Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП атрымаў папярэджанне ад пракуратуры

07.10.2011 Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП атрымаў папярэджанне ад пракуратуры

Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры Ленінскага раёна Магілёва аб недапушчальнасці падрыхтоўкі здзяйснення дзеянняў, якія парушаюць нормы беларускага заканадаўства “Аб масавых мерапрыемствах”.

07.10.2011 Баранавічы: сябра аргкамітэта па падрыхтоўцы мясцовага сходу Анжэлу Камбалаву выклікаюць у міліцыю

Гэта ўжо чацвёрты выпадак у Баранавічах, калі прадстаўнікі міліцыі выклікаюць грамадскіх актывістаў з нагоды запланаванага Народнага сходу, на трох ужо складзены пратаколы аб парушэнні арт. 23.34 КААП аб парадку арганізацыі правядзення масавага мерапрыемства.

Салігорск: сход забаранілі, арганізатара выклікалі ў пракуратуру

07.10.2011 Салігорск: сход забаранілі, арганізатара выклікалі ў пракуратуру

Як паведаміў мясцовым праваабаронцам віцэ-старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза Мікалай Новік, з ім сканактаваліся прадстаўнікі Салігорскай пракуратуры і выклікалі на гутарку з нагоды запланванага на 8 кастрычніка Народнага сходу.

Дэпартамент выканання пакаранняў не задаволіў скаргу Крысціны Шацікавай

07.10.2011 Дэпартамент выканання пакаранняў не задаволіў скаргу Крысціны Шацікавай

9 верасня Крысціна Шацікава прыехала ў калонію, каб паразмаўляць з яе начальнікам спадаром Ярмаліцкім з нагоды ўмоваў утрымання экс-кандыдата ў Прэзідэнты Міколы Статкевіча, аднак, туды яе не пусцілі.

Працягваецца пераслед гомельскага актывіста Кастуся Жукоўскага

07.10.2011 Працягваецца пераслед гомельскага актывіста Кастуся Жукоўскага

Пракуратура ўжо адразу пасля вызвалення актывіста з ізалятара праз міліцыю перадала яму позву на 7 кастрычніка. Імаверна, што выклік у пракуратуру звязаны з Народным сходам, адным з арганізатараў якога з'яўляецца Жукоўскі.

У Дзісне ад удзелу ў Народным сходзе адгаворваюць міліцыянты і кіраўнікі прадпрыемстваў

07.10.2011 У Дзісне ад удзелу ў Народным сходзе адгаворваюць міліцыянты і кіраўнікі прадпрыемстваў

Арганізатарку мясцовага Народнага сходу 6 кастрычніка выклікалі ў Мёрскі райвыканкам да загадчыка аддзела ідэалогіі. Але яна адмовілася ехаць у райцэнтар ды размаўляць з чыноўнікамі.

07.10.2011 Алег Манаеў - пра прычыны свайго затрымання

Заснавальнік Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, доктар сацыялёгіі Алег Манаеў больш за тры гадзіны правёў у пастарунку. Ён быў затрыманы на менскай вуліцы незадоўга да ўдзелу ў прэзэнтацыі апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў, якія сьведчаць пра небывалае падзеньне рэйтынгу кіраўніка дзяржавы.

Кульбіты мазырскіх чыноўнікаў

06.10.2011 Кульбіты мазырскіх чыноўнікаў

Сёння, 6 кастрычніка, праваабаронца ўрэшце атрымаў выпіску з рашэння райвыканкама пра заключэнне дамоваў з адпаведнымі службамі і накіраваўся да начальніка Мазырскага РАУС Пятра Зыкуна. Той зняў копію і сказаў, што будзе рабіць пісьмовы запыт у райвыканкам, каб цалкам азнаёміцца з гэтым рашэннем райвыканкама ("я могу десятки таких ответов и выписок наделать...").

Праваабаронцы і дэмактывісты Брэста дамагліся грамадскага абмеркавання генплана горада

06.10.2011 Праваабаронцы і дэмактывісты Брэста дамагліся грамадскага абмеркавання генплана горада

Гарадскія ўлады вымушаны былі прызнаць паспешлівасць свайго рашэння (ужо 28 верасня з'явілася інфармацыя, што скарэктаваны генплан узгоднены ва ўсіх установах на мясцовым узроўні і па ім адбыліся “грамадскія слуханні”) і 5 кастрычніка абвесцілі, што грамадскае абмеркаванне будзе працягнута да канца гэтага месяца.

Полацк: калі ласка, на дактыласкапію

06.10.2011 Полацк: калі ласка, на дактыласкапію

Арганізатара Народнага сходу ў Полацку актывіста Віктара Калесніка выклікаюць 7 кастрычніка ў ГАУС для праходжання дактыласкапіі. Позву пад роспіс атрымала маці Віктара, калі той знаходзіўся ў ад'ездзе.

Бабруйск: Усіх на футбол - прымусова

06.10.2011 Бабруйск: Усіх на футбол - прымусова

"Нам сказалі адразу, ніякіх выходных, ніякіх справак ад лекараў, - распавёў навучэнец вучылішча нафтахіміі. – Нават іншагароднім нельга дахаты паехаць. Тыя, хто не будзе прымаць непасрэдны ўдзел у спаборніцтвах, усё адно павінныя прысутнічаць на турніры ў якасці “заўзятараў”.

Ян Мельнікаў арыштаваны на 5 сутак за ўлёткі пра Народны сход

06.10.2011 Ян Мельнікаў арыштаваны на 5 сутак за ўлёткі пра Народны сход

Увечары 5 кастрычніка, падчас раздачы улётак пра Народны сход на прахадной Мінскага аўтамабільнага заводу (МАЗ) быў затрыманы актывіст Ян Мельнікаў. Сёньня суд Завадскога раёну горада Мінска асудзіў яго на 5 сутак арышту.

06.10.2011 У Мінску затрыманы кіраўнік НІСЭПД Алег Манаеў

Алега Манаева затрымалі ў раёне плошчы Перамогі ў Менску. Пра гэта паведаміў адзін з экспэртаў НІСЭПД Аляксандар Сасноў. Спадар Манаеў толькі пасьпеў сказаць, што шукаюць наркотыкі і зброю. Пасьля гэтага яго адвезьлі ў невядомым кірунку.

Рабочыя “Магілёўхімвалакно” баяцца падпісвацца за ініцыятывы “Гавары праўду!”

06.10.2011 Рабочыя “Магілёўхімвалакно” баяцца падпісвацца за ініцыятывы “Гавары праўду!”

“Падчас збору подпісаў пад ініцыятывай за зніжэнне цэнаў у крамах на 20% на прыпынках каля ААТ ”Магілёўхімвалакно” я сутыкнуўся з праблемай – рабочыя прадпрыемства спрэс адмаўляліся ставіць свае подпісы, хаця на словах падтрымлівалі маю ініцыятыву”, - гаворыць актывіст кампаніі Аляскей Паўлоўскі.

Баранавіцкага актывіста Віктара Цяпіна аштрафавалі

06.10.2011 Баранавіцкага актывіста Віктара Цяпіна аштрафавалі

6 кастрычніка ў Баранавічах адбыўся разгляд адміністратыўнай справы сябра аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага схода Віктара Цяпіна. Ён абвінавачваўся ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства. Суддзя Аксана Сарахман прысудзіла актывісту штраф у памеры 875 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства