04.10.2011 На Магілёўшчыне абмежаванне на гандаль танным алкаголем дало адваротны эфект
Магчыма, чыноўнікі вобласці зразумеюць, што забаронамі і абмежаваннямі праблему алкагалізацыі насельніцтва вырашыць нельга, патрэбна сістэмная праца па падвышэнні ўзроўня жыцця насельніцтва, прапагандзе здаровага ладу жыцця, фармаванні ў чалавека ўпэўненасці ў заўтрашнім дне.
04.10.2011 Слонімскія ўлады спахапіліся пасля суду
Грамадскі актывіст Іван Бедка звярнуўся ў суд Слонімскага раёна са скаргай на адмову мясцовых чыноўнікаў. І, вядома ж, рашэнне суда было прынята не на карысць заяўніка. Аднак...
04.10.2011 У Гомелі ізноў затрыманы маладафронтавец Цянюта
4 кастрычніка каля 11:00 ў Гомелі быў затрыманы актывіст «Маладога фронту» Андрэй Цянюта. Каля бібліятэкі імя Леніна па плошчы Перамогі да яго падыйшлі супрацоўнікі АМАПу, папрасілі паказаць мабільны тэлефон на той падставе, што яны шукаюць злачынцу, які скраў мабільны тэлефон. Пасля маладафронтавец быў затрыманы і дастаўлены ў Чыгуначны РАУС. Ён толькі 30 верасня вызваліўся з ІЧУ пасля адбыцця пакарання - 10 сутак арышту нібыта за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.
04.10.2011 У Берасьці першае затрыманьне за Народны сход
Намесьніка старшыні Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі партыі левых “Справядлівы сьвет” Лявонція Чыпурных затрымалі увечары 3 кастрычніка.
04.10.2011 Міжнародная назіральная місія занепакоена катаваннямі ў дачыненні да беларускіх палітвязняў
Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі занепакоена жорсткім абыходжаннем і катаваннямі ў дачыненні да палітвязняў Андрэя Саннікава, Змітра Дашкевіча і Мікалая Статкевіча.
04.10.2011 Затрыманы шэсць удзельнікаў пікету на плошчы Свабоды ў Мінску
У міліцыі Цэнтральнага раёна сталіцы знаходзяцца шэсць удзельнікаў несанкцыянаванага ўладамі пікету. Прадстаўнікі групы “Грамадзяне супраць беззаконня ў судах і пракуратуры” ладзілі пікет каля будынку ратушы на плошчы Свабоды.
03.10.2011 Замежны вопыт на беларускі манер
Брэсцкія актывісты палітычных партый атрымалі адказ на свой калектыўны зварот да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, які тычыўся ўдасканалення заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
03.10.2011 З-за адсутнасці ізалятараў у райцэнтрах правапарушальнікі ледзь не па году сядзяць у гомельскім ІЧУ
Дэмакратычныя актывісты Гомеля распавядаюць, што зараз на «сутках» у ІЧУ сядзяць правапарушальнікі, якія маюць сумарныя тэрміны ад 80 да 200 сутак. У міліцыі кажуць, што ў райцэнтрах няма грошай, каб пабудаваць і ўтрымліваць ІЧУ, таксама як няма сродкаў і на тое, каб кожнага правапарушальніка індывідуальна адвозіць адразу пасля суда ў ізалятар.
03.10.2011 Баранавіцкіх чыноўнікаў запрасілі на Народны сход
3 кастрычніка старшыня аргкамітэта па правядзенні Народнага сходу ў Баранавічах Віктар Мезяк накіраваў старшыні гарвыканкама Віктару Дзічкоўскаму і старшыні гарсавета Аляксандру Селіфонтаву запрашэнні на ўдзел у сходзе.
03.10.2011 Андрусь Цянюта абскардзіў арышт
За распаўсюд сярод жыхароў Гомеля ўлётак з запрашэннем прыйсці на мясцовы сход (Народны Сход), які адбудзецца ў абласным цэнтры 8 кастрычніка, прадстаўніка аргкамітэта Андрэя Цянюту пасадзілі на 10 сутак. Сёння прававы інспектар прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка дапамог актывісту скласці скаргу ў абласны суд на пастанову раённага суда аб прыцягненні да адміністрацыйнага арышту.
03.10.2011 У Бабруйску за школу і бальніцу падпісвацца нельга
Зараз у Бабруйску ідзе збор подпісаў за будаўніцтва новай школы ў мікрараёне Заходнім, рэканструкцыю дарогі на вуліцы Крылова і наконт праблем у паліклініцы ў раёне Фарштат. Займаюцца гэтым актывісты кампаніі “Гавары праўду”.
03.10.2011 Артур Эшбаеў на волі да пятніцы
Затрыманага ў мінулую пятніцу, 30 верасня, актывіста РЭП і зборшчыка подпісаў за правядзенне Народнага сходу Артура Эшбаева 3 кастрычніка вызвалілі з-пад варты. Судовае паседжанне адкладзена да пятніцы, 7 кастрычніка.
03.10.2011 У Гародні працягваецца прэсінг на “маўклівых пратэстоўцаў”
У Гародні працягваецца прэсінг на былых удзельнікаў “маўклівых пратэстаў”. Грамадскі актывіст Андрэй Сургайліс занепакоены сітуацыяй, якая склалася вакол яго асобы.
03.10.2011 Алеся Бяляцкага вылучаць на Нобелеўскую прэмію міру
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавека 2012 года.
03.10.2011 Як жывуць былыя палітвязні
Сяргей Казакоў зладзіў канцэрт і працуе фасоўшчыкам, Уладзімір Хамічэнка перакваліфікаваўся ў рознарабочыя, а Алегу Гнедчыку далі разлік і на працу не бяруць.










