналёва

«Пра хвалю бандыцкіх нападаў» — пад такім назовам 3 кастрычніка ў Менску апазыцыйныя палітыкі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Валер Ухналёў і Вацлаў Арэшка правядуць прэс-канфэрэнцыю.

03.10.2011 У Смалявічах затрымалі актывіста Артура Эшбаева

Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы несанкцыянаванага мерапрыемства і пасадзілі за краты да суда.

У Брэсце забароненыя пікеты ў падтрымку палітзняволеных

02.10.2011 У Брэсце забароненыя пікеты ў падтрымку палітзняволеных

Брэсцкі прадпрымальнік Віктар Чайкоўскі, які з’яўляецца намеснікам старшыні РАА “Перспектыва”, атрымаў адказ з мясцовага гарвыканкаму наконт правядзення шэрагу пікетаў з патрабаваннем свабоды для палітычных зняволеных, спынення катаванняў і пераследу актывістаў па палітычных матывах.

Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём настаўніка

02.10.2011 Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём настаўніка

1 кастрычніка прадстаўнікі грамадскасці горада Баранавічы павіншавалі Віктара Паўлавіча Статкевіча, які 35 гадоў працаваў выкладчыкам гісторыі, з Днём настаўніка. Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучаецца да віншаванняў і зычыць душэўнай моцы і як мага хутчэй пабачыць сына на волі.

Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны дыпломам “За мужнасць і барацьбу за свабоду”

02.10.2011 Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны дыпломам “За мужнасць і барацьбу за свабоду”

2 кастрычніка на ўрачыстай цырымоніі закрыцця V Міжнароднага фестывалю праваабарончых фільмаў у Бішкеку старшыня ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны дыпломам “За мужнасць і барацьбу за свабоду”.

Жыхароў у Дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў не менее

02.10.2011 Жыхароў у Дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў не менее

Гэты месяц распачаўся з адзначэння Міжнароднага дня пажылых людзей, які ў календары Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў прыпадае на 1 кастрычніка. У 2010 годзе ў Рэспубліцы Беларусь налічвалася 73 дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, у якіх пражывала больш за 17 тысяч чалавек. У Доме-інтэрнаце ў Бялынічах Магілёўскай вобласці зараз пражывае 271 чалавек, а яшчэ ў 2004 годзе ў Доме-інтэрнаце было 179 чалавек. Абсалютная большасць старых, якія там пражываюць, маюць дзяцей і блізкіх сваякоў.

Маладэчна: Затрыманне падчас “Дажынак”

01.10.2011 Маладэчна: Затрыманне падчас “Дажынак”

1 кастрычніка ў Маладэчне на чыгуначным вакзале быў затрыманы магілёўскі апазіцыйны актывіст Сяржук Гіркін. Каля гадзіны хлопец правёў у аддзяленні транспартнай міліцыі. Павышаная ўвага з боку праваахоўных органаў была звязана з правядзеннем у Маладэчне культурна-масавага мерапрыемства – “Дажынак”.

ЗАПРАШАЕМ НА ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЮ

01.10.2011 ЗАПРАШАЕМ НА ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЮ

У панядзелак, 3 кастрычніка, лідары грамадзянскай супольнасці Беларусі праводзяць прэс-канферэнцыю, прысвечаную міжнароднай кампаніі ў абарону старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.

На волі першы са зняволеных экс-кандыдатаў у прэзідэнты

01.10.2011 На волі першы са зняволеных экс-кандыдатаў у прэзідэнты

Увечары 1 кастрычніка з Магілёўскай калоніі №15 вызвалены Дзмітрый Ус. Пра гэта праваабаронцам стала вядома са словаў Марыны Адамовіч, жонкі палітвязня Міколы Статкевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства